Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

Яны сабралі ледзь не ўсе снасці. Стары чалавек нёс мачту на сваім плячы, а хлопчык нёс драўляную скрынку з туга скручанымі карычневымі шнурамі, бусак і гарпун са стралой. Скрынка з прынадамі заставалася пад кармой лодкі разам з дубінкай, якую ўжывалі, каб аглушыць рыбу, калі тую падцягвалі сеткай да борта.

Ніхто не краў у старога чалавека, але не шкодзіла забраць ветразь і цяжкія шнуры дадому, бо ад расы яны маглі адсырэць, і хоць стары чалавек пэўна ведаў, што ніхто з тутэйшых людзей не паквапіцца на яго маёмасць, бусак і гарпун былі б непатрэбнай спакусай у лодцы.

Яны

разам узняліся па дарозе да халупы старога чалавека і ўвайшлі ў яе праз адчыненыя дзверы. Стары чалавек прыставіў мачту разам з абкручаным вакол яе ветразем да сцяны, хлопчык паклаў скрынку да іншае начынне ля яе. Мачта была ў даўжыню амаль гэткая, як адзін пакой халупы. У халупе, зробленай з моцных прылісткаў каралеўскай пальмы, што завуцца guano, меліся: ложак, стол, адно крэсла і на земляной падлозе месца для гатавання на драўнінным вугалі. На карычневых сценах з разгладжаных лістоў трывалага валакністага guano, якія перакрывалі адзін аднаго, вісела каляровая карцінка з Найсвяцейшым Сэрцам Гасподнім ды яшчэ адна з Кабрэнскай Маці Божай. Яны засталіся ад ягонай жонкі. Раней тут на сцяне была і падмаляваная жончына фатаграфія, але надта журботна яму рабілася, калі ён глядзеў на яе, і тая зараз ляжала на паліцы пад ягонай чыстай кашуляй.

— Што ты маеш есці? — спытаўся хлопчык.

— Гаршчок жоўтага рысу з рыбай. Не хочаш трохі?

— Не. Я буду есці дома. Зрабіць мне табе агонь?

— Не. Я зраблю пазней. Альбо буду есці рыс халодны.

— Ці магу я ўзяць сетку?

— Ага.

У халупе не было жаданай сеткі, і хлопчык памятаў, калі яны прадалі яе. Але яны гулялі ў гэтую байку штодня. Не было ані гаршка з жоўтым рысам і рыбай, і хлопчык гэта ведаў таксама.

— Восемдзесят пяць — шчаслівая лічба, — сказаў стары чалавек. — Што ты скажаш, калі рыбіна, якую я прынясу, разабраная заважыць тысячу фунтаў?

— Я вазьму сетку і пайду лавіць сардзіны. Ты будзеш сядзець на парозе на сонцы?

— Але. У мяне ёсць учарашняя газета, і я прачытаю пра бейсбол.

Хлопчык не ведаў, ці не выдумка і ўчарашняя газета, але стары чалавек выцягнуў яе з-пад ложка.

— Перыка даў мне ў bodega [3] , — растлумачыў ён.

— Я прыйду, калі налаўлю сардзін. Пакладу твае і мае разам у лёд, і мы падзелім іх раніцой. Калі я вярнуся, ты раскажаш мне пра бейсбол.

3

Карчма (гішп.).

— «Янкі» не могуць прайграць.

— Але мяне непакояць «Індзейцы» з Кліўленда.

— Вер у «Янкі», сынок. Хай перад вачыма ў цябе стаіць вялікі Дзі Маджыа.

— Мяне непакояць як дэтройцкія «Тыгры», гэтак і кліўлендскія «Індзейцы».

— Сцеражыся, бо ты хутка пачнеш баяцца нават «Чырвонаскурых» з Цынцынаці і «Белых шкарпэтак» з Чыкага.

— Разбярэшся з гэтым і раскажаш мне, калі я вярнуся.

— Як ты думаеш, ці не купіць нам латарэю

з апошняй лічбай восемдзесят пяць? Заўтра ж восемдзесят пяты дзень года.

— Мы можам гэта зрабіць, — сказаў хлопчык. — А як наконт васьмідзесяці сямі, памятаеш свой найбольшы рэкорд?

— Двойчы такое не здараецца. А ты здолееш знайсці білет з лічбай восемдзесят пяць?

— Я магу заказаць адзін.

— Адзін білет. Два даляры з паловай. У каго мы можам іх пазычыць?

— Гэта проста. Я заўсёды магу пазычыць два даляры з паловай.

— Мяркую, што я таксама. Але стараюся не пазычаць. Спачатку пазычаеш. Потым жабруеш.

— Не мерзні, старэча, — сказаў хлопчык. — Не забывайся, што цяпер верасень.

— Месяц, калі ідзе буйная рыба, — сказаў стары чалавек. — Любы можа быць рыбаком у траўні.

— Пайду па сардзіны, — сказаў хлопчык.

Калі ён вярнуўся, стары чалавек спаў у крэсле, а сонца заходзіла. Хлопчык зняў старую салдацкую коўдру з ложка і агарнуў ёю спінку крэсла і плечы старога. Гэта былі дзіўныя плечы, усё яшчэ магутныя, хоць і вельмі старыя, і шыя таксама была моцная, і маршчыны на ёй не гэтак кідаліся ў вочы, калі чалавек спаў, нахіліўшы наперад галаву. Яго кашуля была латана-пералатана гэтулькі разоў, што сталася падобная на ветразь, і кожная латка выцвіла на сонцы па-свойму. Усё ж ён быў вельмі стары, і ягоны твар, з заплюшчанымі вачыма, здаваўся нежывы. Газета ляжала на каленях, цяжар яго рукі трымаў яе, не даючы падхапіць вечароваму ветру. Ён быў босы.

Хлопчык пакінуў яго тут, і, калі вярнуўся, стары чалавек па-ранейшаму спаў.

— Прачніся, старэча, — сказаў хлопчык і паклаў руку яму на калена.

Стары чалавек расплюшчыў вочы, нейкі момант як бы вяртаючыся аднекуль здалёку. Нарэшце ўсміхнуўся.

— Што ты прынёс? — спытаўся ён.

— Вячэру, — адказаў хлопчык. — Будзем зараз вячэраць.

— Я не надта галодны.

— Трэба пад'есці. Ты не можаш лавіць рыбу не еўшы.

— Здаралася і гэткае, — сказаў стары чалавек, устаючы і згортваючы газету. Потым стаў складваць коўдру.

— Акрыйся коўдрай, — сказаў хлопчык. — Ты не будзеш лавіць рыбу галодны, пакуль я жыву на свеце.

— Тады жыві доўга і шануйся, — сказаў стары чалавек. — Што мы будзем есці?

— Чорны боб і рыс, печаныя бананы і трохі тушанага мяса.

Хлопчык прынёс ежу з «Тэрасы» ў металічнай пасудзіне, што складалася з двух судкоў. Два прыборы — нажы, відэльцы і лыжкі — ляжалі ў кішэні, кожны загорнуты ў папяровую сурвэтку.

— Хто табе гэта даў?

— Марцін. Карчмар.

— Я мушу падзякаваць яму.

— Я ўжо яму падзякаваў, — сказаў хлопчык. — Табе няма патрэбы дзякаваць.

— Я дам яму мяса з ніжняй часткі вялікай рыбіны, — сказаў стары чалавек. — Ён дапамагаў нам больш як адзін раз?

— Думаю, так.

— Дык я павінен даць яму штосьці болей, як мяса з ніжняй часткі рыбіны. Ён вельмі чула ставіцца да нас.

— Ён прыслаў піва. Табе і мне.

— Мне больш падабаецца піва ў бляшанках.

— Ведаю, але гэтае ў пляшках. Піва «Наtueu», пляшкі я занясу назад.

— Дзякуй табе за клопат, — сказаў стары чалавек. — Ці не пара нам есці?

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Собрание сочинений. Том 5

Энгельс Фридрих
5. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
история
философия
политика
культурология
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том 5

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2