Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Старэнькая любiла куры. Пару гадоў назад мела некалькi штук, але пакралi. О, цяпер будзе пiлнаваць! Цяпер ня ўкрадуць!

Жонка Попутчiка будзе памагаць мацi ў гаспадарцы.

Але, куры павiнны быць бязумоўна! Якая гэта прыемнасьць даглядаць гэтыя птушкi, разводзiць куранят, штодзень мець сьвежыя яйкi…

Раптам нехта пастукаў у дзьверы. На парозе цёмнага пакою зьявiўся нейкi сiлуэт.

— Цi тут жыве таварыш Попутчiк?

— Калi ласка… Гэта я… А што?

Незнаёмы падаў лiст.

Запалiлi лямпу.

На рагу канвэрта

было напiсана:

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Попутчiк разарваў канвэрт.

Клiкалi яго зараз-жа зьявiцца ў ГПУ.

— Добра… Я зараз… Скажэце, калi ласка, што я зараз прыйду.

— Выбачайце, але пойдзем разам. Я вас, таварыш, правяду, Гэтак мне сказалi…

— Ах, так? Ну добра. Iду ўжо. Зараз апрануся.

Пасланец — малады жыдок стаяў y куточку, не карыстаючы з запросiнаў сесьцi.

Гэтак стоячы, чакаў, пакуль Попутчiк апранецца.

— Што, што гэта? Куды цябе клiчуць? — непакоiлася матка.

— Э, нiчога… гэта такiя… прыяцельскiя запросiны, хай мама будзе спакойна, зараз вярнуся, — адказаў сын, памятаючы аб засьцярозе на рагу канвэрта.

Якое дзiўнае магiчнае дзеяньне маюць гэтыя тры лiтары: ГПУ. Нават чалавек, гэтак лёяльна настроены да савецкае ўлады як Попутчiк, пачуяў раптам адзнакi, што яго пакiдае духовая аднавага; а гэтым самым часам ногi ў яго аслабелi, горла сьцiснула, а нiжняя скiвiца не магла самкнуцца з верхняй, а толькi неспакойна калацiлася.

Пайшлi моўчкi.

— 3 якой мэтай мяне клiчуць, таварыш?

— Ня ведаю — быў адказ.

Пасьля:

— Цi доўга там прабуду? — хацеў Попутчiк хоць крыху разьясьнiць загадку.

— Ня ведаю.

Iзноў iшлi моўчкi.

— Цi «гэта» далёка яшчэ?

— Не. Ужо блiзка.

Узапраўды, «гэта» было ўжо блiзка. На галоўнай вулiцы Менску, на Савецкай, увайшлi ў сенi нейкага вялiзнага дому. Побач дзьвярэй Попутчiк заўважыў на сьцяне чорную мармуровую таблiцу з напiсам залатымi лiтарамi:

Объединенное Государственное Политическое Управление.

Першы раз у ГПУ

Праваднiк паказаў салдату пры дзьвярох пропуск, i ўвайшлi ў сярэдзiну. Усходы. Калiдоры. Рады дзьвярэй.

Дык гэта тутака! Дык гэта — гэтае «ОГПУ», у скарочаньнi тры лiтары ГПУ, ад якiх мурашкi прабягаюць па сьпiне савецкага грамадзянiна, ад якiх нават лёяльны Попутчiк, не адчуваючы за сабой нiякае вiны, дазнаў страху.

Цяпер, пераступiўшы парог гэтае праклятае ўстановы, пачуў слабасьць усяго цела, як чалавек пасьля цяжкой хваробы, i дзiўную ў галаве блытанiну. Нiводная фраза да канца не фармулявалася, толькi нейкiя абрыўкi думак, нейкiя непавязаныя з сабой словы…

Што за чорт! Хiба ўжо муры тут прасякнуты дзiўнай моцай наганяць на людзей гэткi страх.

Увайшлi ў нейкi пакой.

— Пачакайце тутака, таварыш!

Праваднiк прапаў.

Попутчiк з прыемнасьцю сеў на крэсьле, бо ўжо цяжка было яму

стаяць: ногi пад iм дрыжэлi.

Паглядзеў навакол: вялiкi пакой, у якiм пара канцылярскiх сталоў i крэслаў. Няма нiводнага чалавека.

Але найбольш зьвярнула ўвагу Попутчiка тое, што нiдзе не вiдаць нiякай палiцы, анi шафы. Замiж гэтага салiдныя зялезныя пры сьценах скрынi. На сьценках партрэты: Ленiна i Дзяржынскага.

Чакаючы, што далей будзе, пачаў прыглядацца Дзяржынскаму. Глядзеў на гэтую лысавую галаву з бародкай 'a la Henryk Sienkiewicz i прыпомнiў сабе гэтыя далёкiя вiленскiя часы, калi спатыкаўся з Фэлiксам Дзяржынскiм на калiдорах гiмназii.

Дзяржынскi быў старэйшы за яго на тры клясы. Ня былi знаёмыя, але Попутчiк добра ведаў свайго старэйшага калегу з твару.

Дзяржынскi, ужо кiнуўшы гiмназiю, быў карэпэтытарам у сваякоў Попутчiка. Гэта было ў маёнтку Борце, недалёка ад Вiльнi. Аднаго разу карэпэтытар прапаў бяз сьледу, пакiдаючы ў сваiм пакоi толькi адну валiзку. Калi, не дачакаўшыся павароту вучыцеля, гаспадары зазiрнулi ў валiзку, знайшлi там кучы нелегальнае лiтаратуры. Перапалох у доме быў яшчэ вялiкшы, калi праз пару дзён зьявiлася ў Борце палiцыя, шукаючы Фэлiкса Дзяржынскага…

Як гэта было ўжо даўно? Колькi ад гэтага часу зьменаў!

Чаканьне ў бязлюдным пакоi трывала ўжо доўга, непакоячы Попутчiка ўсё болей. На што яго сюды паклiкалi? Што яму скажуць? А… можа… арыштуюць?

Дык-жа не!.. 3 чаго?.. He!.. Ха-ха-ха! Сьмех, ды й толькi. За што? Не! — крычэла ў душы Попутчiка бясьсiльным пратэстам.

He!!! — стараўся адсунуць ад сябе гэтую думку, забыцца аб ёй, думаць аб нечым iншым, але праклятая, быццам дакучлiвая муха, усё варочалася i вярцела мозак пытаньнем:

— А што, калi арыштуюць? Ня ты першы, ня ты апошнi. Усё магчыма ў гэтай краiне ўсялякiх магчымасьцяў…

Раптам дзьверы адчынiлiся i зьявiўся ўжо вядомы малады жыдок.

— Пожалуйте, товарищ!

Iзноў калiдор. Iзноў рад дзьвярэй, як у гатэлi. Затрымалiся. Праваднiк пастукаў.

Голас з сярэдзiны:

— Войдите!

Перад арэопагам

Попутчiк увайшоў у габiнэт савецкага вяльможы. Камфорт. Прыгожае масыўнае бюро. Выгодныя аббiтыя скурай фатэлi. У куце на падстаўцы разьбяны, адлiты з бронзы, партрэт Ленiна. На падлозе дыван.

У пакоi было колькi асоб. Усе вочы скiраваны на Попутчiка, якi ўвайшоў.

Жыдок-праваднiк счэз, як дух.

Пасьля даўжэйшай маўчанкi абазваўся той, што сядзеў за стадом.

— Ну, сядайце, грамадзянiн Попутчiк!

Быў гэта бляндын у сярэднiх гадох, добра адкормлены, са сьвiрлячым поглядам гепiстага. 3 ягонага твару ня зыходзiла iранiчная ўсьмешка.

Гэта быў заступнiк старшынi Менскага аддзелу ГПУ — таварыш Апанскi.

Апанскi быў апрануты ў цывiльную вопратку. Усе iншыя ў шэрых фрэнчах з адзiнымi вайсковымi адзнакамi-ромбамi з чырвонай эмалii на каўнерах.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Седьмой Рубеж IV

Бор Жорж
4. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца