Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

За старым чалавекам услед з хаціны выйшаў хлопчык. Сон адольваў яго, і стары чалавек адной рукой абняў хлопчыка за плечы:

— Я вельмі шкадую.

— Que va, — сказаў хлопчык. — Такая мужчынская доля.

Яны крочылі дарогай да халупы старога чалавека, і скрозь па гэтай дарозе ў цемры ішлі босыя людзі, несучы мачты ад сваіх лодак.

У халупе хлопчык узяў кош са скруткамі шнуру, гарпун і бусак. Стары чалавек трымаў на плячы мачту з абгорнутым вакол яе ветразем.

— Ты не жадаеш выпіць кавы? — спытаўся хлопчык.

— Пакладзем снасці ў лодку, тады пап'ём.

Яны пілі каву з бляшанак з-пад згушчонага малака ў чыннай ад самага рання рыбацкай карчомцы.

— Як спаў, стары дружа? —

спытаўся хлопчык. Ён ужо амаль пазбыўся сваёй санлівасці.

— Добра, Маналін, — сказаў стары чалавек. — Сёння я чуюся няблага.

— Я таксама, — сказаў хлопчык. — Зараз я павінен схадзіць па твае і па свае сардзіны, і па твае снежныя прынады. Мой рыбак сам бярэ нашыя снасці. Ён ніколі не хоча, каб хто-кольвек іншы нёс што-небудзь.

— Мы розныя, — сказаў стары чалавек. — Я дазваляў табе несці рыбацкае начынне, калі табе было пяць гадоў.

— Ведаю, — сказаў хлопчык. — Я мігам. Вазьмі яшчэ адну каву. Тут нам даюць у крэдыт.

Ён пайшоў, босы, па каралавых скалах да лядоўні, дзе хавалі прынады.

Стары чалавек павольна піў каву. Ён ведаў, што яна яму неабходная, бо гэта ўсё, што ён мецьме за цэлы дзень. Ужо даўно спажыванне пасілкаў стамляла яго, і ён ніколі не браў з сабою другога сняданку. Бутэлька вады на носе лодкі — адзінае, у чым ён адчуваў патрэбу на працягу дня.

Хлопчык вярнуўся з сардзінамі і дзвюма прынадамі, загорнутымі ў газету, і яны спусціліся па сцежцы да лодкі, адчуваючы пад пятамі пясок з галькай. Прыўзняўшы лодку, яны папхнулі яе, і тая слізганула ў ваду.

— Поўная карма, стары дружа!

— Поўная карма, — сказаў стары чалавек, прыладжваючы вяровачныя мацаванні вёслаў да ўключын.

Лапаткі вёслаў урэзваліся ў ваду, ён нахіліўся наперад і стаў выплываць у цемры з гавані. Іншыя лодкі з іншых месцаў таксама выпраўляліся ў мора, і хоць стары чалавек не мог іх зараз бачыць, бо месяц апусціўся ніжэй за ўзгорак, ён чуў, як увіхаліся вёслы.

Зрэдку хтосьці абзываўся ў лодцы, аднак большасць з іх маўчала, калі не лічыць гуку ад апускання вёслаў у ваду. Яны разбрыліся паасабоку пасля таго, як выйшлі з вусця гавані, і кожная скіравалася ў тую частку акіяна, дзе гаспадар спадзяваўся знайсці рыбу. Стары чалавек ведаў, што маецца плысці вельмі далёка, і ён пакінуў пах зямлі за сабой, вяслуючы ў чысты ранішні водар акіяна. Ён убачыў свячэнне Затоцкіх водарасцей [7] у вадзе, калі апынуўся ў той частцы акіяна, якую рыбакі завуць вялікім калодзежам з-за раптоўнай глыбіні ў семсот марскіх сажняў.

7

Род трапічных водарасцей у Атлантычным акіяне.

У ім збіралася ўсялякая рыба, бо тут, сустрэўшы стромкія сцены акіянскага дна, плынь утварала вір. Тут была плойма шрымпаў [8] ды рознае драбязы для прынады, часам яны і касякі галаваногіх малюскаў з сама глыбокіх сховаў усплывалі на паверхню, і ўся вандраўная рыба кармілася імі.

Вяслуючы ў змроку, стары чалавек адчуваў набліжэнне раніцы і чуў дрыготкі гук, калі лятучыя рыбы пакідалі ваду, і сычэнне ад іх нягнуткага моцна зладжанага крылля, калі яны ўзмывалі ў паветра ў цемрадзі. Ён вельмі любіў лятучых рыб, бо тыя былі яго найбольшымі сябрамі ў акіяне. Ён шкадаваў птушак, асабліва маленькіх, кволых, цёмных марскіх ластавак, якія заўсёды былі ў лёце, у пошуку і амаль нязменна без здабычы, і ён думаў: «Жыццё птушак апроч драпежнікаў і магутных дужых птахаў цяжэйшае за наша. Чаму птушак стварылі гэткімі кволымі і прыгожымі, як гэтыя марскія хвалі? Яна добрая і вельмі прыгожая, але можа быць раз'юшана-жорсткая, і гэтак знянацку, і птушачкі, што лётаюць над вадой і абмакаюцца, каб ухапіць рыбу, жаласліва ціўкаючы, створаны занадта нетрывалымі для мора».

8

Дробныя

крэветкі.

Ён і ў думках называў мора la mar, як па-гішпанску кажуць улюбёныя ў яго людзі. Бывае, яны гавораць пра яго і благія рэчы, але заўсёды як пра жанчыну. Некаторыя маладыя рыбакі, — з тых, што выкарыстоўваюць буі ў якасці паплаўкоў для сваіх шнуроў і займелі маторныя лодкі, калі акулава печань прыносіла багата грошай, казалі el mar. Яны гаварылі пра яго як пра суперніка, альбо нават як пра непрыяцеля, альбо проста як пра месца, дзе яны ловяць рыбу. Але стары чалавек заўсёды думаў пра мора як пра жанчыну і нешта гэткае, што надзяляе або не надзяляе вялікай ласкай, і калі яно здзяйсняе дзікія ці злыя ўчынкі, дык толькі з тае прычыны, што яе можа саўладаць з сабой. Месяц уздзейнічае на мора, як і на кабету, меркаваў ён.

Стары чалавек веславаў раўнамерна, без асаблівых высілкаў, бо захоўваў звычайную сваю хуткасць, і паверхня акіяна была гладкая, толькі зрэдку плынь закручвала віры. Ён дазваляў плыні рабіць траціну работы, і ўбачыў, калі пачало днець, што ён ужо далей, як спадзяваўся быць у гэты час.

«Я рыбачыў там, дзе глыбока, тыдзень і не злавіў нічога, — думаў ён. — Тут ходзяць касякі баніта і альбакораў, можа, сярод іх ёсць вялікая рыбіна і сёння мне ўдасца яе здабыць».

Яшчэ як след не развіднела, а ён ужо закінуў шнуры з прынадамі, плынь несла яго з сабой. Адна прынада была на глыбіні сарака марскіх сажняў, другая — сямідзесяці пяці, а трэцяя і чацвёртая апусціліся ў блакітную ваду ажно на сто і сто дваццаць пяць сажняў. Кожная прынада вісела галавою ўніз, стрыжань кручка быў усярэдзіне рыбы, цалкам абвязаны і абшыты, а ўсю тую частку кручка, што была звонку, выгін і вастрыё пакрывалі свежыя сардзіны. Кожная сардзіна была нанізана на кручок праз абодва вокі, разам яны ўтваралі паўвянок на прыхаванай гэтак сталі. Не было ніводнай даступнай рыбіне часткі кручка, якая не мела б прыемнага паху ды смаку.

Хлопчык даў яму двух свежых тунцоў, або альбакораў, што звісалі з двух найдаўжэйшых шнуроў, быццам грузілы, а на іншых ён меў блакітнага бегуна [9] і жоўтага марскога шчупачка, і хоць тыя ўжо выкарыстоўваліся, але былі ў добрым стане, выдатныя сардзіны надавалі ім прыемны пах і прыцягальнасць.

Шнур, тоўсты, як ладны аловак, быў прымацаваны пятлёю да толькі што выразанага прута, і варта было пацягнуць або крануць прынаду, як і той прут цягнула ў ваду. Кожны шнур меў два маткі даўжынёю па сорак марскіх сажняў, да іх у выпадку патрэбы можна было прыладзіць яшчэ запасныя маткі. Калі было неабходна, рыба магла павалачы за сабою больш за трыста сажняў шнура.

9

Від рыбы ў цёплых морах.

Зараз ён сачыў, як злёгку апускаюцца ў ваду тры пруты за бортам лодкі, і няспешна веславаў, каб утрымаць шнуры простымі і на адпаведных глыбінях. Было зусім светла, сонца магло вызірнуць у любы момант.

Сонца асцярожна ўзнімалася з мора, і стары чалавек змог убачыць іншыя лодкі: нізка на вадзе, не вельмі далёка ад берага, шырока раскіданыя ўпоперак плыні. Потым сонца набралася яскравасці, бляск упаў на ваду, потым узнялося на поўную моц і, адлюстраваўшыся на гладкай паверхні мора, рэзнула старога чалавека па вачах, і ён павеславаў, не пазіраючы на сонца. Ён глядзеў уніз у ваду, ці проста ідуць шнуры ў ейную цемру. Стары чалавек утрымліваў іх больш простымі, як хто-кольвек, гэтак, каб кожная прынада была ў цемрадзі плыні якраз там, на той глыбіні, дзе ён жадаў, каб яна была і чакала рыбу. Іншыя пакідалі шнуры на волю плыні, і часам тыя былі на глыбіні шасцідзесяці сажняў, а не ста, як меркавалі рыбакі.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Конь Рыжий

Москвитина Полина Дмитриевна
2. Сказания о людях тайги
Проза:
историческая проза
8.75
рейтинг книги
Конь Рыжий

Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Улофсон Руне Пер
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2