Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Шрифт:
3 разгледжанага вышэй выразна відаць, што Альгерд як да 1345 г., калі ён быў крэўскім і віцебскім князем, так і пасля, калі ён стаў вялікім князем літоўскім, найперш і галоўным чынам выступае як беларускі дзяржаўны дзеяч. 3 гэтым шчыльна звязана і пытанне аб яго веравызнанні. У ранейшай гістарычнай літаратуры большасць аўтараў схілялася да думкі, што Альгерд быў язычнікам. Падставаю былі паведамленні храністаў Г. Вартберга і Я. Длугаша аб яго язычніцтве да самай смерці і аб спаленні яго цела на вогнішчы. Але заходнія аўтары былі зацікаўленыя ў пашырэнні ўяўлення пра Вялікае княства Літоўскае як пра язычніцкую дзяржаву і пра яе вялікіх князёў — як язычнікаў, што апраўдвала экспансіянісцкія дзеянні Ордэна і Польшчы, якія прыкрываліся лозунгамі пашырэння хрысціянства. Аднак абсурднасць сцверджанняў аб язычніцтве Альгерда найперш выяўляедца фактам
Пра язычніцтва Альгерда не можа сведчыць і яго імя. Мы ўжо ведаем, што ў княскіх родах, у тым ліку і полацкіх, дзецям давалі па два імя: княскае і хрысціянскае. Дык вось імя Альгерд і было княскім, а не язычніцкім. Хрысціянскае ж імя Альгерда было Андрэй (заслугоўвае ўвагі, што свайму першаму сыну, будучаму полацкаму князю, ён даў гэткае ж імя). А перад смерцю, па настаянню жонкі Юльяны, Альгерд прыняў схіму, а з ёй і імя Аляксей164.
Вядома ж, і стаўшы вялікім князем, ён не мог перайсці ў язычніцтва, бо ў тым не было ніякай патрэбы. Ён паранейшаму быў выразнікам інтарэсаў усходняй хрысціянскай часткі дзяржавы. Факты пацвярджаюць, што як у Віцебску, так і ў Вільні ён паводзіць сябе як хрысціянін, чаму не ў малой ступені садзейнічала і тое, што яго жонкі Марыя Віцебская і Юльяна Цвярская былі вельмі набожнымі хрысціянкамі. Гэта наглядна выявілася ў будаванні праваслаўных храмаў. Так, у Віцебску ім былі пабудаваныя цэрквы Дабравешчанская і Святога Духа. Не выключана, што пазней, дзякуючы падабенству імёнаў Ольгі і Альгерда, пабудова цэркваў у Віцебску была прыпісаная княгіні Вользе165, тым болын што ў 974 г. яна гэтага зрабіць не магла, бо яе ўжо не было ў жывых. Пераезд Альгерда ў Вільню таксама адзначаны пабудоваю двух храмаў, прычым першы з іх быў узведзены на месцы язычніцкага капішча. Ніяк не можа сведчыць пра язычніцтва Альгерда і гісторыя з трымя язычнікамі. Яны былі пакараныя смерцю не па загадзе Альгерда, а паводле патрабаванняў да яго язычнікаў. Раней ужо адзначалася, што язычніцкія імёны гэтых людзей, якія пасля былі абвешчаныя святымі — Кумец, Круглец і Няжыла — сведчаць аб прыналежнасці іх носьбітаў да славян. Трэба думаць, што на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, дзе яшчэ мелася нямала язычнікаў, у тым ліку і ў Вільні, былі язычнікіславяне з заходніх славянскіх земляў, што ўцякалі ад анямечвання і хрысціянізацыі. Менавіта яны маглі найболын фанатычна берагчы веру сваіх продкаў і таму так жорстка абышліся з адступнікамі.
Бясспрэчна, што Альгерд з’яўляецца адным з найвыдатнейшых дзеячаў у нашай гісторыя. Гэтаму адпавядае нават яго знешні выгляд, апісанне якога знаходзім у адной нямецкай хроніцы: «Князь мае велічны выгляд, твар яго румяны, прадаўгаваты, нос яго вызначаўся сваёй велічынёй, вочы блакітныя, вельмі вострыя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светларусыя з сівізною, лоб высокі, росту ён вышэй сярэдняга, не тоўсты, не худы, гаворыць голасам гучным, разборлівым і прыемным, ён выдатна ездзіць верхам, але ходзіць накульгваючы на правую нагу, таму звычайна апіраецца на кій ці на отрака; панямецку разумее выдатна, можа свабодна гаварыць, аднак заўсёды гаворыць з намі праз перакладчыка»1б6.
Галоўны вынік князявання Альгерда — у выключным пашырэнні тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, якое стала адной з найболын вялікіх дзяржаў Еўропы. У ёй беларускія землі, жанчатковае аб’яднанне якіх таксама закончылася ў гэты час, займалі цэнтральнае месца, што яшчэ ў бодыпай ступені забяспечвала ім дамінуючае становішча. Гэта і давала магчымасць вызначаць галоўныя кірункі як унутранай, так і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
Ягайла і Андрэй Полацкі
Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў Вялікім княстве Літоўскім пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці.
Нельга, вядома, адмаўляць уллыву Юльяды на рашэнне Альгерда пасля смерці пакінуць вялікакняскі пасад за Ягайлам. Звычайна шэраг даследчыкаў характарызавалі Ягайлу выключна адмоўнымі рысамі. Ёд, маўляў, быў лянівы, нядбалы, бесхарактарны, схільны да раскошы і нічога не зрабіў дзеля дабра сваёй краіньі167. Але ўсё гэта зыходзіла з дамылковага ўяўлення аб Крэўскай уніі як падзеі, якая толькі задавальняла асабістыя амбіцыі Ягайлы.
Далейшыя падзеі пакажуць, што Ягайла не быў такой безаблічнаю асобай, як яго імкнуліся паказаць, а, наадварот — валодаў якасцямі, патрэбнымі для дзяржаўнага дзеяча. Трэба думаць, што такія якасці бачыў у ім і Альгерд. Зноўтакі Ягайлу дастаўся не толькі вялікакняскі пасад, што адначасова рабіла яго як уладаром Віленскага ўдзелу, так і вотчынных уладанняў Альгерда — Крэўскага і Віцебскага. А гэта спалучала ў асобе Ягайлы агульныя інтарэсы дзяржавы найперш з інтарэсамі яе ўсходняй часткі.
Няма чаго казаць, наколькі дарагім для Альгерда быў яго старэйшы сын ад першай жонкі — Марыі Віцебскай — Андрэй. Відаць, толькі дасягнуўшы паўналецця (ён нарадзіўся дзесьці каля 1320 г.), Андрэй стаў верным памочнікам бацькі ў яго дапамозе Пекову супроць крыжакоў і, як нам вядома, быў абраны пскоўскім князем. Гэтак жа сама Альгерд, стаўшы вялікім князем у пскоўсканаўгародскіх, смаленскіх, маскоўскіхі цвярскіх справах у вялікай меры абапіраўся на сілы Андрэя, паколькі ўсё гэта вызначалася найперш інтарэсамі Полаччыны. I вядома ж, на плечы Андрэя клаўся цяжар барацьбы з крыжакамі, якія не спынялі сваіх нападаў на Полацкую зямлю. Тым больш што полацкі князь не толькі абараняўся, але і наступаў, пра што сведчаць яго два паходы на Дынабург у 1373–1374 гг.
Вясною 1375 г. Андрэй у саюзе з Кейстутам і іншымі князямі робіць паход на лівонцаў, якія перад гэтым нападалі на Жамойць. У сваю чаргу, крыжакі, помсцячы Андрэю за яго набегі на іх землі, напалі на Полацкую зямлю, узяўшы ў палон 86 чалавек і захапіўшы 100 коней. Гэта таксама не прайшло без пакарання з боку Андрэя, і ён зрабіў паход на Дынабург. Цікава адзначыць, што полацкае войска часткова ішло на конях, часткова на караблях168. Відаць, такой была тактыка палачанаў, бо гэтак жа сама ішло іх войска на Рыгу ў 1203 г.
Усё адзначанае характарызуе Андрэя як выдатнага дзяржаўнага дзеяча і таленавітага палкаводца. (Апошняе асабліва пацвердзяць далейшыя падзеі.) Вядома ж, гэта давала яму падставу для атрымання пасля бацькавай смерці вялікакняскага пасаду, не гаворачы ўжо пра тое, што ён гэта права меў як старэйшы сын. Аднак яго надзеі не спраўдзіліся, вялікакняскую годнасць атрымаў старэйшы сын другой Альгердавай жонкі — Юльяны. Зразумела, што такі выбар быў прадыктаваны не толькі Юльянай. Бачачы ўсе вартасці Андрэя, Альгерд разумеў, што пераезд яго з Полацка ў Вільню пацягне за сабою вялікія ўскладненні для Андрэя, які трапіць у непрыязнае для яго асяроддзе Ягайлы, што, у сваю чаргу, пацягне за сабой ускладненні ва ўсёй дзяржаве.
Аднак без барацьбы не абышлося. Не выключана, як лічаць некаторыя даследчыкі169, што Андрэй выклаў Ягайлу свае прэтэнзіі, але той не згадзіўся з гэтым, што і выклікала рашучую барацьбу паміж імі. Але найверагодней, што, наадварот, Ягайла выставіў Андрэю прэтэнзіі на падначаленне яму Полацка. Рэч у тым, што Альгерд, аддаўшы Ягайлу ўсе свае ўладанні, не аддаў яму Полацка. Зразумела, што пры Альгердзе яго адносіны з Андрэем лёгка ўзгадняліся і рэгуляваліся. Аднак тое, што без цяжкасцей рабілася паміж бацькам і сынам, не магло захавацца ва ўзаемаадносінах братоў. Відаць, Ягайла запатрабаваў ад Андрэя падначалення сваёй уладзе, на што той не згадзіўся. Гэтым можна вытлумачыць тое, што актыўныя дзеянні распачаў не Андрэй, а Ягайла, войска якога ў 1377 г. падышло да Полацка і ўзяло яго ў аблогу. Нельга абысці ўвагай і тое, што ў саюзе з Ягайлам супроць Андрэя выступіў Кейстут. Як пакажуць далейшыя падзеі, для яго таксама было важным пазбавіцца яшчэ аднаго прэтэндэнта на вялікакняскі пасад.