Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

«Не данясу».

Падумаў пра дзяцей — сваіх вучняў, што гулялі на мосце, калі ён ішоў да лесніка, i, безумоўна, любуюцца разлівам дагэтуль, бо ад рэчкі ў такі час ix не адарваць. Можа здарыцца, што менавіта каля вучняў ён страціць апошнія сілы, скіне мяшок на гразкую грэблю i не здолее падняць. Праўда, дзеці вайны ведаюць, што такое паранены, i ў ix даўно ўжо другое, не дзіцячае, разумение чалавечых вартасцей. Але ўсё адно выяўляць перад імі якую б ні было слабасць нельга. Пятро яшчэ не вывучаў педагогікі, але з чаго складаецца аўтарытэт настаўніка —

ведаў лепей за любога прафесара.

«Знарок, мабыць, насыпаў столькі, стары чорт, — ужо без удзячнасці падумаў Пятро пра лесніка i праз хвіліну знайшоў выйсце, простае i хітрае: — Дайду да хвойніку, знайду патаемнае месца, высыплю пад старое галлё палавіну бульбы. A ўвечары прыйдзем з Сашай i забяром. Толькі б дайсці да хвойніку!»

Гэта зусім блізка — пясчаны пагорак з парадзелым маладым параснікам. Але перад ім — ручай, разліўся, як добрая рэчка. Пераходзячы яго, Пятро чэрпнуў кірзавымі халявамі ледзяной вады i тады ўжо ледзь дабраўся да сухой мясціны, да пнёў i свежага галля. Кінуў мяшок i сам паваліўся на гэтае галлё. Сцягнуў боты, адкінуў мокрыя анучкі, выкруціць ix сілы не хапала.

Ляжаў, прагна ўдыхаючы хваёвы водар, i бяздумна глядзеў у неба. Зноў на нейкі міг стала хораша. Зноў захацелася настроіць сябе на светлыя мары i хоць на колькі хвілін наведацца ў будучыню, паспрабаваць будаваць свой мост…

— Прастудзішся, Андрэевіч.

Пятро не ўздрыгнуў i не сумеўся, ён адразу пазнаў голас. Можа, перад кім іншым i адчуў бы няёмкасць, з гэтым жа чалавекам учынак, за які толькі што караў сябе, — крадзеж лесу — зблізіў так, што пасля ўжо ніколі не баяўся паказаць i выказаць яму ўсе іншыя свае слабасці.

Пятро прыпадняўся. Панас Грамыка прысеў побач на галлё. Старшыня быў у такім жа, як i ў Пятра, афіцэрскім шынялі з англійскага сукна, праўда, больш зашмальцаваным — танкіст! Але боты ў яго — не раўня Пятровым — найлепшая натуральная скура i паляўнічая форма: высокія i мяккія халявы, ажно адкласці ix прыйшлося, i «паднарад» на халявах таксама з добрай карычневай скуры — хоць яшчэ адны боты шый. З Панаса жартавалі: ці не з Герынга ён сцягнуў такі трафей? Старшыня не штодня абуваў гэтыя боты, таму Пятро здзівіўся, што ён так бязлітасна заляпаў ix вясновай гразёй — па самыя «вушы».

— Ад Лісціка? — кіўнуў на мяшок Грамыка, ачышчаючы бярозавым кіем гразь з ботаў.— Два?

Зноў-такі, бадай, нікому Пятро не прызнаўся б, што купіў толькі пуд, але ляснік невядома чаму насыпаў яўна больш. Панасу прызнаўся:

— Не, адзін.

— О-о! Загрызуць старога дзеўкі. Сквапныя i скупыя, як старыя куркулькі. Ды i сам… не ад душы ў яго такая шчодрасць. Не думай. Або на злосць дочкам i старой, або… хоць чорт яго ведае, ён заўсёды загадкавы быў, гэты наш Лісцік. Ніколі не ведаеш, што думае…

— Няхай думае што хоча. Чорт з ім. A ў нас будзе чым падмацаваць баявы дух. — Пятру хацелася звярнуць на жарт.

Але Грамыка жарту не падхапіў — уздыхнуў цяжка, занадта сур'ёзна спытаў:

— Калі гэта мы, Андрэевіч, разбагацеем?

— «Разбагаце-е-ем»! Не такое адужалі!

— Зайздрошчу

я тваёй веры. Заплаціў за пуд дзвесце рублёў i марыш пра камунізм. Такія хлопцы першыя кідаліся ў атаку. Не заўсёды разумна, праўда. Таму мала вас асталося. Шкада…

— Нас — вас… Чаму ты дзеліш? Наколькі ты старэйшы? Сам гэтак жа з танкам кідаўся. Усіх мала асталося. Але калі мы ўжо з такога пекла выйшлі, ды яшчэ як выйшлі — Еўропу прайшлі! — то панікаваць ад цяперашніх цяжкасцей… Гэта не «тыгр», не «пантэра» i не «фау-2».

— «Фау» — фрау… Не «фау», канечне… Але на мяне часам такое находзіць. I пад «фау» такога не было. Вось як сёння. Аблазіў усё поле. Агледзеў. Бачыш? — кіўнуў на боты. — Як забуяла, як зарасло! А чым падняць? Чым угнаіць? Семнаццаццю дахадзягамі, што ў канюшні? Ды i тых карміць няма чым.

— Ёсць МТС.

— А што ў МТС? Брыгада з трох «ХТЗ» на пяць калгасаў? На гэтых жа «ХТЗ» яшчэ я да вайны араў, яны i тады ўжо больш стаял i, чым аралі.

— Кал i гэта ты, Панас Астапавіч, страціў веру ў нашу індустрыю? Колькі табе танкаў далі за які-небудзь адзін год? Забыўся? За ваенны год! Калі немцы перлі на ўсход i палавіна заводаў была на калёсах, пад бомбамі. Міне год-два — будзе табе трактароў!..

Пятро загарэўся: як гэта так! Нават Грамыка, старшыня, камуніст, выходзіць, не разумее простых рэчаў. Трэба давесці яму! Але тут жа спахапіўся. Каб не стаць пустазвонам, накшталт тых упаўнаважаных некаторых, якія ўсё ведаюць i ўсіх вучаць. Успомніў, як Саша нядаўна, паслухаўшы яго выступление перад калгаснікамі, на яго самглюбівае пытанне: «Ну, як я выступіў?» — адказала: «Добра. Толькі не вучы, калі ласка, сялян, як хлеб сеяць. Ты яго сеяў?»

Не, ён, Пятро, хлеба, па сутнасці, ніколі не сеяў. А Грамыка сеяў. I з сяўнёй на сваім аднаасобным загоне. I н? калгасным пол i — трактарам i сеялкай. Дык ці не разумней паслухаць спачатку, што ён думае пра пасляваенны хлеб?

Але старшыня калгаса не спяшаўся выказвацца. Хітры дзядзька. Такі дарэмна слова не кіне — абы памянташыць языком. Узважыць, падумае. Вунь як разглядае свае боты i цярэбіць хваёвую галінку. Нюхае ігліцу, хоць духмянасці тут ад нагрэтага i прывялага галля — аж дыхание займае, быццам не паветра льецца ў лёгкія, а смала расталая — густая, цягучая. Можа, ад гэтага такая млявасць. Лепш памаўчаць. Навошта траціць энергію на марную спрэчку?

Пятро ўжо амаль упэўніўся, што Грамыка больш не стане гаварыць на палітычныя тэмы. Аж — не…

— У індустрыю, Андрэевіч, я веру, — сказаў ён пасля працяглага маўчання. — А вось што, гэтак кіруючы, мы з табой хутка накормім людзей хлебам — вось у гэтым сумняваюся… Грэшны. Здаецца мне, не з таго мы пачынаем, не тыя захады робім… Пасля такой вайны, такой разрухі… Тут, брат, трэба добра-такі паварушыць мазгамі…

Пятро мог раздзяліць любыя сумненні, але калі яны датычыліся таго, імем каго ў атакі паднімалі палкі i дывізіі,— тут ён быў непахісны. А яму здалося, што Грамыка хоча выказаць нейкія сумненні ў мудрасці гэтага чалавека. I ён рашуча перапыніў старшыню:

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец