Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:
– У нас ёсць грошы, - сказала маладзейшая дама i тут жа змоўкла.
Яе вочы сустрэлiся з братавымi вачыма, i яна супакоiлася.
– У мяне таксама ёсць грошы, - адказаў брат.
Яна паведамiла, што ў iх ёсць трыццаць фунтаў золатам i адна пяцiфунтавая крэдытка i выказала меркаванне, што яны змогуць сесцi на цягнiк у Сен-Олбенсе цi Нью-Барнэце. Брат лiчыў, што трапiць на цягнiк зусiм немагчыма; ён бачыў, як натоўпы лонданцаў чынiлi асады цягнiкам i прапанаваў прабрацца праз Эсекс да Гарвiча, а там параходам пераправiцца на кантынент.
Мiсiс Элфiнстон - так звалi даму ў белым - не слухала нiякiх
Стала трапляцца больш народу. Бежанцы iшлi змораныя, панурыя, брудныя, неахвотна адказваючы на роспыты. Нейкi чалавек у фраку прайшоў мiма iх, панурыўшы галаву. Яны чулi, як ён гаварыў сам з сабою, i, азiрнуўшыся, убачылi, што адной рукою ён схапiў сябе за валасы, а другою бiў уяўнага ворага. Пасля гэтага прыступу вар'яцтва ён, не азiраючыся, пайшоў далей.
Калi брат i яго спадарожнiцы пад'язджалi да скрыжавання дарог з поўдня Барнета, то ўбачылi ў полi, злева ад дарогi, жанчыну з дзiцем на руках; двое дзяцей плялiся за ёю, а ззаду крочыў муж у бруднай чорнай кашулi, з тоўстай палкаю ў адной руцэ i чамаданам у другой. Потым аднекуль з-за вiлаў, што аддзялялi прасёлак ад вялiкай дарогi, выехала цялежка, у якую быў запрэжаны ўзмылены чорны понi; кiраваў бледны юнак у кацялку, шэрым ад пылу. На цялежцы сядзелi трое дзяўчат, з выгляду фабрычныя работнiцы Iст-Энда, i двое дзяцей.
– Як праехаць на Эджуэр?
– спытаў бледны разгублены фурман.
Брат адказаў, што трэба павярнуць налева, i малады чалавек, нават не падзякаваўшы, сцебануў понi.
Брат заўважыў, што будынкi перад iм i фасад тэрасы, якая прымыкала да адной з вiл, што стаялi на другiм баку дарогi, акутаны блакiтнаватай смугой, нiбы iмглою. Мiсiс Элфiнстон раптам ускрыкнула, убачыўшы над дамамi чырвоныя языкi полымя, што ўзляцелi ў ярка-сiняе неба. З хаосу гукаў сталi выдзяляцца галасы, грукат колаў, скрып павозак i дробны стук капытоў. Ярдаў за пяцьдзесят ад скрыжавання вузкая дарога крута загiналася.
– О божа мой!
– ускрыкнула мiсiс Элфiнстон.
– Куды ж вы нас везяце?
Брат спынiўся.
Вялiкая дарога мела выгляд скразнога шумлiвага людскога патоку, якi iмкнуў на поўнач. Воблака белага пылу, сiяючы ў промнях сонца, падымалася над зямлёю футаў на дваццаць, ахутвала ўсё густой павалокаю i нi на хвiлiну не рассейвалася: конi, пешаходы i калёсы ўсялякiх экiпажаў уздымалi ўсё новыя i новыя клубы.
– Дарогу!
– чулiся крыкi.
– Дайце дарогу!
Калi наблiжалiся да скрыжавання, iм здавалася, быццам уязджаюць у пылаючы лес; натоўп шумеў, як полымя, а пыл быў пякучы i едкi. Наперадзе гарэла вiла, паддаючы страху, i клубы чорнага дыму слалiся па дарозе.
Мiма прайшлi два мужчыны. Потым якаясьцi жанчына, забруджаная i заплаканая, з цяжкiм пакункам. Невядома чый паляўнiчы сабака, напалоханы i разгублены, зрабiў некалькi кругоў вакол каляскi i збег, калi брат цыкнуў на яго.
Наперадзе, наколькi сягала
– Прапусцiце!..
– даносiлiся крыкi.
– Дарогу, дарогу!
Рукi тых, хто iшоў ззаду, упiралiся ў пярэднiх. Брат вёў за аброць понi. Падхоплены натоўпам, брат паволi, крок за крокам, прасоўваўся наперад.
У Эджуэры адчувалася хваляванне людзей, у Чок-Фарме была панiка здавалася, што тут чынiцца перасяленне народаў. Цяжка апiсаць гэтыя скопiшчы. Па абочыне дарогi плялiся пешаходы, ратуючыся ад экiпажных калёсаў, сутыкаючыся, спатыкаючыся, падаючы ў канаву.
Павозкi i экiпажы цягнулiся ўшчыльную. Больш шустрыя i нецярплiвыя вырывалiся наперад, прымушаючы пешаходаў цiснуцца да платоў i варотаў вiлаў, якiя стаялi абапал дарогi.
– Хутчэй, хутчэй!
– чулiся крыкi.
– Дарогу! Яны iдуць!
У адной павозцы стаяў сляпы дзядуля ў мундзiры Армii выратавання. Ён размахваў рукамi са скручанымi пальцамi i крычаў: "Вечнасць, вечнасць!" Ён ахрып, але крычаў так рэзка, што брат яшчэ доўга чуў яго пасля таго, як той схаваўся ў воблаку пылу. Многiя з тых, хто ехаў у экiпажах, без толку сцёбалi коней i лаялi адзiн аднаго; некаторыя сядзелi нерухома, абяздоленыя, разгубленыя; iншыя кусалi рукi ад смагi цi ляжалi ў павозках, бяссiльна выпрастаўшыся. Вочы коней налiлiся кроўю, лейцы былi пакрыты пенаю.
Тут было мноства кебаў, калясак, фургонаў, цялежак, паштовая карэта, павозка зборшчыка смецця з надпiсам "Прыход св. Панкрацiя", вялiкая платформа для дошак, перапоўненая абарванцамi. Кацiлася фура для перавозкi пiва, колы яе былi запырсканы кроўю.
– Дайце дарогу!
– раздалiся крыкi.
– Дарогу!
– Вечнасць, вечнасць!
– даносiлася, як рэха, здалёк.
Тут былi жанчыны, бледныя i сумныя, добра апранутыя, з заплаканымi i зморанымi дзецьмi; дзецi былi ўсе ў пыле, ледзь перастаўлялi ногi. З многiмi жанчынамi iшлi iх мужы, то клапатлiвыя, то зласлiвыя i хмурыя. Тут жа пракладвалi сабе дарогу абарванцы ў выцвiлых цёмных лахманах, з дзiкiмi вачыма; яны гучна крычалi i цынiчна лаялiся. Побач з рослымi рабочымi, якiя энергiчна прабiралiся наперад, цяснiлiся нiкчэмныя растрапаныя людзi, падобныя па вопратцы на клеркаў цi прыказчыкаў; брат убачыў раненага салдата, чыгуначных насiльшчыкаў i якуюсьцi бедную жанчыну ў палiто, накiнутым паверх начной кашулi.
Але, няглядзячы на ўсю разнастайнасць, людзi ў гэтым натоўпе былi нечым падобныя. Усе былi напалоханыя, змучаныя, адчувалася, што ўсiх гонiць страх. Усякi шум наперадзе, на дарозе, спрэчка з-за месца ў павозцы прымушалi ўвесь натоўп паскараць хаду; нават людзi (настолькi напалоханыя i змучаныя, што ў iх падгiналiся каленi), быццам гальванiзаваныя страхам, станавiлiся на iмгненне больш энергiчныя. Гарачыня i пыл стамiлi натоўп. Скура перасохла, губы пачарнелi i патрэскалiся. Усiх мучыла смага, усе стамiлiся, усе выбiлiся з сiлы. Паўсюль чулiся спрэчкi, папрокi, знямоглыя стогны; у большасцi былi хрыплыя i слабыя галасы. Увесь натоўп пастаянна выкрыкваў, як прыпеў: