Тралялёначка (на белорусском языке)
Шрифт:
Але добрая была, вечны ёй пакой: бывала, хто ў вёсцы захварэе, то яна i па доктара пашле, i на лякарства дасць, i дзецям то па грушачцы,
Раз за малым не ўсёй вёсцы прыпёрлi павесткi з акружнога аб тым, што жонка Барткава падала скаргу, што муж выгнаў яе з двара, што з другой жывець, што палавiну яе маёнтка забраў, па пяць тысяч на рок даходу цягне, а ёй нi гроша не даець... I давай нас цягаць па сведках: то ў кансыстор, то на следства, то проста ў суд акружны, гадоў за тры. Тым часам нашая Траляля захварэла i ў тры днi навек заснула, пакiнуўшы дзiцятка драбнюсенькае. Бартак зажурыўся, як за сцяну завалiўся: палавiну маёнтка Бартчыха адабрала, а другую прадалi з лiцытацыi за даўгi, i пашоў Бартак зноў
Бартчыха з рок на сваёй палавiне панавала, увосенi пажар амёў усе будынкi, а тут прад новым рокам банк прадаў i рэшту маёнтка. Так то скончылася панаванне Сасковае.
Тралялёначку ж тую бедную мы, злажыўшыся з душы па дзесяць грошы, аддалi, як сваё дзiця, да Марцiскi крывой на мамкi на рок, а далей не ведалi, што рабiць з беднай сiротачкай, дык ксёндз зыскаўся лiтасцiвы - узяў малую кузянятачку да старой арганiсцiхi i там ужо штось плаце, а яна гадуе i пацеры вуча; i расце паненачка, так гадоў ужо мусi з дзесятак мае; а такая вясёлая ды смяхотная, якраз жа Тралялёначка!
1892 г.