Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

О! брэша сабака. Я хутчэй памру, чым раскажу пра думкі, якія сёння перапаўняюць паўночнае сэрца маё.

Я памёр. Спраўдзілася. Павук, навошта аплятаеш мяне павуцінай? Прагнеш маёй крыві? О! Выпадае раса, блізіцца гадзіна,

— гадзіна ледзяное сцюжы, гадзіна, калі я калею і стыну, гадзіна, якая нястомна пытаецца:

Чыё сэрца здольнае ўвабраць гэта?

— хто павінен быць валадаром зямлі? Хто скажа: Ад сёння так вы будзеце цячы, вялікія і малыя рэкі!»

— набліжаецца гадзіна: о чалавеча, о вышэйшы чалавеча, уважай! Гэтая казань — тонкаму слыху,

твайму слыху — што вяшчае глыбокая поўнач?

5

Мяне нясе, скача мая душа. Кожны дзень праца! Кожны дзень — праца! Хто павінен быць валадаром зямлі?

Халодны месяц, вецер маўчыць. О! Ці дастаткова высока лёталі вы? Вы скакалі: але ногі — усё-такі не крылы.

Вы, заўзятыя танцоры, усякая радасць ужо мінула, скісла віно, сатлелі кубкі, чуцен няясны голас магіл.

Невысока лёталі вы: і вось — чуцен няясны голас магіл: «Вызвальце мёртвых! Чаму так доўжыцца ноч? Ці не ап'яняе вас месяц?»

О вышэйшыя людзі, вызвальце мёртвых, разбудзіце памерлых! Шкада! Чаму чарвяк усё яшчэ точыць? Набліжаецца час,

— стогне звон, і ў грудзях яшчэ сэрца скрыгоча, а чарвяк усё точыць і точыць дрэва сэрца! О! Свет глыбокі!

6

Салодкая ліра! Салодкая ліра! Як люблю я твае гукі, гэта меладычнае п'янкое кваканне! Здалёк, з сажалак любові, чуюцца мне пералівы тваёй песні!

О старадаўні звон, салодкая ліра! Чыя толькі скруха не кроіла сэрца тваё — скруха бацькоў, дзядоў і прадзедаў;

— спелая стала мова твая, спелая і сталая, быццам залатая восень і полудзень, быццам сэрца пустэльніка. І цяпер кажаш ты: «Свет выспеў, вінаградная лаза пацямнела»,

— сёння ён хоча памерці, гэты свет, памерці ад шчасця. О вышэйшыя людзі, ці чуеце вы духмянасць? Неадчувальна шырыцца яна,

— духмянасць і водар вечнасці, водар залатога віна, які падымаецца ад старадаўняга і паспелага шчасця,

— ад п'янкога шчасця поўначы, шчасця смерці, якое спявае: свет глыбокі, і глыбейшы, чым думае дзень!

7

Пусці мяне! Пусці мяне! Я занадта чысты для цябе. Не чапай мяне! Не руш! Ці ж мой свет не стаў дасканалы?

Мая скура занадта чыстая для тваіх рук. Пусці мяне, бесталковы мой, задушлівы дзень! Ці ж поўнач не святлейшая за цябе?

Сама чыстыя павінны валадарыць над зямлёй, невядомыя, сама моцныя, душы поўначы, якія святлейшыя і глыбейшыя за дзень.

О дзень, як цяжка ступаеш ты па следзе маім! Ты цягнеш руку па шчасце маё? Я, самотны, залішне багаты для цябе, я для цябе — калодзеж скарбаў, залатая палата?

О свет, ты хочаш мяне? Ці ж я належу свету? Ці ж я пабожны? Ці боскі? Але, дзень і свет, вы занадта няўклюдныя…

— у вас спрытнейшыя рукі, запускайце

іх па глыбокае шчасце і па глыбокае няшчасце, хапайце якога-небудзь бога, хапайце мяне:

Маё няшчасце, маё шчасце — глыбокія, о цудоўны дзень, але ж не Бог я і не божае пекла: глыбокі боль свету.

8

Боль Бога глыбейшы, о ты, дзівосны свет! Вазьмі ж цярпенні Бога, а не мяне! Што я! П'яная салодкая ліра,

— паўночная ліра, нікому не вядомыя вяшчанні звона, але ўсё роўна ён павінен гаварыць, звяртацца да глухіх, о вышэйшыя людзі! Бо вы не разумееце мяне!

Мінула! Збылося! О маладосць! О полудзень! О гадзіна папалуднёвая! Вось настаў вечар, і ноч, і поўнач — сабака вые, вецер:

— хіба вецер не сабака? Ён скуголіць, брэша, вые. О поўнач! Як уздыхае яна і смяецца, як хрыпіць і задыхаецца!

Як цвяроза яна прамаўляе цяпер, гэта п'яная стваральніца вершаў! Ці не перапіла яна само ап'яненне сваё? Ці чувала яна? Ці жуе зноў і зноў сваю жуйку?

— у сне жуе яна журботу сваю, гэтая старадаўняя глыбокая поўнач, а яшчэ больш — радасць сваю. Менавіта радасць, калі ўжо глыбокі ў яе боль: але радасць глыбейшая, нават за скруху сэрца.

9

Ты, лаза вінаградная! За што ты хваліш мяне? Я ж цябе зрэзаў! Я жорсткі, і вось — сплываеш крывёю: за што ты хваліш маю п'янкую жорсткасць?

«Усё, што ўдасканалілася, усё сталае — прагне смерці!» — так кажаш ты. Хай будзе дабраславёны нож вінаградара! А ўсё нясталае, на жаль, хоча жыць!

Боль кажа: «Прайдзі! Мініся, боль!» Але ўсё, што пакутуе, хоча жыць, каб стаць спелым, радасным, поўным жаданняў,

— ад жаданняў далёкага, найвышэйшага і светлага: «Я хачу нашчадкаў, — так кажа ўсё пакутнае, — я хачу дзяцей, я не хачу сябе».

А радасць не хоча ні спадчыннікаў, ні дзяцей: радасць хоча толькі самое сябе, яна прагне вечнасці, вяртання; хоча, каб усё было вечна роўным самому сабе.

Боль кажа: «Парвіся, сплыві, сэрца, крывёю!»

Што ж! Наперад! О маё старое сэрца! Боль кажа: «Мініся!»

10

О вышэйшыя людзі, што вы думаеце пра мяне? Хто я? Вяшчун? Летуценнік? П'яны? Адгадчык сноў? Поўначны звон?

Кропля расы? Выпарэнне і духмянасць вечнасці? Хіба вы не чуеце? Не чуеце? Свет мой удасканаліўся, поўнач — гэта і поўдзень,

— боль — гэта і радасць, праклён — гэта таксама і дабраславенне, ноч — гэта і сонца; ідзіце прэч, а не, дык будзеце ведаць: мудрэц — гэта таксама і дурань.

Ці казалі вы калі-небудзь радасці «Так»? О сябры мае, тады вы казалі «Так» таксама і ўсякаму болю. Усе рэчы звязаныя ўзаемна, злучаны, прасякнуты ўзаемнай любоўю,

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила