Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

У гэтым шчасце блазна i паэта!.."

Калi прасвятлее паветра,

У зарыве вячэрняе зары прагляне

Зайздрослiва таемны

Зеленаваты серп маладзiчка,

Варожы дню, ён крадзецца пад ружамi,

I з кожным крокам месячнай жняi

Усё болей блякнуць, нiкнуць кветкi

I апускаюцца глыбей, глыбей у цемру...

Калiсьцi i я так,

Панiклы, стомлены ад будзёншчыны,

Сам хворы ад святла,

Адкiнуў дурноту мудрасцi

I намыслы, жаданнi дня

I апусцiўся ў морак,

Апалены адкрытай мне адной праўдай:

Цi

памятаеш ты, гарачае сэрца маё,

Як некалi цябе грызла прага? Прага быць адкiнутым,

Ад праўды ўсякай!

Ты - блазен толькi,

Ты - толькi Паэт!

Пра навуку

Так спяваў чарадзей; i ўсе пячорнiкi непрыкметна трапiлi, як птушкi, у сеткi яго змрочнага, падступнага запалу. Толькi сумленнага духам яму не ўдалося запаланiць: ён борздзенька выхапiў з рук чарадзея арфу i ўсклiкнуў: "Паветра! Дайце чыстага паветра! Клiкнiце Заратустру! Ты атручваеш паветра ў гэтай пячоры i робiш яго задушлiвым, старым, лiхi чарадзею!

Ты, фальшывец, змушчаеш нас невядомымi жаданнямi, ты спакушаеш нас прагай няведамых пустэльняў. Гора, калi такiя, як ты, пачынаюць славiць iсцiну i балбатаць пра яе!

Гора ўсiм, хто ў свабодным розуме, хто не асцерагаецца такiх, як ты чарадзеяў! Прапала свабода iхняя, бо сваiм вучэннем ты вабiш назад, у цямнiцы;

– стары, змрочны дэман паныласцi, панадныя гукi жалейкi чутны ў тваiх скаргах; ты падобны да таго, хто сваёй апалогiяй цноты тайна схiляе да вычудаў страснасцi!"

Так казаў сумленны духам, а стары чарадзей азiраўся навокал, цешыўся з перамогi i таму праглынуў прыкрасць, якую адчуў ад слоў сумленнага духам. "Цiха!
– коратка адказаў ён.
– Каб добрыя песнi адгукнулiся ў душы, пасля iх трэба памаўчаць.

Так трымаюцца ўсе вышэйшыя людзi, якiя сабралiся тут. Ты, мабыць, мала што зразумеў з маёй песнi? Мала ў табе духу чараў!"

"Ты ўжо хвалiш мяне тым, што адлучаеш ад сябе, - запярэчыў сумленны духам, - што ж, довад! Але вы, пячорнiчкi мае, я ўсё яшчэ бачу пахацiнства ў вашых вачах:

Вы свабодныя душы, дзе ж ваша свабода, вы свабодныя? Вы рыхтык мне тыя, што доўга тапырылiся на голых танцорак: так i вашыя душы - самыя ў скокi пайшлi!

Мабыць, дужа шмат у вас таго, што чарадзей называе сваiм злым духам чараў i падману: i гэтым я адрознiваюся ад вас.

I сапраўды, мы шмат перагаварылi i перадумалi тут, у пячоры, пакуль не вярнуўся Заратустра, i мне гэтага больш чым досыць, каб зразумець: мы з вамi розныя.

Рознага мы шукаем тут, угары, - вы i я. Бо я шукаю большай надзейнасцi, таму i прыйшоў да Заратустры. Ён - сама трывалая вежа i сама моцная воля

– сёння, калi ўсё расхiсталася, калi трасецца зямля. Але гледзячы вам у вочы, думаю сабе, што вы, наадварот, шукаеце большай няўстойлiвасцi,

– вы хочаце болей жахаў, небяспекi, землятрусаў. Даруйце мне маю самаўпэўненасць, але часам мне здаецца, што вы, вышэйшыя людзi,

– прагнеце якраз такога жыцця, якое мяне больш за ўсё жахае, жыцця брыдкага, поўнага небяспекi, жыцця дзiкiх жывёл; вас вабяць лясы i пячоры,

горныя ўрвiшчы i лабiрынты.

I больш за ўсё вам падабаецца не той, хто можа выбавiць ад усякай небяспекi, а змусцiцель, якi зводзiць з любое дарогi. Але калi вашая прага да ўсяго гэтага ёсць нешта сапраўднае, дык у мяне яна - немагчымае.

Бо страх - гэта пачатковае i прыроднае пачуццё чалавека; страхам тлумачыцца ўсё - i першародны грэх, i ўспрычыненая цнота. З страху ўзрасла i мая дабрачынная цнота, якая называецца навукай.

Бо спрадвеку ў чалавеку гадаваўся страх перад дзiкiмi жывёламi, уключаючы сюды i таго звера, якога ён тоiць у самiм сабе i якога сам баiцца: Заратустра называе гэтага звера "ўнутраным быдлам".

Гэты страх, старадаўнi i пачатковы, якi стаў нарэшце вытанчаным I адухоўленым, цяпер, як мне здаецца, называецца навукай.

Так казаў сумленны духам; а Заратустра, якi якраз заходзiў у пячору, - а ён чуў апошнюю казань i разгадаў яе сэнс, - кiнуў яму жменю ружаў, пасмяяўся з ягоных "iсцiн". "Што?
– усклiкнуў ён.
– , Што я чую? Сапраўды, здаецца мне, адзiн з вас - дурань, а тваю "iсцiну" я момантам пастаўлю дагары нагамi.

– Бо ў нас страх - гэта выключэнне. А мужнасць i дух прыгодаў, прага да нязведанага i на што яшчэ не адважыўся, - мужнасць, вось што на мой клёк ёсць чалавечая перадгiсторыя.

У сама дзiкiх i бясстрашных звяроў чалавек адабраў, з зайздрасцi, усе iхнiя цноты: i толькi так ён зрабiўся чалавекам.

Гэта мужнасць, зрабiўшыся, нарэшце, вытанчанай i адухоўленай, гэта чалавечая мужнасць,з арлiнымi крыламi i змяiнай мудрасцю, я думаю, сёння называецца..."

"Заратустра!" - у адзiн голас крыкнулi ўсе пячорнiкi i зарагаталi ўголас; але нешта падобнае на цяжкую хмару аддзялiлася ад iх i паднялося ўгору. Засмяяўся i чарадзей i сказаў хiтравата: "Вось i майце! Сышоў мой злы дух!

Цi ж сам я не асцерагаў вас ад яго, кажучы, што ён шэльма i хлус, гэты дух iлжы?

I асаблiва тады, калi паказваецца голы. Але я не вiнаваты, што ён такi падступны! Хiба ж бо я стварыў гэты свет i яго разам з светам?

Вось i майце! Будзем зноў радыя i вясёлыя! I хоць гнеўны позiрк у Заратустры - зiрнiце на яго! Ён злуецца на мяне,

– але яшчэ да ночы ён зноў палюбiць мяне i пачне хвалiць, бо не можа доўга абыходзiцца без такога глупства.

Ён любiць сваiх ворагаў: з усiх, каго толькi я бачыў, ён найлепей авалодаў гэтай штукай. Але за гэтую любоў да ворагаў помсцiцца ён - на сваiх сябрах!"

Так сказаў стары чарадзей, i вышэйшыя людзi ўхвалiлi яго казань: i тады Заратустра пачаў пахаджаць сярод iх, з любоўю i нянавiсцю пацiскаючы рукi сваiм сябрам, быццам хочучы памiрыцца з усiмi i выпрасiць даравання. Але калi ён дайшоў да выхаду з пячоры, яго зноў павяло на свежае паветра i да звяроў, i ён сабраўся непрыкметна ўцячы.

Сярод дочак пустынi

1

"Не адыходзь!
– сказаў тады дарожнiк, якi называў сябе Заратустравым ценем.
– Застанься э намi, а то ранейшая туга зноў нападзе на нас.

Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Призыватель нулевого ранга. Том 2

Дубов Дмитрий
2. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 2

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4