Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— А вы хто?

Саша збянтэжылася і стаяла, як вінаватая вучаніца.

— Я?.. Я — фельчар…

— У маёй бальніцы я не ведаю такога фельчара! Хто вы хвораму?

— Я?.. Сястра. — Яна не разумела, чаму не прызналася, што жонка, напэўна, пабаялася, што не павераць ці могуць сказаць што-небудзь крыўднае, абразлівае.

— Хто пусціў? — павярнулася галоўны лекар да дзяжурнага доктара. Той паціснуў плячамі.

— Я пусціла. Мы разам вучыліся, — з дзіўнай усмешкай сказала Люба.

— Дазвольце мне

застацца… — нясмела, са слязьмі ў голасе папрасіла Саша.

— Паўгадзіны, — літасціва дазволіла Бася Ісакаўна, звяртаючыся да Любы.

Сашу напалохала, як яны аглядалі Пятра, як, адышоўшы, шапталіся, паўтараючы страшнае слова «крызіс», і яна вырашыла не пакідаць мужа, як бы ні выганялі яе.

Праз паўгадзіны Люба папрасіла, каб Саша пакінула палату, але хворыя напалі на Любу: не бачыце хіба, у якім цяжкім становішчы блізкі чалавек! Няхай сядзіць, нікому яна не замінае. Люба знікла і больш не з'яўлялася. Хворыя суцяшалі Сашу, падбадзёрвалі, называючы з ласкавай іроніяй сястрой. Яна не разумела, навошта яе суцяшаюць; яна не плакала, не ламала рукі ў роспачы, а проста сядзела і не зводзіла позірку з Пецевага твару. Жанчына не ведала, што яго боль, яго пакуты адбіваюцца і на яе твары, а збоку гэта было ўсім відаць.

Пад вечар у палату зноў зазірнула Бася Ісакаўна.

— Вы яшчэ тут? — Галоўны лекар амаль прастагнала: — Божа мой, што робіцца ў маёй бальніцы! — і злосна закрычала: — Любоў Андрэеўну і Зою Пятроўну — да мяне! А вы, галубка, ідзіце за мной.

Саша паслухмяна пайшла, пакорлівая і маўклівая.

У сваім кабінеце галоўны лекар загадала:

— Скідайце халат!

Саша скінула. Бася Ісакаўна замкнула халат у шафу.

— Гэта мой халат, — паспрабавала пярэчыць Саша.

— Ідзіце, і каб я больш не бачыла вас тут! Я яшчэ ў райздраў напішу, галубка…

Саша выйшла на двор, села на лаўку і горка заплакала — ад крыўды, стомы і болю.

Ноч, доўгую і пакутлівую, бадай што без сну — засынала на колькі хвілін трывожным сном і зноў прачыналася, — яна правяла ў сваёй былой гаспадыні. А раніцой зноў падышла да бальніцы. Але, відаць, галоўны лекар моцна паганяла ўвесь персанал, бо Сашу цяпер не хацелі і слухаць. Сёстры, што ішлі на работу, адмаўляліся выканаць нават простую просьбу — паведаміць, як здароўе Пятра. А Люба прашмыгнула міма і не прывіталася.

Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы.

Да варот пад'ехаў рамізнік.

З брычкі асцярожна злезла маленькая старая жанчына ў простай шарсцяной кофце, суконнай спадніцы — гэтая Бася Ісакаўна зусім не была падобна да той, суровай і ўладнай, што ў беласнежным халаце хадзіла па палатах.

Саша глянула на яе з нянавісцю.

Лекар таксама затрымала на ёй свой позірк і, мабыць, адразу не пазнала. Яна прайшла праз

прахадную, нешта сказала вартаўнікам і… раптам вярнулася назад, уважліва паглядзела на Сашу.

— Вы яшчэ тут? — спыталася яна ў Сашы так жа, як і ў палаце, але зусім іншым тонам.

— А дзе мне быць? — няветліва адказала Саша.

— Ах, якая моладзь! — уздыхнула Бася Ісакаўна, і нельга было зразумець — ці яна асуджае, ці адабрае гэтую моладзь. — Хадзем са мной.

У двары яна сказала:

— А гаварыць няпраўду старэйшым непрыгожа, дзіця маё. Мне ж сказалі, што гэта ваш муж. Так?

Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны.

Апрануўшы халат, які дала ёй галоўны лекар, Саша ўзбегла на другі паверх і толькі перад дзвярамі знаёмай палаты перавяла дыханне. Яна са страхам адчыніла дзверы і спынілася. І першае, што яна ўбачыла, — яго вочы, жывыя, ясныя. Яны глядзелі на яе. Ён устрапянуўся, намерыўся падняцца і амаль крыкнуў:

— Саша!

Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак.

VI

Рэчаў было мала — той жа студэнцкі партфель, напакаваны клапатлівымі рукамі Сашы самым неабходным, што можа спатрэбіцца ў далёкай дарозе і ў салдацкім жыцці.

Гаспадыня сказала:

— Давайце пасядзім перад дарогай.

Яны селі побач на доўгім услоне, толькі малая Нінка — на бярозавым чурбаку каля печы. І раптам гаспадыня заплакала, выціраючы слёзы рогам хусткі.

— Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага, — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжалі губы і голас ненатуральна звінеў. — Хадзем, Пеця, а то мы ўсіх разжалобім, вунь і Нінка ўжо хліпае…

Пятро падняўся і працягнуў руку:

— Бывайце, Аня.

Яна абняла яго:

— Даруй, Пеця, калі што…

— Нічога, усё добра, Аня… Дзякую вам.

— За Сашу не хвалюйся, служы шчасліва…

Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне.

Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная.

Пятро дагнаў Сашу на вуліцы і сказаў:

— Добры чалавек Аня. — Ён зусім забыў, што год назад ненавідзеў яе.

— Яна мне — што маці, — прызналася Саша.

— Давай я панясу партфель.

— Не, не, я… Табе яшчэ хопіць несці, яшчэ рукі забаляць… Трэба было ўсё ж папрасіць каня… Дарэмна ты не захацеў.

— Я хачу прайсці па нашай дарозе… Калі я буду тут зноў! А на шляху, можа, сяду на машыну.

У двары, паўз які яны праходзілі, пачуўся жаночы голас наўздагон ім:

— Глядзі, як доктарка мужа праводзіць у армію.

— Бачыш, мяне асуджаюць…

— Глупства.

Яны выйшлі ў поле.

Бярозы на могілках стаялі ў жоўтым полымі.

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV