Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

За межамі цэнтра забудова амаль спрэс драўляная. Пажар 1912 года пакіне на Невельскай, Азараўскай, Рыжскай і Наддзвінскай вуліцах лічаныя дамы. Вадаправодам і не пахне. Заможнейшыя жыхары бяруць ваду з артэзіянскіх студняў у вадавозаў, астатнія — з Дзвіны і Палаты. Адсюль і пошасці, апошняя з якіх, халерная, абарвала летась не адну сотню жыццяў.

Гаваркі рамізнік распавядзе вам яшчэ сёе-тое з таго, чаго няма ў даведніку. Напрыклад, што раней працаваў на спіртзаводзе (зірнуўшы на рамізнікаў нос, вы адразу паверыце) у купца першай гільдыі Корытца, але не вытрымаў тамтэйшых парадкаў. Спознішся — плаці штраф 25 капеек;

закурыш ці адлучышся без дазволу — паўрубля; вып’еш, не адыходзячы ад працоўнага месца, — выкладвай рубель.

Самым буйным прадпрыемствам у горадзе напярэдадні Першай сусветнай вайны будзе лесапільна-бандарны завод з сотняй рабочых. Нашмат адстануць ад яго лесапільня (45 работнікаў), паравы млын і тытунёва-махорачная фабрыка (па 30), цагельня і фабрыка бетонных вырабаў. На запалкавай фабрыцы будуць зарабляць на жыццё 11 пралетарыяў, столькі сама — на заводзе сельтэрскай вады. У дадатак да гэтага Полацк будзе мець тры вадзяныя млыны на Палаце, карлікавыя вінны і цукерачныя заводзікі, дзве мылаварні, маслабойню… А вось чыгунка з яе майстэрнямі дасць заробак без малога тысячы палачанаў.

Едучы ў экіпажы, вы з лёгкім сумам падумаеце і пра сваё блізкае развітанне з горадам. Штодзённымі пасажырскімі цягнікамі ён звязаны з Дзвінскам, Рыгаю, Варшавай, Віцебскам, Масквой, Арлом. Туды ад’язджаюць з Рыжска-Арлоўскага вакзала, а на Невель, Пецярбург, Вільню і Сядлец — з Мікалаеўскага. Праезд у першым класе ў 2,5, аў другім — у 1,5 раза даражэй, чым у вагоне трэцяга класа. (Пуд багажу можна везці задарма.) Калі ахвота праехацца па Дзвіне, дык а трэцяй гадзіне ночы пойдзе параход да Дзвінска, а заўтра ўдзень — да Віцебска. Параходны білет да губернскае сталіцы каштуе ў першым класе 1 руб. 50 кап., у другім — 95 кап.

Вашы думкі будзе займаць і тое, як прабавідь вечар. Можна, вядома, схадзіць у лазню Эцінгофа каля Чырвонага моста альбо ў лазню Рабіновіча на Ніжнепакроўскай. Можна паглядзець у клубе аматарскі спектакль. А можа, лепей выправіцца ў кінематограф? Першы прыватны кінатэатр «Лотас» з залаю на сто месцаў адчыніў дзверы чатыры гады таму. Цяпер замест яго на Віцебскай вуліцы збудаваны «Эдэм», зала якога ўдвая большая. Палачане любяць кіно, і «Эдэм» дае неблагі прыбытак. Яго гаспадар паставіць побач яшчэ адзін кінатэатр — «Калізей», а потым пабудуе крытую летнюю залу. Такім чынам, напярэдадні Першай сусветнай вайны ў горадзе будзе тры кінатэатры.

Не ведаю, як вы, ая дорага даў бы, каб замест усіх гэтых задавальненняў трапіць на пасяджэнне гуртка полацкіх аматараў старасвеччыны, дасціпна апісанага Вацлавам Ластоўскім у «Лабірынтах». Утрымацца ад цытавання проста немагчыма.

«Днём пабываў у Івана Іванавіча, дзе аглядаў цікавыя кахлі і металёвыя бляшкі з раскопак у даўняй княжай сялібе ў Бельчыцах. Пазнаёміўся ў яго з двума ўдзельнікамі, як яны называлі, «Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі».

Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкай кар’еры русіфікатарства. У гэтай брашуры ён задаваўся мэтай давесці, што па-расійску трэба пісаць назву горада не «Полоцк»,

а «Полотск» і што быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусення краю»…

Другі быў колішні акалічны памешчык, які злажыў гаспадарку, распрадаў зямлю і цяпер жыў у Полацку, у сваім уласным доміку з садам, з гатовага граша. Бацька яго меў нейкія блізкія адносіны да Васільянаў [27] , а ён сам цікавіўся галоўна дэманалогіяй, кабалістыкай і г. п. Меў, як зарэкамендаваў мне яго Іван Іванавіч, у сябе «чарнакніжную бібліятэку», якой нікому не паказваў і не даваў чытаць. Знаў ён яўрэйскую мову і любіў час ад часу пайсці ў жыдоўскую сінагогу падыскутаваць.

27

Манахаў-базыльянаў.

Вечарам прыбыло яшчэ двое.

Мясцовы полацкі мешчанін Грыгор N., маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску, а часам прытвараўся, што не разумее некаторых слоў па-расійску, і па некалькі разоў перапытаўшы, паўтараў слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на яго націскам. Мне яго зарэкамендавалі пад найменнем «Падземны Чалавек», спецыяльнасцю яго было знанне розных легенд аб падзямельных хадах і дзівах, скрытыху іх…

I, урэшце, апошнім учаснікам «Контэрфратэрніі» быў сярэдніх гадоў вучыцель гарадской школы, які цікавіўся галоўна мясцовай гісторыяй да прыняцця хрысціянства крывічамі.

Пазнаёміўшыся, расселіся мы за сталом на выгодных, «клубных крэслах», глыбокіх і мяккіх, з шырокімі поручамі. На стале вясёла шумеў самавар і красавалася бутэлька, запарушаная пылам і плесню, з водкай-старкай. На талерках панадна была параскладана ўсякага гатунку дымляніна: кумпячына, сальцэсона, каўбасы, якія не маюць роўных сабе ў свеце, калі бываюць прыгатаваны паводле старасвецкіх рэцэптаў рукамі беларускіх гаспадарчых кабет.

Пасля другой-трэцяй чаркі «Падземны Чалавек» нахінуўся да мяне і пачаў даводзіць, што гара, на якой стаіць Верхні замак, — насыпная….

Гаспадар чарнакніжнай бібліятэкі вёў сваю тэму: «Нашы продкі перажылі стадыю высокай культуры. Дагэтуль сярод нашага простага народу, які паўтысячы лет ходзіць у чужым ярме, маюцца ўласныя назовы важнейшых нябесных знакаў. Напрыклад, гвязду Венеру дасягоння сяляне называюць Чагір, Вялікую Мядзведзіцу — Стажарамі, Плеяды — Сітцом, або Вуціным Гняздом, Арыгонаў пояс — Кігачамі; тры гвязды каля Млечнай Дарогі называюць Прахамі, або Жалезным Абручом, у галаве Млечнай Дарогі знаюць Касьбітаў (Касцоў), а саму называюць Вайсковым Станам…»»

Адбываецца ўсё гэта на кватэры ў археолага Івана Іванавіча, у якім няцяжка пазнаць «полацкага Нестара» Івана Далгова.

Апроч вусцішнаватых гісторый пра падземныя лабірынты ды развагі пра племя яцвягаў на пасяджэнні вы пачулі б і неадменныя ў той час у любой адукаванай полацкай сябрыне дыскусіі наконт лёсу Сафійскага сабора. Думкі палачанаў падзяліліся: адны стаялі за поўнае аднаўленне найстаражытнейшай Сафіі з сямю вярхамі, другія — толькі за рэстаўрацыю сучаснага храма, пабудаванага «в изящном западном стиле». Далгоў належаў да гарачых прыхільнікаў другога праекта, аднак лічыў, што ў храме трэба зрабіць падземную царкву або капліцу, дзе можна было б убачыць муроўку старажытных сценаў і слупоў.

Поделиться:
Популярные книги

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия