Стары чалавек i мора (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)

Стары чалавек i мора (на белорусском языке)
5.25 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эрнэст Хэмiнгуэй

Стары чалавек i мора

Пераклаў Павел Марцiновiч

Гэта быў стары чалавек, якi адзiн у лодцы лавiў рыбу ў Гальфстрыме, i мiнула ўжо восемдзесят чатыры днi, як ён не выцягнуў анiводнае. Першыя сорак дзён з iм быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькi сказалi сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова i незваротна sаlао - гэта значыць, такi, якому ўжо нiколi не пашанцуе, i хлопчык мусiў пайсцi ў мора з iншым рыбаком, якi злавiў тры добрыя рыбiны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, i ён заўжды спускаўся

да мора, дапамагчы яму несцi зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун i ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлi мяхi з-пад мукi), звiнуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы.

Стары чалавек быў худы i змардаваны, з глыбокiмi маршчынамi на патылiцы. На ягоных шчоках збягалi ўнiз карычневыя плямы няшкоднага скурнага захворвання, што ўзнiкае ад сонечнага адлюстравання ў трапiчным моры. Рукi яго, што цягнулi шнуры з цяжкiмi рыбамi, былi прарэзаны глыбокiмi шрамамi. Але нiводны з iх не быў свежы, яны нагадвалi старыя распоквiны ў пустынi, якая некалi была морам.

Усё ў яго было старое, апроч вачэй колеру мора, вясёлых i непераможных.

– Сант'яга, - сказаў яму хлопчык, калi яны, ўцягнуўшы лодку, караскалiся на бераг.
– Я мог бы пайсцi з табой зноў. Мы зарабiлi трохi грошай.

Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, i хлопчык любiў яго.

– Не, - адказаў стары чалавек.
– Ты трапiў на шчаслiвую лодку. Заставайся тамака.

– Але ж згадай, як ты восемдзесят сем дзён быў без рыбы, а потым мы лавiлi вялiзныя рыбiны кожнага дня тры тыднi запар.

– Памятаю, - сказаў стары чалавек.
– Я ведаю, ты пакiнуў мяне не таму, што сумняваўся.

– Мой бацька прымусiў мяне пайсцi ад цябе. Я ж малы i павiнен слухацца яго.

– Ведаю, - сказаў стары чалавек.
– Гэта зусiм нармальна.

– Ён не надта верыць у тваю ўдачу.

– Так, - пагадзiўся стары чалавек.
– Але мы не страцiлi веры. Цi ж не праўда?

– Вядома, - сказаў хлопчык.
– Я хацеў бы пачаставаць цябе пiвам на "Тэрасе"*, а потым мы ўзялi б ежу дадому.

* Назва страўнi (тут i далей заўвагi перакладнiка).

– Чаму ж не, - адказаў стары чалавек.
– Памiж намi, рыбакамi, усё проста.

Яны ўселiся на "Тэрасе", багата хто з рыбакоў пакеплiваў са старога чалавека, але ён не злаваўся. А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго, але яны не паказвалi гэтага i ветлiва гутарылi пра плынь i глыбiнi, дзе яны цягнулi за сабой лёскi, пра ўстойлiвае добрае надвор'е i пра тое, што яны бачылi. Рыбакi, якiм у гэты дзень пашанцавала, прыплылi ўжо, растрыбушылi сваiх марлiнаў i занеслi iх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак (ля кожнага канца пахiствалiся па два чалавекi), у рыбарню, дзе рыбiны чакалi, пакуль рэфрыжэратары адвязуць iх на рынак у Гавану. Тыя, хто злавiў акул, занеслi iх на акулаву фабрыку, на другi бок бухты, дзе яны павiслi на блоках пасля таго, як з iх дасталi печань, адрэзалi плаўнiкi, злупiлi шкуры i нарэзалi мяса на доўгiя, вузкiя кавалкi для засолкi.

Вецер з усходу падзьмуў быў над гаванню i прынёс аж сюды пах з акулавай фабрыкi, але толькi слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на поўнач, а потым ацiх зусiм, i на "Тэрасе" было прыемна i сонечна.

– Сант'яга, - вымавiў хлопчык.

– Слухаю цябе, - абазваўся стары чалавек. Ён трымаў у руцэ шклянку i думаў

пра далёкае мiнулае.

– Цi магу я пайсцi ў мора i налавiць табе сардзiн на заўтра?

– Не. Iдзi гуляй у бейсбол. Я пакуль што магу веславаць, а Раджэлiа будзе закiдваць сетку.

– Мне ахвота пайсцi. Калi я не магу лавiць рыбу з табою, дык я хацеў бы дапамагчы табе як-небудзь iнакш.

– Ты паставiў мне пiва, - сказаў стары чалавек, - ты ўжо мужчына.

– Колькi гадоў было мне, калi ты ўпершыню ўзяў мяне на лодку?

– Пяць, i ты ледзь застаўся жывы, калi я ўцягнуў занадта наравiстую рыбу, i тая магла ўшчэнт разбiць лодку. Цi памятаеш ты?

– Я памятаю, як пляскала i грукала хвастом рыбiна i як трэснула, зламаўшыся, лаўка, i стук дубiнкi. Памятаю, як ты шпурнуў мяне на нос, дзе ляжалi мокрыя зматаныя шнуры, i ўся лодка дрыжала, а ты бамберыў рыбiну, i гук быў такi, як быццам ты ссякаў дрэва, а навакол мяне быў салодкi пах крывi.

– Ты сапраўды памятаеш, цi я табе гэта расказваў?

– Я памятаю ўсё з таго самага часу, як мы ўпершыню разам пайшлi ў мора.

Стары чалавек зiрнуў на яго абпаленымi сонцам, поўнымi даверу i любасцi вачыма.

– Калi б ты быў маiм, хлопчык, я ўзяў бы цябе ў мора, рызыкнуў бы, сказаў ён.
– Але ты - бацькаў i матчын сын, i ты на шчаслiвай лодцы.

– Цi магу я налавiць табе сардзiн? I я ведаю, дзе можна дастаць чатыры прынады.

– У мяне яшчэ сённяшнiя засталiся. Я паклаў iх у скрынку з соллю.

– Дазволь мне дадаць чатыры свежыя.

– Адну, - сказаў стары чалавек. Вера i надзея нiколi не пакiдала яго. Але цяпер як быццам ветрык атулiў iх сваiм павевам.

– Дзве, - сказаў хлопчык.

– Дзве дык дзве, - пагадзiўся стары чалавек.
– Ты iх не свiснуў?

– Бывала i такое, - сказаў хлопчык.
– Але гэтыя купiў.

– Дзякуй, - сказаў стары чалавек. Ён быў занадта просты, каб дзiвiцца: калi да яго прыйшла пакора? Але ён ведаў, што яна прыйшла, i ведаў, што ў ёй няма ганьбы i яна не прычынiла анiякай страты праўдзiвай гордасцi.

– З гэткай плынню заўтра маецца быць неблагi дзень, - сказаў ён.

– Куды ты рушыш лавiць?
– спытаўся хлопчык.

– Як найдалей, а вярнуся, калi пераменiцца вецер. Хачу выйсцi давiдна.

– Я пастараюся зрабiць так, каб мой рыбак таксама лавiў далёка, - сказаў хлопчык.
– Калi ты зачэпiш на кручок нешта сапраўды буйнае, мы зможам прыйсцi табе на дапамогу.

– Ён не любiць працаваць занадта далёка.

– Не любiць, - згадзiўся хлопчык.
– Але я ўбачу гэткае, чаго ён не можа ўбачыць: да прыкладу, птушку, што лётае над вадой, каб падабрацца да рыбiны, i выпраўлю яго ў пагоню за дэльфiнам.

– Ён так кепска бачыць?

– Амаль сляпы.

– Дзiўна, - заўважыў стары чалавек.
– Ён нiколi не лавiў чарапах, а якраз гэта псуе вочы.

– Але ж ты не год, не два лавiў чарапах каля Маскiтавага берага*, але зрок у цябе добры.

* Вузкая паласа зямлi на ўсходзе Нiкарагуа.

– Я - дзiўны стары чалавек.

– Але цi дастаткова ў цябе цяпер сiлы, каб справiцца з сапраўды буйнай рыбай?

– Думаю, што так. I, апроч таго, ёсць розныя хiтрыкi.

– Давай занясем прычындалле дадому, - сказаў хлопчык.
– Тады я вазьму сетку i пайду па сардзiны.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[7.8 рейтинг книги]
[8.8 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[8.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3