Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Саша прачнулася, аблітая халодным потам. Сэрца калацілася так, быццам сапраўды яна толькі што доўга бегла, змагаючыся з віхурай.

За акном шуміць вецер. Таполі ажно звіняць абледзянелым голлем, шоргаюць ім аб страху хаты. На шыбах шархаціць сухі снег.

«Гэта добра, што такая ноч», — успомніла яна словы Лялькевіча i адразу пачула яго самога: ён піў ваду каля дзвярэй, дзе стаяла вядро. Напіўся i асцярожна, без мыліцы, каб не стукаць, трымаючыся за лаву i за сцяну, пачаў прабірацца да ложка.

«Трэба ставіць яму ваду. Як гэта мы не здагадаліся?» — падумала Саша i шэптам паклікала:

— Уладзімір Іванавіч!

Ён не адказаў, стаіўся недзе на паўдарозе — хацеў

схітраваць.

— Уладзімір Іванавіч! Можа, вам нездаровіцца, што вы ўжо двойчы п'яце ваду?

— Не, Саша, я здаровы. Мне проста не спіцца, i я тупаю па хаце.

— А я заснула.

— Вы крычалі ў сне.

— Я сасніла страшны сон. Бачыла Пецю. Ён поўз па полі.

— Вы думалі пра хлопцаў, як будуць яны паўзці да склада, таму вам прыснілася гэта.

Каля стала заскрыпеў услончык — Лялькевіч недзе там сеў.

— А мне, зразумейце, цяжка. Цяжка адчуваць сваю бездапаможнасць. Мне хочацца… мне трэба быць разам з хлопцамі. Яны такія маладыя i нявопытныя!

На ляжанцы ўздыхнула Поля — таксама не спала. Але яна нічога не сказала, таму i яны змоўклі.

…Дні тры назад каваль, які стаў-такі папом, заглянуў да Лялькевіча i сказаў:

— Іванавіч, хлопцы даўно замахваліся на хлебныя склады на станцыі. Немцы да ліха нарабаванага збожжа туды навезлі. Я доўга прыглядаўся i ўсё стрымліваў хлопцаў — небяспечна, не вельмі склады загарацца зімой. А цяпер ёсць магчымасць… Я сёння быў там, на пахаванні стрэлачніка. Магчыма, каб не выстаўляць дадатковы пост, немцы, дурні, падсунулі пад самы склад, на запасную каляю, бензацыстэрну. Адну «хлапушку» пад гэтую цыстэрну — i ўсё да Бога: i бензін i склад! Дарэчы, падае барометр, гудзяць ногі. Трэба чакаць мяцеліцы. Нам — на руку.

— Вось гэта ўжо будзе залп! Ён будзе далека чуваць i відаць, — сказаў Лялькевіч.

Дачакаліся дня, калі пайшоў снег, i позна ўвечары хлопцы рушылі на заданне. Пайшло пяць чалавек: Анатоль, Данік, Ціхан, Павел i Лёнік. Але план аперацыі абмяркоўвалі з камісарам толькі Данік i Цішка. Анатоль не прыйшоў з меркаванняў канспірацыі, а новыя члены арганізацыі, як было дамоўлена, нічога не ведалі пра Лялькевіча i Сашу.

Саша ведала ўсе дэталі гэтага плана. I станцыю, якая знаходзілася кіламетраў за дзевяць ад ix вёскі, за лесам, яна добра ведала. Таму яе ўяўленні былі такія яскравыя, быццам раскрыліся сцены хаты, расступіўся лес i яна ўсё бачыць наяве. Вось хлопцы выйшлі з лесу i па глыбокім снезе абходзяць пасёлак. Добра, што ідзе снег i замятае адразу сляды. Вось яны ляглі ў кустах на беразе ручая. Адгэтуль да склада нейкіх метраў трыста. Правяраюць зброю. Далей паўзуць толькі трое — Анатоль, Цішка i Данік, захутаўшыся з галавы да ног у белыя балахоны, пашытыя ёю, Сашай, з тых накрухмаленых, прапахлых нафталінам прасцін, якія набывала яшчэ ix нябожчыца маці ў пасаг дочкам. Каля штабялёў бярвення, што навалены па гэты бок чыгункі, якраз насупраць склада, астаецца Анатоль, узброены нямецкім аўтаматам: у выпадку чаго ён павінен прыкрыць адыход хлопцаў. Далей паўзуць двое — Данік i Цішка. Самае цяжкае — перабрацца цераз пуці. Але яны перабіраюцца. I вось ужо стаіліся за вуглом склада, чакаюць, калі вартавы-немец, які ходзіць вакол склада, наблізіцца да ix. Саша не хоча бачыць, як Данік ударыць яму ў спіну нямецкім кінжальным штыком, a Цішка адразу заткне рот, каб ён не закрычаў. Яна заплюшчвае вочы… i сапраўды прапускае гэты момант. Вось немец ужо ляжыць. Хлопцы падкладваюць пад бензацыстэрну міну i ўжо не паўзуць, а бягуць назад… Тонуць у гурбах снегу, падаюць, зноў падымаюцца… Хутчэй, хлопчыкі! Хутчэй! Каб снег замёў вашы сляды…

Саша разумев, што дарэмна яна ўяўляе ўсё гэта ўжо каторы раз за ноч. Калі ўсё добра,

склады даўно гараць, а хлопцы вяртаюцца назад, падыходзяць дадому. Лепш заснуць, каб так не перажываць, каб хутчэй дачакацца брата.

I раптам — ціхі стук у шыбу з двара. Гэта — ён, Данік. Але стук такі трывожны, такі нецярплівы, што ў Сашы страшэнна закалацілася сэрца: гора. Яна ўміг саскочыла з печы. Гэтак жа хутка падхапіліся Поля i Лялькевіч.

Данік уваліўся белым прывідам, страшэнна задыханы, быццам ад самай станцыі бег не спыняючыся.

— Што здарылася? — спытаў камісар на парозе, схапіўшы хлопца за рукі.

— Ц-ці-шку р-ран-і-лі,— ледзь прамовіў ён і, задыхаючыся, глытаючы словы, пачаў расказваць: — Мы… як п-па плану… п-пад-п-паўзлі… А вартавога няма… Ляжым — няма… Стаім — нічога не чуваць… Мы падклалі міну — i б-бягом… А ён, відаць, спаў, зараза, у зацішку. Нам н-не трэба было бегчы. Мы — дурні. Ён пачуў, як мы пабеглі… прачнуўся. Убачыў, відаць, сляды — i ракету ўгору… Тут i пачалося: i ад моста, i ад станцыі. З кулямётаў як ударылі… Мы да штабялёў ужо дабеглі, дзе Толя чакаў, i тут Цішка войкнуў i ўпаў… Мы яго ў лес прынеслі. А што нам далей рабіць, Уладзімір Іванавіч? Памрэ Цішка, — зусім па-дзіцячы ўсхліпнуў знясілены юнак.

Лялькевіч ласкава абняў яго за плечы:

— Без'панікі, друг мой. Будзем ратаваць Цішку. Зробім усё, каб выратаваць яго.

— А склад гарыць, Уладзімір Іванавіч! — ужо больш бадзёра прамовіў Данік. — Мы толькі за пасёлак зайшлі, а яно як бухне! I як шугане! I цяпер яшчэ гарыць! З прасекі відно было зарава, калі завіруха трохі спала. А потым зноў закруціла…

— Куды яго раніла? — спытала Саша, адразу зразумеўшы, што нікому іншаму, а ёй трэба як мага хутчэй бегчы туды. Гэтак жа, як тады, кал i яна працавала фельчарам i калі яе вось так уначы выклікалі да хворага, яна вобмацкам пачала шукаць вопратку, на хаду ўспамінаючы, дзе што ляжыць.

Лялькевіч засвяціў газнічку.

— Але. Захапіце ўсё, што ў нас ёсць, — сказаў ён, убачыўшы, як імкліва яна збіраецца.

Саша камандавала, немнагаслоўна, ціха, але рашуча, патрабавальна, як добры хірург у часе аперацыі:

— Поля! Малако — у бутэльку! I вады! Дастаньце вату, у вас пад матрацам, — гэта Лялькевічу. — Данік! На грубцы шпрыц! Ды варушыцеся вы хутчэй! Божа мой! Якія маруды!

Лялькевіч таксама пачаў апранацца.

— А вы куды? — спытала Саша.

— Я — да Старога. Трэба, каб раніцой ён паехаў на кані… У папа знойдзецца прычына паехаць… Ён забярэ Ціхана i завязе за раку, у Рудню… Туды прыйдзе з атрада ўрач. Зробіць аперацыю.

— Не трэба вам хадзіць! — ціха, але цвёрда сказала Саша. — Няможна!

Лялькевіча i здзівіла i ўзрадавала гэтая ўладнасць яе. Маўклівая ў апошні час i як бы трохі інертная i абыякавая, яна ў напружаную, адказную хвіліну выяўляла ўсю сваю душэўную сілу, мудрасць i асцярожнасць. Ён гэта зразумеў i не стаў пярэчыць. Але хто скажа кавалю? Ён падумаў — яна адказала:

— Мы самі скажам! Усё адно трэба ісці ў абход, па Аднабочцы. Не пойдзем жа мы паўз школу, дзе паліцаі. Данік забяжыць i скажа.

— Добра, — згадзіўся Лялькевіч, скідаючы кажух i звяртаючыся да Даніка: — Скажаш Аляксею Сафронавічу: завезці ў Рудню, да старасты Мірона. Гэта наш чалавек…

Саша была ўжо каля дзвярэй, яна выходзіла імкліва, гэтак жа, як i збіралася, каб не траціць дарэмна ніводнай хвіліны.

Лялькевіч пажадаў:

— Шчасліва вам.

Яна спынілася, быццам штось забыла. Потым гэтак жа імкліва вярнулася назад, ускочыла на ляжанку i пацалавала на печы дачку. Саскочыўшы на падлогу, пагасіла газніцу. На фоне акна Лялькевіч убачыў, як разгубленая, спалоханая Поля хрысціла ўслед брата i сястру.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец