Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

— ці хацелі вы калі-небудзь два разы таго самага, ці казалі вы калі-небудзь: «Ты падабаешся мне, шчасце! Імгненне! Міг!»? Тым самым вы хацелі, каб усё вярнулася!

— усё зноў, усё навечна, усё звязана, злучана, прасякнута ўзаемнай любоўю, о, так любілі вы свет,

— вы, вечныя, любіце яго вечна і заўсёды: і нават болю кажыце: «Мініся, але вярніся! Бо ўсякая радасць прагне вечнасці!»

11

Усякая радасць прагне вечнасці ўсіх рэчаў, хоча мёду, закваскі, хоча

п'янкой поўначы, магіл і слёз суцяшэння, хоча пазалоты вячэрняй зары,

— чаго толькі не прагне радасць! Яна больш пранікнёная, жахлівая, таямнічая, яна больш прагне, больш жадае, чым усякі боль, яна хоча сябе, яна ўпіваецца ў сябе, воля кола змагаецца ў ёй,

— яна хоча любові, яна хоча нянавісці, яна без меры багатая, яна дорыць, яна раскідае, яна просіць, як міласціны, каб нехта ўзяў яе, яна дзякуе таму, хто бярэ яе, яна хацела б, каб яе ненавідзелі,

— радасць такая багатая, што прагне болю, пекла нянавісці, ганьбы, калецтва, свету, — о, гэты свет, ці ж вы не ведаеце яго!

О вышэйшыя людзі, па вас маркоціцца гэтая радасць — неўтаймоўная, шчасная, — па вашым болю, вы, няўдахі! Па тым, што не ўдалося, маркоціцца ўсякая вечная радасць.

Бо ўсякая радасць хоча самой сябе, а толькі хоча і скрухі! О шчасце! О скруха! О скруха! О, рвіся, сэрца! О вышэйшыя людзі, навучыцеся і таго, што радасць прагне вечнасці,

— радасць прагне вечнасці і ўсіх рэчаў, прагне і глыбокай, глыбокай вечнасці!

12

А цяпер, ці навучыліся вы песні маёй? Ці адгадалі, чаго прагне яна? Што ж! Цудоўна! О вышэйшыя людзі, паспявайце мне цяпер Заратустраву кругавую песню!

Самыя цяпер паспявайце тую песню, якая завецца «Яшчэ раз!», сэнс яе — «На векі вечныя!». Паспявайце, о вышэйшыя людзі, кругавую Заратустраву песню!

О чалавеча! Прароцтва паўночы ўсачы: «Я спала, кажа, я спала, Прачнулася сярод начы: Які глыбокі свет, глыбейшы, чым Яўляе дзень яго. Глыбокі боль, а не глыбейшы, чым Любая радасць, звыш таго; «Мініся!» — кажа боль. Не прагне радасць вечнай ночы, — а вечнасці глыбокай хоча».

Азнака

А раніцай пасля той ночы падхапіўся Заратустра з ложка, падперазаўся і выйшаў з пячоры, прасветлены і дужы, быццам ранішняе сонца, што выйшла з-за цёмных гор.

«О вялікае свяціла, — сказаў ён, як ужо казаў аднаго разу, — ты глыбокае вока шчасця, у чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш!

І калі б яны заставаліся ў жытлішчах сваіх, калі ты ўжо чуваеш, і ўзыходзіш,

і дорыш, і надзяляеш, як бы абурылася гэтым твая гордая сарамяжлівасць!

Што ж! Яшчэ спяць яны, гэтыя вышэйшыя людзі, тым часам як я ўжо чуваю: не яны мае сапраўдныя паслядоўцы! Не іх я чакаю тут у маіх гарах.

За працу я хачу ўзяцца і пачаць свой дзень: але не разумеюць яны азнакаў маёй раніцы, і не кліч да абуджэння для іх маё крокі.

Яны яшчэ спяць у маёй пячоры, іх сонныя летуценні апіваюцца маімі песнямі ап'янення. Аднак вушэй, якія слухаюць мяне — слыху, які слухаўся б маіх слоў, — гэтага ім бракуе».

Так сказаў Заратустра свайму сэрцу пры ўзыходзе сонца; і тут жа ён запытальна паглядзеў угору, бо ўжо чуў над галавою пранозлівы крык свайго арла. «Што ж! — усклікнуў ён. — Гэта мне падабаецца, так і павінна быць. Звяры мае прачнуліся, бо прачнуўся я.

Арол мой чувае і, як і я, славіць сонца. Арлінымі кіпцюрамі хапае ён новае святло. Вы мае, сапраўды мае звяры. Я люблю вас.

Але яшчэ не хапае мне сапраўды маіх людзей!»

Так сказаў Заратустра; але раптам пачуў вакол сябе трапятанне і шлопанне крылаў, быццам ад безлічы птушак, і гэты шум, і мітусня над галавою былі такія вялікія, што ён заплюшчыў вочы. І сапраўды, здавалася яму, быццам цэлая хмара апусцілася на яго, быццам хмара стрэл пасыпалася на толькі што прыдбанага ворага. Але гэта была хмара любові над галавой толькі што прыдбанага сябра.

«Што гэта са мною?» — падумаў Заратустра, здзіўляючыся ў сэрцы сваім, і павольна апусціўся на вялізны камень каля ўвахода ў пячору. Але калі ён, махаючы рукамі, адхіляў ад сябе птушак, якія пяшчотліва акружалі яго з усіх бакоў, сталася яшчэ больш дзівоснае: бо нечакана для сябе ён запусціў рукі ў касмылі густой, цёплай поўсці; і адразу пачуўся рык — працяглы, але рахманы ільвіны рык.

«Азнака праўдзіцца», — сказаў Заратустра, і сэрца ў яго перамянілася. І сапраўды, калі прасвятлела, ён убачыў, што каля ягоных ног ляжыць магутны звер з жаўтлявай поўсцю, які прынік галавою да ягоных каленяў і, поўны любові, не хацеў адыходзіць ад яго, быццам сабака, які знайшоў свайго гаспадара. Аднак і галубы выказвалі не менш гарачую любоў, чым леў; і кожны раз, як які-небудзь голуб пралятаў над носам ільва, той трос галавой і смяяўся, даючыся дзіву.

На ўсё гэта Заратустра сказаў толькі адно: «Дзеці мае блізка, дзеці мае», — і пасля гэтага замоўк зусім. Аднак развязаліся повязі сэрца яго, з вачэй пабеглі слёзы і пачалі падаць на далоні. І больш ужо ён нічога не заўважаў і сядзеў нерухома, не адмахваўся ад птушак, якія яго акружалі. Галубы адляталі і прыляталі, садзіліся яму на плечы, лашчылі яго сівізну і не стамляліся ў пяшчоце сваёй і радасці. А магутны леў няспынна злізваў слёзы, якія падалі на рукі Заратустры, рахмана пры гэтым рыкаючы. Так паводзілі сябе звяры.

Усё гэта доўжылася даволі працягла, а можа, наадварот, нядоўга: бо на самай справе ў такіх рэчаў наогул не бывае часу на зямлі. Тым часам у Заратустравай пячоры прачнуліся вышэйшыя людзі і сабраліся былі наладзіць своеасаблівае шэсце — выйсці насустрач Заратустру і сказаць ранішняе вітанне: бо, прачнуўшыся, яны ўбачылі, што яго сярод іх няма. Але калі яны падышлі да выхаду з пячоры і пачуліся іхнія крокі, леў насцярожыўся, і выгляд ягоны зрабіўся грозны; ён адразу адхіснуўся ад Заратустры і з дзікім рыкам скокнуў да пячоры; а вышэйшыя людзі, пачуўшы ягоны рык, закрычалі ў адзін голас, кінуліся назад і імгненна зніклі.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила