Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

Я хачу знайсці яшчэ нейкі повад для свае злосці, я хачу бачыць гэтага танкіста віноўнікам усёй сённяшняй нашай трагедыі, але ў паперах толькі лічбы, нумары, нямецкія словы, напісаныя неразборлівым скорапісам, і скрозь свастыкі, арлы, сінія, чырвоныя пячаткі. Але вось загорнутыя ў цэлафан здымкі з крывулястымі абрэзамі. На першым вуліца нейкага акуратнага нямецкага гарадка з вастраверхімі хатамі, гатычнымі шыльдамі. «Грэйфсвальд» — напісана ўнізе. На другім знята група юнакоў на стадыёне, у пярэдняга футбольны мяч, — сярод іх напэўна і гэты танкіст. На трэцім ладная бландзінка з пакручастымі, доўгімі, да плеч, валасамі, яна вельмі міла ўсміхаецца мне, і, каб не яе дужа кірпаты нос,

я сказаў бы, што яна прыгожая. Чацвёрты здымак прымушае мяне задумацца.

На ім, безумоўна, гэты наш «недагарак». Заклаўшы назад рукі, ён стаіць у мундзіры, і на выстаўленых яго грудзях чарнее, напэўна, той самы крыж, вочы немца, аднак, нявесела пазіраюць некуды на маё вуха. Перад ім на крэсле сядзіць немаладая ўжо, здаецца, апранутая ў жалобнае ўбранне кабета, твар яе самотны, у сумных вачах клопат. Нечым не нашым, далёкім, варожым, але і зразумелым вее на мяне ад гэтага здымка, і я стараюся разабраць надпіс на яго адвароце.

«Майн лібэр кнабэ! — выведзена сінім чарнілам. — Фюр міх біст ду дэр лецтэ, унд ду зольст даран дэнкэн. Зай форзіхціг. Ду біст майн. Ду гэхёрст ніхт дэм офіцір, генераль, одэр фюрэр, зондэн аляйн мір. Ду біст майн! Майн! Дайнэ мутэр* 29.III.44.»

* Мой дарагі хлопчык! У мяне ты застаўся апошнім, і ты павінен памятаць гэта. Будзь асцярожны. Ты — мой. Ты не афіцэраў, не генералаў, не фюрэраў — толькі мой! Ты мой! мой! Твая мама.

Я невялікі знаўца нямецкае мовы, але каб зразумець гэта, маіх ведаў хапае. І гэтыя чарнільныя словы бянтэжаць мяне. Простая рэч, але я ніколі не думаў, што ў майго ворага раптам акажацца маці, звычайная спакутаваная, не дужа маладая жанчына, якая гэтак нечакана стане між намі. Я думаю, што, напэўна, яна любіць яго і, напэўна, як і ўсякая маці, вельмі баіцца, каб чаго не здарылася з ім. І, напэўна, яна песціла яго ў маленстве і радавалася яго першым крокам і першым словам… і дбала, каб ён добра вучыўся і не меў двоек і каб не прастудзіўся, не захварэў, не трапіў пад машыну… Гэтаксама, як і мая, як і Люсіна, як і Папова, Лук'янава і мільёны мацярэй на зямлі. І можа так стацца, што і ён добры сын і гэтак жа любіць яе і кахае тую дзяўчыну… і суседзі старыя добрае думкі аб гэтым юнаку. Я разумею і гатовы спачуваць усякаму мацярынскаму гору, але цяпер я мушу ненавідзець гэтага яе сына, як, бадай, ён можа ненавідзець мяне, бо мы апалілі яго, а ён забіў нашага Жаўтыха і параніў Лук'янава.

Я хачу быць злосным, злосць надае сілы, але я губляю яе разам з рэшткамі гэтай сілы…

Гінуць нашы, паміраюць немцы, гінуць маладыя і старыя, добрыя, злыя, паганыя — і хто вінаваты? Адзін Гітлер? Не, адчуваю я, не адзін Гітлер. Не першы і, пэўна, не апошні імкнецца ён падпарадкаваць сабе іншых, спрадвеку валодае людзьмі ўсясветная прага ўлады, прага панаваць над іншымі, навязаць іншым свае погляды і свой парадак жыцця. Хіба гэта першая вайна і хіба апошняя! Вялікая нецярплівасць пануе ў свеце, які здаўна сплывае людскою крывёй! Мне хочацца закрычаць, нема завыць на ўсё паднябессе, страшна, нялюдскі вылаяцца…

Але я толькі недарэчна смяюся. Я адчуваю, што раблюся цынікам. Мне хочацца дабіць гэтага немца, дабіць без злосці, так, дзеля здзеку, у помсту за смерць сяброў, за мае пакуты, за тыя каляіны. «Дзіўная старая дурная кабета, — думаю я. — Чаго захацела ў такі век: прысвоіць уласнага сына. Хопіць таго, што ты нарадзіла яго, гадавала. У краіне, дзе крыважэрнічае д'ябал, якая там уласнасць! У адплату за яго ідэі людзі павінны ахвяраваць яму жыццё. Ідэі дорага каштуюць, калі іх навязвае кучка. Бяры цяпер, фраў, свайго сына, бяры гэтую сваю галавешку…»

Але што гэта і дзе гудзе? Калоціцца зямля, дрыжыць паднябессе.

Няўжо?.. — коле свядомасць здагадка. Але так і ёсць. З-пад нізкага сонца, хаваючыся ў яго промнях, выплывае над зямлёю статак імклівых ценяў: цяжкі гул асядае, душыць зямлю. Яны ідуць на вёску. Ідуць роўна і важна, нібы паўзуць сваімі нябеснымі шляхамі, падцяўшы кароткія лапы-колы. Я не лічу іх. Я бачу, як трое з хваста гэтага каравана збочваюць на крыло, коратка на павароце мільгаюць бляскам прапелераў і скіроўваюць на нас…

20

Густы і імпэтны, як горны абвал, роў пікіроўшчыкаў штурхае мяне ад сцяны сховішча. Я ўжо не думаю, што гэта канец, паглыбленым падсвядомым пачуццём я перажыў яго і гатовы прыняць смерць, толькі нестрываны сум агартае мяне ад думкі, што не ўдасца ўберагчы Люсю. Так і пагінем мы, і ніхто ніколі не даведаецца, як я любіў яе. Але ўгары пранозліва завывае — я штурхаю Люсю ў кут, і ў той жа час першая бомба выбівае з-пад мяне зямлю. Наступныя выбухі абрушваюць на нас цяжкія земляныя глыбы. Гасне сонца. Паветра б'е тугімі пыльнымі хвалямі. Скрозь зямля, агонь і пякельная лютасць выбухаў. Ашчаперыўшы голаў, я курчуся ў куце, як магу, затуляю Люсю і заціскаю між калень аўтамат. Дзяўчына з кожным выбухам уздрыгвае, гэтак жа ўздрыгвае зямля, дрыжу і я. Пэўна, няма такой чалавечае сілы, якая б не была падуладна страшнай сіле выбуху. Бомбы рвуцца па тры адразу. «Тр-р-рах! Тр-р-рах! Тр-р-рах!» — зямля храпае на ўсю глыбіню, здаецца, расчэпіцца, як вялізны спелы кавун. Я сціскаюся, напружваюся — роў бліжае, візг і зноў «тр-р-рах! тр-р-рах! тр-р-рах!».

Дзевяць выбухаў міма. Наўкола яшчэ шастае зямля, зверху асыпаюцца хмары пяску, узнятага бомбамі, роў глушэе, але зараз жа нарастае зноў. Я не ведаю, ці жывая Люся, яна сціснулася за маёй спінай, праз пыл мне не відаць самалётаў, але, здаецца, яны ўжо ўваходзяць у піке. Я чую, як адрываюцца і разам з ровам шыбуюць на нас бомбы. «Тр-р-рах» — б'е недзе па акопу Крывёнка. Прапаў хлопец, мільгае думка, зараз жа новы віск і — «тр-р-рах!». Другога выбуху чамусьці няма, можа, бомба не ўзарвалася? Трошкі расслабеўшы целам, я чакаю заходу трэцяга пікіроўшчыка. Пакуль мы жывыя, але няўжо загінем ад апошняга выбуху? Павінны ж у іх скончыцца ўрэшце гэтыя праклятыя бомбы.

Трэці «лапатнік» трошкі замаруджвае, пыл паспявае асесці, пакуль ён заходзіць ад сонца. Па перакапанай агнявой мільгае спачатку ягоны імклівы цень, і затым прарэзліва вішчаць бомбы. Яны рвуцца трохі збоч, і ў мяне з'яўляецца надзея — уцалелі! Я яшчэ баюся паверыць у яе, але гул аддаляецца — цяпер трэба чакаць пяхоты. Я адхінаюся ад Люсі — яна ўскідвае голаў, і з яе валасоў сыплецца пясок, — абое мы скрозь у зямлі. Забітых закідала таксама, з-пад грудаў тырчаць адны толькі ногі. У Панасюка, пэўна асколкам, распораты чаравік, з якога вылез клык бруднае анучы. Я атрэхваю з аўтамата пясок і ўскокваю. Бруствера амаль што няма, сховішча заваліла зямлёй, падбітая гармата скасабочылася, адна станіна задралася сашніком угору.

Немцы! Яны бягуць са сланечніку ў поле, далей нам у тыл, пад вёску — відаць, як матляюцца почапкі іх аўтаматаў. Двое бліжэйшых засцярожліва прыгінаюцца і, бегучы, пазіраюць у наш бок.

Я тузаю рукаятку і, торапка прыцэліўшыся, тыркаю аўтаматам раз, другі, трэці, аднак немцы ўсё бягуць і бягуць. Відаць, для аўтамата да іх крыху далёка. Але чаму маўчыць кулямёт? Няўжо?..

— Крывёнак! Крывёнак! — крычу я. — Агонь. Чуеш? Агонь!

Я бачу яго — ён жывы і сядзіць у закутку свайго таксама абрушанага і змялелага акопа — счарнелы зусім, як цыган, і асалавела глядзіць на мяне. Рот ягоны адкрыты, і на твары грымаса адчаю.

Поделиться:
Популярные книги

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16