Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Паўль! Васэр! Васэр!

Гэта нясцерпна — бачыць апошнія пакуты людзей, але мы не маем чым дапамагчы ім, і я адварочваюся. Я кладуся ніцма на разбіты бруствер і гляджу ў поле. Я хачу адно толькі — перамагчы трывогу ў сабе, супакоіцца, бо калі і я не стрываю, як гэты Крывёнак, дык мы па-дурному загінем.

Па траншэі ідуць немцы. Я зноў бачу, як мільгаюць над брустверам іх каскі, цёмныя пілоткі — яны ідуць некуды ў тыл, на фланг нашай прарванай абароны. Відаць, яны да часу махнулі рукой на нашу агнявую і спакойна абыходзяць яе.

— Агонь! — кажу я самому

сабе. — Агонь!

Але які агонь! Мой аўтамат выпускае са дзве чаргі і моўкне — затвор у апошні раз тупа лязгае і болей ужо не ўзводзіцца. Люся ў сховішчы поўзае на каленях і перакідвае магазіны, яе аўтамат таксама без дыска. Крывёнак абыякава сядзіць на зямлі, нізка апусціўшы голаў.

Ну што ж, засталіся гранаты…

Я бяру ля Лук'янава непатрэбную ўжо яму лімонку, выцягваю з зямлі РГД і па чарзе паварочваю іх рукаяткі. У проразях з'яўляюцца чырвоныя плямкі — гранаты на баявым узводзе. Піхаю іх у кішэні. Цяпер будзем чакаць.

— Пі-і-іць… Пі-і-іць… — енчыць ззаду непрытомны Лук'янаў.

Я не адрываю погляду ад траншэі — ведаю, рана ці позна яны ўсё ж палезуць на нас. Сонца ўжо садзіцца, яно слепіць вочы, але трэба глядзець, не празяваць. Я трошкі супакойваюся, расслабляюся, як раптам мяне скаланае спалоханы крык Крывёнка:

— Люся!!!

У голасе яго такі жах, што я на секунду мярцвею, крутнуўшыся, азіраюся — але позна. На брустверы мільгаюць толькі Люсіны боты, і яна адразу ж знікае ў бліжэйшай глыбокай варонцы. Мяне кідае ад страху — што яна ўздумала? Чаго яна? Няўжо і яна?

— Люся! Ты куды? Люся!!!

Але яна, не адказваючы, зараз жа выскоквае з варонкі, кідаецца на засыпаную зямлёй траву і хутка-хутка паўзе збоч танка. Вось яна ўжо мінае яго, страсянуўшы галавой, адкідвае з ілба валасы і паўзе, паўзе далей. Я, сцяўшыся, назіраю за ёй і толькі тады разумею — гэта яна да бліжэйшага забітага немца. У дзвюх руках я сціскаю гранаты, акідваю позіркам прасцяг, здаецца, ворагаў не відаць, але хто іх ведае… Сланечнік за дзвесце крокаў ад нас.

Люся падпаўзае да немца і трохі часу поркаецца над ім. Так, здаецца, яна знайшла там тое, чаго шукала, — у руках яе з'яўляецца біклага, і дзяўчына паварочвае назад. Азіраючыся ва ўсе бакі, яна хуценька, спрытна паўзе, зноў знікае на момант у варонцы і зноў паказваецца, і тады са сланечніку б'е першая доўгая чарга.

Кулі няроўным касым шнурам пыльна джагаюць па раскапанай зямлі. Люся ўздрыгвае, прыціхае на момант, азіраецца і яшчэ хутчэй падаецца наперад. Пачуўшы нядобрае, да мяне на бруствер кідаецца Крывёнак, я адчуваю, як ён упіваецца ў зямлю рукамі і замірае. У мяне ў самога халадзее сэрца, але што мы можам зрабіць без патронаў.

Яна ўжо блізка. Нізка схіліўшы голаў, яна ўпарта дабіраецца да нас. У адной яе руцэ абшытая войлакам нямецкая фляжка (напэўна, вада!), у другой нейкая сумка ці кабур. Ну хутчэй жа, хутчэй, дарагая дзяўчынка! Са сланечніку зноў грукоча чарга, і зноў абмірае маё сэрца. Але Люся паўзе. Яна кіруе ў акоп, дзе дагэтуль сядзеў Крывёнак, — туды ёй бліжэй, чым у наша сховішча. Крывёнак падхопліваецца і рынаецца цераз пляцоўку. Я з гранатамі кідаюся

следам.

Тут трошкі глыбей і схоўней. Люся ўжо блізка, яна падпаўзае ўжо да першых грудоў бруствера. Пэўна, у нашых вачах вялікі спалох і страх за яе, бо яна, сустрэўшы нашыя позіркі, абнадзеена ўсміхаецца зводдаль. Гэтая яе ўсмешка пераварочвае ўсё ў маім нутры, — я хачу закрычаць і вылаяцца ад напружання і страху за яе — столькі нясцерпнасці абрушыла яна ў маю душу гэтым сваім учынкам! Але яна ўжо ўзнімаецца на ўцалелы тут бруствер. Крывёнак, не зважаючы на нябеспеку, устае на ўвесь рост і выцягвае насустрач ёй рукі. Яна цягне свае да яго, прыўстае на каленях і раптам падае…

21

Лютая чарга разрыўных ашалела шчоўкае па брустверы, па зямлі, па траве; пясок і камякі сцябаюць па маім твары, запарушваюць вочы, знянацку я лыпаю, побач ускрыквае Крывёнак…

Праз слёзы ад пяску я ўсё ж кідаю позірк на Люсю — яна моўчкі і неяк незразумела пакорна кладзецца на бруствер; побач, ухапіўшыся рукамі за скрываўлены твар, апускаецца ў дно Крывёнак.

Вось яно! Вось самае страшнае, самае горшае — яно не мінула нас! А са сланечніку б'е другая, трэцяя чарга, куля збівае з маёй галавы пілотку, і я на момант схіляюся за бруствер…

— Люся! Люся! Люся!!! — ашалела крычыць у акопе Крывёнак, і я, зірнуўшы на яго, яшчэ раз жахаюся. У хлопца на скрываўленым твары — чырвоныя пустыя вачніцы…

— Люся! Дзе Люся?

— Люся тут, тут Люся, — шапчу я, раптам страціўшы голас. Яна ціхенька ляжыць на брустверы, паклаўшы галаву на выцягненую ўперад руку, і на твары — добрая, светлая ўсмешка, якую, напэўна, у апошняе імгненне ўбачыў Крывёнак. У выцягненай руцэ дзяўчыны біклага, а ў другой брызентавы кабур з ракетніцай. Ракетніца тоўстаю сваёй рукаяткай выпірае з яго — усё гэта звісае з бруствера. Апамятаўшыся і зразумеўшы, што сталася, я бяру Люсю за тонкія, яшчэ цёплыя кісці і разам з пяском сцягваю ў акоп. Маленькае гнуткае Люсіна цела лёгка кладзецца на мае рукі…

— Люся! — з нялюдскаю, немай адзічэласцю крычыць Крывёнак, слепа лапае па брустверы крывавымі рукамі, і я нейкі час баюся азвацца, баюся сказаць яму праўду. Тады ён гэткім жа голасам пачынае клікаць мяне.

— Сядзь, — кажу я як мага спакайней, але чужым, прыдушаным голасам. — Сядзь… Сядзі…

— Дзе Люся? Гад Лазняк, дзе Люся?

Я адчуваю, што ён зноў шалее, і болей не таюся ад яго.

— Усё. Няма Люсі…

Крывёнак змаўкае, пасля, неяк страціўшы сілу, спаўзае ў дол, затуляе далонямі свой аслеплены твар і зноў ускоквае з лаянкай:

— Сволачы! Гады!.. Сабакі!.. Падлюгі!..

Ён зноў, як звер у пастцы, кідаецца ў акопе, спатыкаецца аб пакінутую ў дне рыдлёўку і хапае яе.

— Дзе фрыц? Дзе той недабіты фрыц? Дзе ён?

Крывёнак вылазіць з акопа; зачапіўшыся за сашнік, падае, зноў ускоквае. Ён у шаленстве нічога не чуе, а я трымаю на каленях Люсю і не маю сілы спыніць яго, заспакоіць. Пакуль ён лапае ў доле, шукаючы рыдлёўку, са сланечніку зноў б'е чарга, разрыўныя гулка трэскаюць на брустверы і на гармаце.

Поделиться:
Популярные книги

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16