Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вазьмi сабе, калi хочаш.
– Хачу, - сказаў хлопчык.
– А зараз нам трэба яшчэ сёе-тое вырашыць.
– Цi шукалi мяне?
– Шукалi. Берагавая варта i самалёты.
– Акiян - ён надта вялiкi, а човен - малы, яго цяжка ўгледзець, - сказаў стары чалавек. Ён заўважыў,
– Мне бракавала цябе, - сказаў ён.
– А што ты ўлавiў?
– Адну першага дня. Яшчэ адну другога i дзве трэцяга.
– Вельмi добра.
– Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.
– Не. Я няўдачнiк. Шанцаванне пакiнула мяне.
– Д'ябал з iм, з шанцаваннем, - сказаў хлопчык.
– Я прынясу шанцаванне з сабою.
– А што твае скажуць?
– Мяне гэта не абыходзiць. Учора я злавiў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.
– Мы павiнны займець добрыя восцi, каб выняць дух з любой рыбiны, i хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабiць лязо з рэсорнай планкi старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусiць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломiцца. Мой нож зламаўся.
– Я дастану другi нож i набрусую рэсору. Колькi дзён яшчэ будзе ўладарыць brisа?
– Можа, тры. Можа, болей.
– Я ўсё зраблю найлепшым чынам, - сказаў хлопчык.
– А ты, старэча, дагледзь свае рукi.
– Я ведаю, як iх падгаiць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае i адчуў: нешта ў маiх грудзях зламалася.
– Падлячы i гэта, - сказаў хлопчык.
– Кладзiся, старэча, а я табе прынясу чыстую кашулю i што-небудзь паесцi.
– Прынясi якую газету за тыя днi, калi мяне тут не было, -
– Ты мусiш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмi цяжка?
– Страшэнна, - адказаў стары чалавек.
– Я прынясу ежу i газеты, - сказаў хлопчык.
– Адпачнi як след, старэча. I яшчэ я зайду ў аптэку па лекi для тваiх рук.
– Не забудзься сказаць Педрыку, што галава рыбiны - ягоная.
– Не забудуся.
Хлопчык выйшаў з дзвярэй i стаў спускацца па каралавай разбiтай дарозе: зноў ён плакаў.
Папаўднi гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на "Тэрасе" i адна кабета, пазiраючы ў ваду, захламленую пустымi бляшанкамi з-пад пiва i дохлымi баракудамi, убачыла агромнiсты доўгi белы хрыбетны слуп з вялiзным хвастом на канцы.
Хвост узнiмаўся i калыхаўся з прылiвам, калi там, за ўваходам у гавань нястомна i мерна разгойдваў мора ўсходнi вятрыска.
– Што там такое?
– спыталася яна ў афiцыянта i паказала на доўгую хрыбетнiцу велiзарнай рыбiны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калi прылiў змые яго.
– Цiбурон*, - сказаў афiцыянт, - эшарка**.
– Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.
* Мясцовая назва акулы.
** Ангельскае слова "шарк" (акула) з гiшпанскай прыстаўкай.
– Я не ведала, што ў акул гэткiя гожыя зграбныя хвасты.
– I я не ведаў, - сказаў ейны спадарожнiк.
У халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогi, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ён спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку снiлiся львы.