Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Абнімаю цябе на развітанне, сынок. Сустрэцца наўрад ці давядзецца.

Фядос Яфрэмавіч Сушылаў”.

Я не адразу знайшоў гэты запіс. Цяпер перачытваю скупыя словы незвычайнага пісьма i праз слёзы, як праз туман, бачу вясёлага кубанскага калгасніка Платона Чуба, які памёр з песняй. Яна гучыць у мяне ў вушах, гэта вясёлая песня:

Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу…

У мелодыю песні ўрываецца роспачлівы стогн:

Дзеткі мае… Сыночкі…

27 мая

Ён прыйшоў у нашу палату ў той дзень, калі да мяне наведаўся маёр са штаба ПВО, каб павіншаваць з узнагародай — ордэнам Чырвонага Сцяга. Маёр прынёс два экзэмпляры газеты, дзе вельмі недакладна i залішне ўзнёсла апісваўся наш бой. Адна газета пайшла па шпіталі. I вось ён зазірнуў таксама, каб павіншаваць. Дагэтуль я не бачыў яго. Ён прыйшоў на мыліцах, ледзь кранаючыся падлогі забінтаванымі ступнямі. Сеў на ложак, горача, па-сяброўску загаварыў, працягваючы мне руку:

— Давай, зямляк, пацісну тваю мужную руку. Малайчына! Так i трэба нішчыць ix, погань фашысцкую.

Тут, у шпіталі, часам «земляком» называв разанец — астраханца, адэсіт — растаўчаніна, чэлябінец — хабараўца. Але па гаворцы я зразумеў, што перада мной сапраўдны зямляк, беларус, i ўзрадаваўся. Для пэўнасці спытаў:

— Вы беларус?

— Калі там, — паказаў ён на газету, — правільна пішуць, што ты гамяльчанін, дык я з Хойнік. Ведаеш? З Палесся.

— Дык гэта ж побач! У мяне жонка ў Рэчыцкім раёне. Я пехатою хадзіў да Хойнік, — яшчэ больш узрадаваўся я. — А з якога вы фронту? Дзе вас параніла?

— Я? — Ён неяк дзіўна ўсміхнуўся. — Я адтуль.

— Адкуль?

— З Палесся.

— Ды не, дзівак, я пытаюся, дзе ваяваў?

— Там i ваяваў.

— Там? Як гэта зразумець?

— Так i разумей…

Мабыць, у мяне ў тую хвіліну быў такі выраз твару, што ён не мог стрымаць вясёлага смеху.

— Але, браце, там, у партызанах. А потым накіравалі мяне для сувязі ў Маскву. Ішоў цераз лінію фронту, праваліўся ў нейкім гнілым балоце. Ногі абмарозіў. I вось качаюся два месяцы. Проста злосць бярэ. Плакаць хочацца. Там у нас, я ведаю, з вясной хлопцы так разгарнуліся… што горача гітлераўцам… А я вось тут…

Я глядзеў на яго… Немагчыма выказаць словамі, як я глядзеў на яго. Як на прышэльца з іншага свету. Не, глядзеў з радасцю, гонарам, захапленнем, бо ён прыйшоў адтуль, дзе асталося мае шчасце, з той зямлі, за якую я паміраў i гатовы паміраць зноў… Ён жывы сведка ўсяго, што робіцца ў родным краі, захопленым ворагам. Быццам баючыся, што ён пойдзе, знікне, нічога не расказаўшы, я схапіў яго за руку, хоць тады, туга перавязанаму бінтамі, мне нялёгка было зрабіць гэта — кожны рух прычыняў боль.

— Што там? Як там у нас? — дрыжучы ад нецярплівасці хутчэй пачуць пра ўсё, шэптам спытаў я.

— У нас? Ваюем. Б'ём паразітаў. Збіраем сілы. Спачатку цяжка было… — Ён расказваў надзіва спакойна, як пра самае звычайнае.

— А яны? Яны што?

— Хто?

— Гітлераўцы.

— Вядома — што… Адбіваюцца. Прабуюць нішчыць нас.

Ды нас не знішчыш — з намі ўвесь народ. Каб зброі хапала ды даў кліч — усе ў лес пайшлі б. Ёсць, праўда, асобныя здраднікі, паліцаі розныя. Ды з такімі размова кароткая. Партызанскі прысуд — i гатова! Асабіста я чатыры такія прысуды выканаў…

— А народ… людзей, якія ў вёсках, яны не чапаюць?

— Ого, не чапаюць!.. Лютуюць, як шалёныя звяры… Паляць вёскі… Расстрэльваюць. Не глядзяць, ці старыя, ці дзеці… У мяне дзеда павесілі. Семдзесят восем гадоў. Мы ўсёй сям'ёй у партызаны пайшлі, а ён астаўся. Думаў, старога не зачэпяць.

— У мяне бацькі асталіся… I жонка.

Ён зразумеў маю трывогу, далікатна памаўчаў хвіліну, потым суцешыў:

— Не хвалюйся. Можа, i твае ў партызанах.

— У Сашы дзіця… маленькае… у пачатку вайны нарадзілася.

Ён, відаць, успомніў пра нешта сваё, такое ж дарагое, як для мяне ўспамін пра Сашу, i цень глыбокага смутку затуманіў яго блакітныя вочы, у якіх адбівалася рама шпітальнага акна. У вачах гэтых як бы згаслі радасныя светлячкі, якія бліскалі там праз усю размову. I раптам мой боль за Сашу i дзіця перадаўся яму. Ён скамячыў пальцамі прасціну i сказаў не мне, а некуды ў прастору, туды, дзе быў вораг:

— Усіх не знішчыш. Не! Самі раней лягуць!..

Так пачалася наша дружба. Праўда, у партызана сяброўскія пачуцці да мяне з'явіліся не адразу. Але я прывязауся да яго з той першай размовы. Я палюбіў Кастуся. Тады, калі я не мог яшчэ ўставаць, для мяне быў пакутлівым, нешчаслівым той дзень, калі ён не прыходзіў у нашу палату. Я выдумляў розныя прычыны, каб яго паклікалі. Ён, мабыць, адчуваў гэта i нейкі час ставіўся да мяне, як дарослы да малога. Але я не крыўдзіўся. A калі пачаў падымацца i хадзіць, то не адступаў ад яго ні на крок.

Увесь час — удзень, увечары — мы был i разам, i ён пачаў ставіцца да мяне таксама па-сяброўску. Мы бясконца гаварылі. Пра што мы толькі не размаўлялі! Успаміналі родныя мясціны i дарагіх людзей, марылі, спрачаліся на палітычныя i ваенныя тэмы.

Нарэшце ў нейкі дзень я выказаў яму сваю мару, якая з'явілася, бадай што, адразу ж пасля першай нашай сустрэчы, але я доўга таіў яе не толькі ад яго i ад каго іншага, але нават ад самога сябе. Я гарэў жаданнем, думаў пра гэта бесперапынна, але, разважыўшы, заўсёды са смуткам прыходзіў да вываду, што ажыццявіць гэта дужа цяжка. Аднак калі дружба наша стала такой, што можна было даверыць адзін аднаму самыя патаемныя думкі, я адкрыў сваю мару:

— Кастусь, зрабі так, каб i я паляцеў з табой у тыл.

— Ты? — Ён сур'ёзна задумаўся, а потым, відаць, вырашыў крыху падражніць мяне, памучыць: — А што ты ўмееш рабіць?

— Як што? Страляць…

— Страляць цяпер усе ўмеюць.

— Я артылерыст.

— Артылерыі ў нас пакуль што няма.

Тое, што ён гулліва-спакойна адмаўляў усе мае якасці, давяло мяне да шаленства. Я крыкнуў:

— Дарогі ўмею будаваць, маеты! Мала з цябе?

— Нам будаваць не трэба. Нам ix узрываць трэба…

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Оцифрованный. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Линкор Михаил
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оцифрованный. Том 1

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4