У капцюрох ГПУ

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

У капцюрох ГПУ

Шрифт:

Ax, як там добра…

Вiльня

А было гэта гэтак.

Група паслоў польскага сойму левага кiрунку вярнулася з Менску. Большасьць сярод гэтых «экскурсантаў» былi беларускiя паслы.

Попутчiк спаткаўся ў Вiльнi на нейкай вечарыне з паслом Мятлой [1] .

— Ну, i як там у Менску?

— Гм… О!.. Ого!..

— Узапраўды?

— О, яшчэ як!

— Далiбог?..

— Эге!..

— Беларускiя

школы?

1

Пазьней памер на Салаўках.

— Тысячы! Уся савецкая Беларусь пакрыта густой сеткай школ…

— Беларускiх?

— Беларускiх.

— Унiвэрсытэт?

— Беларускi.

— Выдавецтва?

— О! Тыраж кнiжкi даходзiць колькiдзесят тысячаў… Госiздат плацiць вялiзныя ганарары… Зьявiлася шмат маладых выдатных талентаў…

— Што вы кажаце!

— Ага!

— Тэатр?

— О, тэатр!.. Каб вы бачылi!.. Каб вы былi ў тэатры!.. Тэатр!.. О-го-го!

— Рэпэртуар?

— Арыгiнальны i перакладны. Зьявiлася шмат беларускiх п'есаў: «Кастусь Калiноўскi», «Каваль-ваявода», «Вiр», «На Купальле»…

— Акторскiя сiлы?

— Ой-ой-ой!.. А якiя пастаноўкi!.. Дэкарацыi… балет…аркестра…

— Ну?

— Кажу вам.

— Няўжо-ж?

— Але… але!

— Гм…

Попутчiк найбольш цiкавiўся тэатрам. Калiсь у Менску стараўся стварыць прафэсыянальны тэатр. Цяпер у гэтым-жа Менску, дзякуючы дзяржаўнай субсыдыi, ёсьць першарадны тэатр, дзе працуюць сапраўдныя акторы…

У старым езуiцкiм катэхiзiсе сярод пытаньняў i адказаў ёсьць, памiж iншым, гэткiя:

— Цi ў небе добра?

— Ax, як добра…

Гэтае «ах» узмацоўвала людзей у веры ў шчасьлiвае жыцьцё ў небе.

Гэтак сама дзеялi на Попутчiка «ахi» i «охi» Мятлы. Ён усё болей пераконваўся, што ў Менску…

…ах, як добра…

Пасьля яшчэ спытаўся:

— А як вам здаецца? Калi-б, на той прыклад, я туды паехаў?..

— Дык-жа вас там чакаюць!

— Што кажаце! Была там гутарка аба мне? Успамiналi?

— I ня раз. Казалi, што вы ў Менску надта патрэбны.

— Дык думаеце, што я зрабiў-бы добра, калi-б паехаў?

— Бязумоўна! Там — вось поле да працы!

— Ну, як гэта… Як-бы сказаць?.. Тэрор?.. ГПУ… Памятаю, калiсь карысталася вялiкай папулярнасьцю «стенка»…

— Што вы… Але-ж гэта беспаваротна мiнавала. Гэта былi часы ваеннага камунiзму. Цяпер жыцьцё зусiм нармальнае.

— Ну, а як справы харчаваньня?

— Усяго колькi хочаш. Цяпер-жа НЭП… Магазыны завалены харчамi… А iкра!.. Ах, якая смачная iкра!.. Ну, толькi з мануфактурай труднавата.

— Дык, канец канцоў, кажаце, каб ехаць?

— Я на вашым месцы нi хвiлiны-бы ня думаў…

* * *

Гэтая гутарка адбывалася ў 1926 годзе.

У Вiльнi шырыла свае ўплывы «Грамада», захоплiваючы ўсiх; там, у БССР, яшчэ трывала распачатая Ленiным «перадышка»,

новая эканамiчная палiтыка i давала магчымасьць свабадней уздыхнуць. На рынках зьявiлiся прадукты вёскi, у крамах было даволi спажывецкiх тавараў.

Праводжаная энэргiчна, паводле загаду зьверху, беларусiзацыя ня надта падабалася старым расейскiм чыноўнiкам, якiя апанавалi ўсе савецкiя ўстановы ў Менску, але цешылася беларуская iнтэлiгенцыя з таго i гэтага боку гранiчнае мяжы. У беларускай сацыялiстычнай савецкай рэспублiцы беларусы бачылi свой П'емонт, якi злучыць парэзаныя рыскiм трактатам беларускiя землi.

Дык няма дзiва, што на Вiленшчыне шырылiся рэвалюцыйныя настроi, а вочы ўсiх зварачалiся на ўсход, дзе…

…ах, як добра!..

А «Сялянска-Работнiцкая Грамада» дапамагала гэтым настроям пашырацца яшчэ болей.

Толькi маленечкая група беларусаў, якая гуртавалася ў «Беларускай Часовай Радзе», процiставiлася «Грамадзе» й вяла палiтыку г. зв. «палёнафiльскую».

Лiдэрам «Грамады» быў атуманены бальшавiкамi iдэйны беларус Бранiслаў Тарашкевiч, на чале «Рады» стаяў кар'ерысты i «тёмная лiчность» др. Арсен Паўлюкевiч.

* * *

Попутчiк… быў вiцэ-старшынёй паўлюкевiчаўскай «Рады». Але рэвалюцыйныя настроi запаўзалi i да «Рады». Попутчiк ужо быў амаль чырвоны i, калi ня зрываў канчаткова з Паўлюкевiчам, дык толькi дзеля таго, каб дачакацца адпаведнага моманту, калi разам iз сваiм выхадам з «Рады» можна будзе зрабiць яе развал. Iншыя сябры былi таксама народ няпэўны. Паўлюкевiч ведаў гэта добра, i ягоныя вочы неспакойна сачылi ўсiх. Ён прадчуваў, што хочуць зрабiць яму нейкую неўспадзеўку, разварушыць ягонае «хлебнае дело» — Беларускую Раду…

Бунтарскi настрой сярод сяброў «Рады» павялiчвала яшчэ тая прычына, што ваявода Рачкевiч ня выплацiў субсыдыi i сябры даўжэйшы ўжо час ня толькi ня мелi на гарэлку, але нават на абед.

Попутчiк быў раздвоены. Уваходзячы покуль што ў склад «Рады», ён духова быў ужо з рэвалюцыйнай «Грамадой».

Госьць з Менску

Адзiн раз, у жнiўнi 1926 году, у нядзелю ў кiно «Helios» пры Вiленскай вул. адбываўся мiтынг. Гаварыў кiраўнiк «Грамады» Тарашкевiч. Пасьля яго меўся прамаўляць Рак-Мiхайлоўскi ды iншыя грамадаўцы.

Аднак, iм ужо не ўдалося выйсьцi на трыбуну, дзеля таго што прадстаўнiк польскае ўлады, якi быў на мiтынгу, спынiўшы пару разоў першага прамоўцу, распусьцiў мiтынг.

Кiно было перапоўненае. Настрой панаваў гарачы. Ад часу да часу адна частка публiкi перашкаджала прамоўцы варожым крыкам, другая — бiла шалёнае брава.

Калi-б зборка ня была разагнаная, дайшло-б да бойкi. Па Вiленскай вулiцы разьяжджалi конныя палiцыянты. На гэтым мiтынгу быў i Попутчiк. Разам з iншымi глядзеў на прамоўца Тарашкевiча, прагавiта глытаючы кожнае ягонае слова, разам з iншымi скрыгатаў зубамi i сьцiскаў кулакi, калi мiтынг быў распушчаны.

Комментарии:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»