Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Cпi. Яшчэ рана. I не сні дурных сноў.

III

Шапятовіч любіў шосты клас. У настаўнікаў гэта бывае: сімпатыя да якога-небудзь аднаго класа. Большасць, праўда, ніколі не могуць як след растлумачыць, чаму яны любяць гэты клас, а не іншы. Пятро ж, бадай што, мог бы адказаць, завошта ён любіць шасцікласнікаў — за сур'ёзнасць.

A хіба сур'ёзнасць такая ўжо прываблівая рыса ў дзяцей?

Клас сапраўды быў сур'ёзны, больш сур'ёзны, чым нават старэйшыя — сямікласнікі. Хоць разумение «старэйшыя» i «малодшыя» ў першыя пасляваенныя гады не адпавядала ўзросту вучняў, a толькі класу, у якім яны вучыліся. Па гадах дзеці былі

розныя i ўсе — пераросткі. Але некаторым вайна сарвала ў гэтай мясцовасці толькі два гады вучобы — увосень сорак трэцяга яны зноў пайшлі ў савецкую школу. Другія ж не вучыліся ўсе чатыры гады: бацькі на фронце, трэба было памагаць мацярам карміць сем'і. А мясцовым уладам было не да ажыццяўлення закону аб усеагульным навучанні. Так што ў шостым класе сядзелі вучні, якія па гадах павінны былі вучыцца ў дзесятым.

Усе педагогі свету пісалі, што пераросткі самыя цяжкія вучні. Пятро, каб пісаў педагагічны трактат, мог бы лёгка аспрэчыць такія сцверджанні. Хоць ён не меў ні тэарэтычнай методыкі, ні практыкі (а можа, менавіта таму, што не меў нічога гэтага?), з вучнямі-пераросткамі займацца яму было лёгка i проста. Ён гаварыў з імі як з роўнымі — гэтак жа, як, будучы камсоргам дывізіёна, гаварыў з байцамі. I бaчыў, адчуваў, што вучням падабаецца такая роўнасць.

Не, сур'ёзнасць ix не была прываблівая, яна была цяжкая, бо нагадвала пра вайну, напамінала пра тое, што перажылі яны, дзеці вайны, i перажываюць дагэтуль. Так што любіў Пятро сваіх вучняў не за сур'ёзнасць, а за тое, што на сваіх слабых дзіцячых плячах яны вынеслі не менш, чым ен, чым бацькі ix i маці. А хутчэй за ўсё яго асаблівыя пачуцці да гэтага класа тлумачыліся тым, што неяк так падабралася, што добрая палавіна класа — сіроты, але былі ў гэтых сірот надзіва мужныя i не па-дзіцячы цвярозыя, проста-такі мудрыя, погляды на жыццё.

Гісторыю Старажытнага Егіпта i Грэцыі ведалі вучні, мякка кажучы, дрэнна — усё выветрылася з галоў. Але затое гісторыю вайны, якую перажылі самі, ведалі лепей, чым многія дарослыя. Каб інспектар-фармаліст паслухаў некаторыя з Пятровых урокаў у гэтым, шостым, класе, то, бадай, настаўніцкая кар'ера яго на гэтым i скончылася б. Часам урокі гісторыі ператвараліся ў агульную дыскусію пра вайну, пра жыццё, ва ўзаемныя расказы пра фронт i партызан.

Настаўніцы, якія вялі ўрок у суседнім класе, не раз скардзіліся Пыльскаму, дырэктару, i той збянтэжана i далікатна рабіў заўвагу:

— Пятро Андрэевіч, зноў у вас у шостым было шумна.

— Было, Казімір Паўлавіч, было, — пакорліва згаджаўся Шапятовіч на здзіўленне настаўніц, якія звычайна ўпарта аспрэчвалі кожную заўвагу ім. Хоць хутка яны перасталі здзіўляцца, Пятро сам пачуў аднойчы ix размову: «Яму — што, партызан, франтавік, сакратар, з Лялькевічам у адным атрадзе быў… Karo i чаго яму баяцца?»

Патроху Пятро зацікавіў сваіх вучняў i гісторыяй Грэцыі — тады, кал i сам, як кажуць, з галавой акунуўся ў інстытуцкі курс, пазнаёміўся з дзівоснай міфалогіяй i ўвогуле захапіўся гэтай навукай.

Але, акрамя гісторыі, прыйшлося яму выкладаць яшчэ адзін прадмет. Усе адмовіліся ад нямецкай мовы, i ўрокі яе гвалтоўна, рашэннем педсавета, аддалі яму. Пятро адразу разгадаў змову настаўніц: маўляў, гісторыя — што, гісторыю любы зможа выкладаць, асабліва калі ў цябе добра падвешаны язык, а вось паглядзім, як ты без педагагічнай адукацыі будзеш выкладаць мову, ды яшчэ замежную. Ён, хоць i разгадаў гэта, не стаў спрачацца: мову дык мову! Ведаў у яго было ненамнога больш, чым у вучняў, бо вучыў ён нямецкую толькі некалі ў сёмым класе (у тэхнікуме замежнай мовы ў той час не выкладалі). Але будучы ў Германіі, вывучыў сотні дзве-тры бытавых слоў. Гэта акалічнасць i дала падставы педсавету зрабіць яго школьным «немцам». Праўда, дзеці ні разу

не назвалі яго так, a заўсёды, у тым ліку i перад урокамі мовы, крычалі: «Гісторык ідзе!» Пятра радавала такая ix тактоўнасць.

Да ўрокаў гісторыі ён рыхтаваўся з прыемнасцю i выкладаў з задавальненнем, праца давала радасць. Нямецкая мова была пакутай.

У гэтым шостым «Б», да якога меў асаблівую прыязнасць, Шапятовіч адразу i шчыра прызнаўся:

— Ведаю я нямецкую мову ненамнога больш, чым вы. Вучыць будзем разам.

Ён чакаў, што ўбачыць на тварах скептычныя ўсмешкі ў адказ на сваё прызнанне. Не. Ніводнай ухмылачкі — сур'ёзнасць незвычайная. Толькі раптам падняўся Сяргей Салодкі — самы аўтарытэтны вучань, партызан, у атрадзе цэлы год быў, i хрыплым басам (голас ламаўся) спытаў:

— Пятро Андрэевіч! А на чорта нам гэтая мова?

Пятро на міг разгубіўся. Ён зразумеў нянавісць дзяцей, не, не дзяцей ужо — юнакоў, дзяўчат — да ўсяго нямецкага. Добра, што пасада камсорга i цікаўнасць яго далі мажлівасць там, у Германіі, пазнаёміцца трохі з гісторыяй краіны (можа, тады i ўзнікла яго жаданне пайсці на гістарычны факультэт), з рэвалюцыйным рухам, трошкі з літаратурай — Гётэ, Шылер, Гейнэ, Генрых Ман… I ён увесь урок горача, з натхненнем, якое само па сабе не магло не захапіць вучняў, расказваў ім пра нямецкі народ, пра культуру, якую народ гэты стварыў. Словам, расказваў так, што здавалася, нават самога сябе пераканаў, ва ўсякім разе, паверыў: вучні зразумелі, што фашызм — гэта адно, а народ ёсць народ, i мову яго трэба шанаваць, як мову кожнага народа. Але калі ён зрабіў паўзу, Таня Нізавец, самая ціхая дзяўчына ў класе, выдатніца, нясмела, зусім па-дзіцячы падняла руку. Атрымаўшы дазвол, спытала:

— То чаму ж такі народ, як вы кажаце, даўся Гітлеру хамут на сябе надзець?

Тады зашумел i i хлопцы:

— Праўда — чаму?

— Чаму?

Не першы раз Пятро чуў гэтае пытанне. Яго задавалі байцы, калі ён гутарыў з імі. Ды i сам яшчэ там, у Мурманску, у пачатку вайны ламаў галаву i пытаўся ў Сені Пясоцкага амаль гэтак жа, як Таня, — чаму? Здаецца, толькі Сеня пераконваў. Ён не помніць ужо ўсіх тлумачэнняў i доказаў, але помніць, што i сам i другія хлопцы ўрэшце здаваліся пад напорам Сеневай логікі i эрудыцыі. Пазней розумам ён прымаў усе тлумачэнні, а вось сэрцам… Год назад, у Германіі, калі следам за артыкулам Эрэнбурга з'явіўся артыкул Аляксандрава, перад афіцэрамі ix дывізіі выступаў палкоўнік з Масквы, з Палітычнай акадэміі. Гаварыў з такім жа натхненнем i перакананасцю, як i ён, Пятро, перад сваімі вучнямі. Але потым падняўся камандзір дывізіёна «кацюш» маёр Яшанкаў і, заікаючыся ад хвалявання, спытаў:

— Што ж выходзіць, таварыш палкоўнік? Выходзіць, у тым, што сям'ю маю… маці старую, жонку, дзяцей малых… Ваню i Лёшу… жывымі… жывымі… спалілі… то, выходзіць, вінаваты ў гэтым толькі Гітлер ды яго акружэнне? А каб я сёння пайшоў ды вось так ix дзяцей?.. Kaгo б вінавацілі? Але я не пайду! Я — чалавек! — крыкнуў маёр асіплым ад каманд голасам.

Палкоўнік разгубіўся амаль гэтак жа, як цяпер ён, Пятро. Сказаў:

— Я разумею вас, таварыш маёр, гора ваша, боль. Але іменна таму, што мы чалавекі, як вы сказалі, людзі, гуманісты, мы ніколі не перанясём нашу нянавісць на ўвесь нямецкі народ.

З гэтым агульным тэзісам афіцэры згадзіліся, нават Яшанкаў, напэўна, згадзіўся, бо змаўчаў. Але ж то афіцэры. А тут — дзеці. Як ім усё гэта растлумачыць? Тут аднаго ўрока, адной гутаркі будзе мала. I аднаго года, відаць, будзе мала.

Урока не ведалі. Ніхто. Як змовіліся. Адны выходзілі да дошкі, крышылі крэйду, камячылі анучку, мыкалі i пыкалі. З нейкіх двух дзесяткаў слоў, якія трэба было вывучыць, добра, калі ўспаміналі два-тры, i то калі хто падказваў. Другія адмаўляліся з месца:

Поделиться:
Популярные книги

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год