Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Большасць звестак, што вы прачыталі, я адшукаў у кніжцы А. Сапунова «Полоцкая учительская семинария за 30 лет ее существования» (Віцебск, 1902). Ці знойдзе сабе такога летапісца сённяшні Полацкі педагагічны каледж імя Скарыны і што лічыць пачаткам сваёй гісторыі адкрыццё семінарыі? Ці напіша хто-небудзь летапісы іншых полацкіх вучэльняў?

I яшчэ адна дэталь. У 1870-я гады Полацк ледзьве зноў не зрабіўся універсітэцкім горадам. Адчыніўшы настаўніцкую семінарыю, граф Д. Талстой «во всеподданнейшем отчете указал на желательность устройства в Полоцке университета для поднятия русского дела в Западном крае». Граф параўноўваў Полацк з захопленым немцамі Страсбургам, дзе тыя неадкладна адчынілі

нямецкі універсітэт. Аляксандр II паставіў на прапанове рэзалюцыю «Да», а на словах пра тое, што альмаматэр магла б мясціцца ў будынку вайсковай гімназіі, напісаў: «Снестись с военным министром». Ваеннае ведамства запатрабавала 400 тысяч рублёў і ідэю пахавалі ў нетрах канцылярый.

Нагадаем, што царская сістэма адукацыі не дапускала беларускай мовы ні ў школьныя класы, ні ва універсітэцкія аўдыторыі. Для імперскіх «просветителей» заўсёды актуальней заставалася запіска куратара Віленскай альмаматэр Навасільцава, накіраваная цару яшчэ ў 1831 годзе: «…начиная с университета, вводить преподавание наук на языке русском, ибо разность в языках всегда питает взаимную недоверчивость. Филологическое исследование языка и даже его простое изучение пробуждают исторические воспоминания о некогда бывшей самостоятельности и независимости государства, а в сих источниках кроются семена беспрерывных мятежных усилий, а также чувств ненависти и зависти, что все, совокупляясь вместе, рождает злые умыслы…»

Нацыянальная дыскрымінацыя беларусаў, якая выклікала пратэсты ў Еўропе, стала прадметам абмеркавання на Усеславянскім з’ездзе прагрэсіўных студэнтаў, што адбыўся ў 1908 годзе ў Празе. У клопаце пра драматычны лёс культуры братняга славянскага народа дэлегаты з’езда прынялі рэзалюцыю з наступных пунктаў:

1. Усеагульнае навучанне ў Беларусі павінна весціся на роднай мове.

2. У сярэдніх навучальных установах неабходна ўвесці вывучэнне беларускай мовы і гісторыі Беларусі.

3. У Вільні (тады менавіта яна была бясспрэчнаю сталіцай беларускага адраджэння) неабходна адчыніць беларускі універсітэт…

Трэці пункт рэзалюцыі, як нам добра вядома, не выкананы і сёння: нацыянальнага беларускага універсітэта ў краіне дагэтуль няма.

У дзяцінстве я часта ездзіў у грыбы пад полацкую вёску Захарнічы. Не памятаю, каб нехта з настаўнікаў — гісторыі ці малявання — казаў нам, што там пражыў большую частку свайго веку выбітны беларускі жывапісец Іван Хруцкі, аўтар бліскучых партрэтаў, нацюрмортаў, пейзажаў і інтэр’ераў, параскіданых цяпер па мастацкіх музеях розных краінаў.

Нарадзіўшыся за два гады да напалеонаўскага паходу ў сям’і уніяцкага святара айца Фамы з Улы, Янка ў 1827-м скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага піярскага ліцэя. Адтуль юнак накіраваўся ў Санкт-Пецярбург, дзе браў прыватныя ўрокі ў англічаніна Джорджа Доўва, стваральніка вядомай галерэі 1812 года ў Зімовым палацы.

Уніяцкае паходжанне, якое падкрэслівае беларускасць Хруцкага, вызначыла яго ментальнасць, калізіі лёсу і творчую індывідуальнасць.

У дваццаць шэсць гадоў — дыплом пра заканчэнне Акадэміі мастацтваў. Яшчэ праз тры, у 1839-м, у журнале акадэмічнай рады з’яўляецца запіс аб наданні Івану Хруцкаму звання акадэміка жывапісу. Зазначым, што прадстаўлены радзе нацюрморт меў з пункту гледжання сталічных мэтраў, адценне крамольнасці: у акадэміі заахвочвалі маляванне кветак і садавіны, беларускі ж мастак змясціў на палатне гародніну, грыбы і рыбу, а ў дадатак і сялянскі гладыш.

У тым самым 1839 годзе мастак пасля бацькавай смерці (стары не перажыў дратаванне Уніі) перавёз маці, двух братоў і трох сясцёр у Захарнічы. Непадалёку ад ляснога возера Шчалапок Хруцкі паводле ўласнага праекта забудаваў сядзібу

і пасадзіў сад. (Калі гляджу на вінаград з яго нацюрмортаў, заўсёды думаю, што ён выспяваў у захарніцкай аранжарэі.) Па суседству стаяў маёнтак Навагуршчына, дзе гаспадарыў Ксаверы Бянбноўскі, былы капітан паўстанцкага войска Касцюшкі. На дванаццаць гадоў маладзейшая за мастака суседава дачка Ганна пайшла з ім пад вянец.

3 Захарнічаў Хруцкі выпраўляўся на выставы ў Пецярбург, а таксама ў Вільню і Коўна, дзе атрымліваў замовы на размалёўку храмаў. Апошнія тры дзесяцігоддзі яго жыцця яшчэ чакаюць даследчыка: пра іх амаль нічога невядома.

Мастак развітаўся з гэтым светам у 75 гадоў і знайшоў прыстанак на захарніцкіх могілках. Полацкія краязнаўцы браты Уладзімір і Сяргей Глушковы з дапамогаю праўнучкі Хруцкага, кіеўскай мастачкі Ядвігі Маціеўскай (яе дзяцінства прайшло ў Захарнічах) выявілі месца, дзе была разбураная за бальшавікамі магіла. Яны, здаецца, яшчэ не губляюць надзеі знайсці каменнае надмагілле і (разам з аўтарам гэтых радкоў) мараць, што некалі з Полацка можна будзе з’ездзіць у мемарыяльны музей-сядзібу водбліз возера, якое тутэйшыя сяляне, забыўшы яго афіцыйную назву, звычайна называюць Хруцкім.

Канчаецца стагодцзе, і на адвітанне з ім яшчэ крыху статыстыкі.

1891 год. У Полацку — 20 321 жыхар: 6989 праваслаўных, 204 «адзінаверцы» (стараабрадцы, якія падпарадкаваліся расійскаму Сіноду), 407 старавераў-«раскольнікаў», 1534 католікі, 299 лютэранаў 10 797 яўрэяў i 1 магаметанін. Будынкі: 366 мураваных і 1604 драўляных. Прадпрыемствы: мылаварня, пяць гарбарняў, тры ганчарні, два тытунёвыя заводзікі, па адным — з вытворчасцю запалак і сельтэрскай вады. Крамы: 238 каменных і 274 драўляных. Паліцэйскія будкі: дзве.

Паводле першага ўсерасійскага перапісу 1897 года, у горадзе жылі 20 751 чалавек. Полацкія жанчыны мелі пэўныя праблемы з замужжам: іх было 10 794 супроць 9957 прадстаўнікоў моцнага полу. 28 працэнтаў палачанаў працавалі ў прамысловасці, 4 працэнты займаліся сельскай гаспадаркай, 33,5 — гандлем. Падзёншчыкаў і людзей на прыватнай службе — 14,5 працэнта, чыноўнікаў, вайскоўцаў і духавенства — на чатыры болей.

I такая вось важная лічба. Дакументы перапісу сведчаць: сярод палачанаў ва ўзросце ад дзевяці да сарака чатырох гадоў пісьменныя складалі 39,6 працэнта. Мала гэта ці шмат? Сярэдні паказчык па беларускіх губернях быў 32,6, агульнаімперскі — 28. Адрасую гэтыя звесткі нейкаму В. Славіну, які ў 1991 годзе з блаславення рэдакцыйнага невука змясціў у наваполацкай гарадской газеце нататку «Что дал нам Ленин». Надрукаваная на месцы перадавога артыкула, яна беспардонна пудрыла чьітачу мазгі: «До 1917 г. в России было 28 процентов грамотных, в Белоруссии — в три раза меньше…» Зрэшты, што там невядомы нікому Славін, калі ў той самы час пра суцэльную непісьменнасць, адсталасць ды забітасць «дарэвалюцыйных» беларусаў з паталагічнаю асалодаю дзяўблі з розных трыбун першыя асобы рэспублікі.

Калі глядзець з сучаснасці, XIX стагоддзе скончылася ў Полацку досыць сімвалічна: у 1900-м туды, хаваючыся ад паліцыі, прыехаў і стаў на кватэру ў пасёлку гарбарнага завода адзін з падручных Леніна Іван Бабушкін. Пра тое, як ён прыкінуўся сталяром, як змайстраваў там зэдлік з «сакрэтам» і пашырыў пятнаццаць асобнікаў «Искры», нашыя гісторыкі і краязнаўцы панапісвалі столькі, што я адразу стаўлю кропку. Прапушчу і тэму «роста классового самосознания и организованности народных масс». Яна даследавана так грунтоўна, што зроблена адкрыццё пра бальшавіцкі характар полацкай філіі РСДРП у гады першай расійскай рэвалюцыі, хоць ніякіх бальшавіцкіх арганізацый тады ў Беларусі ўвогуле не было.

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон