Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:

На Велiнгстон-стрыт нарасхват раскуплялi ружовыя лiсткi экстраннага выпуску, а на Стрэндзе ўжо чулiся выкрыкi цэлай армii газетчыкаў. Публiка саскоквала з омнiбусаў у пагонi за газетай. Паведамленне ўсхвалявала i растрывожыла натоўп. Брат расказваў, што аканiцы магазiна геаграфiчных карт на Стрэндзе былi расчынены i якiйсьцi чалавек у святочным гарнiтуры, у лiмонна-жоўтых пальчатках, паявiўшыся ў вiтрыне, спехам прымацоўваў да шкла карту Сэрэя.

Праходзячы па Стрэндзе да Трафальгар-сквера з газетай у руцэ, брат сустрэў бежанцаў з Заходняга Сэрэя. Нейкi мужчына ехаў у павозцы, падобнай на цялежку зяленiўшчыка; у ёй сярод накiданага хатняга скарбу сядзелi яго жонка i два хлопчыкi. Ён ехаў

ад Вестмiнстэрскага моста, а следам рухалася фура для сена; на ёй сядзелi пяць цi шэсць чалавек, добра апранутых, з чамаданамi i клункамi. Твары бежанцаў былi напалоханыя, яны рэзка адрознiвалiся ад апранутых па-нядзельнаму пасажыраў омнiбусаў. Элегантная публiка, высоўваючыся з кебаў, здзiўлена глядзела на iх. Каля Трафальгар-сквера бежанцы прыпынiлiся ў нерашучасцi, потым павярнулi на ўсход па Стрэндзе. Затым праехаў чалавек у рабочай вопратцы на старынным трохкалёсным веласiпедзе з маленькiм пярэднiм колам. Ён быў бледны i ўвесь брудны.

Мой брат павярнуў к Вiкторыя-стрыт i сустрэў новы натоўп бежанцаў. У яго прамiльгнула думка, што ён, можа быць, убачыць мяне. Ён звярнуў увагу на надзвычай вялiкую колькасць палiсменаў, якiя рэгулявалi рух. Некаторыя з бежанцаў размаўлялi з пасажырамi омнiбусаў. Адзiн пераконваў, што бачыў марсiянаў. "Паравыя катлы на хадулях, гавару вам, i крочаць, як людзi". Большасць бежанцаў была ўсхвалявана i ўзрушана.

Рэстараны на Вiкторыя-стрыт былi перапоўнены бежанцамi. На ўсiх вуглах тоўпiлiся людзi, чыталi газеты, жыва размаўлялi i моўчкi глядзелi на гэтых незвычайных нядзельных гасцей. Бежанцы ўсё прыбывалi; пад вечар, па словах брата, вулiцы былi падобныя на Хай-стрыт у Эпсоме ў дзень скачак. Мой брат распытваўся ў многiх бежанцаў, але яны давалi вельмi няпэўныя адказы.

Нiхто не мог паведамiць нiчога новага пра Ўокiнг. Адзiн чалавек пераконваў яго, што Ўокiнг поўнасцю разбураны яшчэ мiнулай ноччу.

– Я з Байфлiта, - сказаў ён.
– Самым ранкам прыехаў веласiпедыст, забягаў у кожны дом i раiў уцякаць. Потым паявiлiся салдаты. Мы выйшлi паглядзець: на поўднi дым, скразны дым, i нiхто не прыходзiць адтуль. Потым мы пачулi гул гарматаў каля Чэртсi, i з Уэйбрыджа павалiў народ. Я запёр свой дом i таксама адышоў разам з другiмi.

У натоўпе чуўся гоман, лаялi ўрад за тое, што ён аказаўся няздольны адразу справiцца з марсiянамi.

Каля васьмi гадзiн у паўднёвай частцы Лондана выразна чулася кананада. На галоўных вулiцах яе заглушаў шум руху, але, спускаючыся цiхiмi завулкамi да ракi, брат выразна чуў гарматны гул.

А дзевятай гадзiне ён iшоў ад Вестмiнстэра назад да сваёй кватэры каля Рыджэнт-парка. Ён вельмi непакоiўся пра мяне, разумеючы, што становiшча трывожнае. Як i я ў ноч на суботу, ён заразiўся ваеннай iстэрыяй. Ён думаў пра нямыя, вычэкваючыя пушкi, пра табары бежанцаў, стараўся ўявiць сабе "паравыя катлы на хадулях" у сто футаў вышынёю.

Па Оксфард-стрыт праехала некалькi павозак з бежанцамi, на Мэрылебан-роўд таксама; але чуткi распаўсюджвалiся настолькi замаруднена, што Рыджэнт-стрыт i Портленд-роўд былi, як заўсёды, запоўнены народам, хоць дзе-нiдзе абмяркоўвалiся апошнiя падзеi. У Рыджэнт-парку, як заўсёды, пад рэдкiмi газавымi лiхтарамi прагульвалiся парачкi. Ноч была цёмная i цiхая, крыху душная; гул гарматаў даносiўся з перапынкамi; апоўначы на поўднi блiснула штосьцi накшталт зарнiцы.

Брат чытаў i перачытваў газету, трывога пра мяне ўсё расла. Ён не мог супакоiцца i пасля вячэры зноў пайшоў так сабе хадзiць па горадзе. Потым вярнуўся i дарэмна спрабаваў засесцi за свае запiсы лекцый. Ён не мог спаць апоўначы, яму снiлiся злавесныя сны, але не прайшло i дзвюх гадзiн, як яго разбудзiў стук дзвярных малаточкаў, тупанне ног па бруку, аддалены барабанны бой i царкоўныя

званы. На столi ўспыхвалi чырвоныя водблiскi. З хвiлiну ён ляжаў i не мог зразумець, што адбылося. Надышоў ужо дзень цi ўсе страцiлi розум? Потым усхапiўся з пасцелi i падбег да вакна.

Яго пакой быў у мезанiне; расчынiўшы вакно, ён пачуў крыкi з абодвух канцоў вулiцы. З вакон высоўвалiся i пераклiкалiся заспаныя, паўапранутыя людзi. "Яны iдуць!
– крычаў палiсмен, стукаючы ў дзверы.
– Марсiяне наблiжаюцца!" - I спяшаўся да наступных дзвярэй.

З казармы на Олбэнi-стрыт чуўся барабанны бой i гукi трубы; з усiх цэркваў даносiўся бурны, нязладжаны набат. Стукалi дзверы; цёмныя вокны дамоў на супрацьлеглым баку ўспыхвалi жоўтымi агеньчыкамi.

Па вулiцы праiмчалася карэта: шум калёсаў раздаўся з-за вугла, перайшоў у аглушальны грукат пад акном i зацiх недзе ўдалечынi. Следам за карэтаю пранеслiся два кебы - авангард цэлай чарады экiпажаў, якiя iмчалiся да вакзала Чок-фарм, дзе можна было сесцi на спецыяльныя цягнiкi Паўночна-Заходняй дарогi, замест таго, каб спускацца да Юстана.

Мой брат доўга глядзеў з вакна ў тупой загадкавасцi; ён бачыў, як палiсмены перабягалi ад дзвярэй да дзвярэй, стукаючы малатком i абвяшчаючы ўсё тую ж дзiўную навiну. Раптам дзверы яго расчынiлiся i ўвайшоў сусед, якi займаў пакой насупраць; ён быў у кашулi, штанах i туфлях, падцяжкi абвiсалi, валасы былi ўзлахмачаныя.

– Што за чартаўшчына?
– спытаў ён.
– Пажар? Чаму такая валтузня?

Абодва высунулiся з вакна, стараючыся зразумець, што крычаць палiсмены. З бакавых вулiц павалiў народ, збiваючыся ў кучы на вуглах.

– У чым справа, чорт вазьмi?
– спытаў сусед.

Мой брат нешта адказаў яму i пачаў апранацца, падбягаючы раз за разам да акна, каб бачыць, што адбываецца на вулiцы. З-за вугла выскачылi газетчыкi з надзвычай раннiмi выпускамi газет, крычучы на ўсё горла.

– Лондану пагражае ўдушэнне! Умацаваннi Кiнгстана i Рычманда прарваныя! Крывапралiтны бой у далiне Тэмзы!

У кватэрах нiжняга паверха, ва ўсiх суседнiх дамах i далей, у Парк-тэрасiс i на сотнi iншых вулiц гэтай часткi Мэрылебана; у раёне Вестбэрн-парка i Сент-Панкрэса, на захадзе i на поўначы - у Кiльберне, Сен-Джонс-Вудзе i Хэмпстэдзе; на ўсходзе - у Шордзiчы, Хайбэры, Хагерстоне i Хокстане; на ўсiм агромнiстым працягу Лондана, ад Iлiнга да Iстхема, людзi, працiраючы вочы, адчынялi вокны, выглядвалi на вулiцу, задавалi бессэнсоўныя пытаннi i спехам апраналiся. Па вулiцах пранеслася першае дыханне панiкi. Страх панаваў над горадам. Лондан, якi спакойна заснуў у нядзелю вечарам, прачнуўся вельмi рана ў панядзелак пад пагрозай смерцi.

Так як брат са свайго вакна не змог нiчога выяснiць, ён апусцiўся ўнiз i выйшаў на вулiцу. Над стрэхамi дамоў ружавела зара. Натоўп бежанцаў, якiя крочылi пяшком i ехалi ў экiпажах, з кожнай хвiлiнай усё большаў.

– Чорны дым!
– чуў ён выкрыкi.
– Чорны дым!

Было ясна, што панiка ахопiць увесь горад. Пастаяўшы ў нерашучасцi каля свайго пад'езда, брат паклiкаў газетчыка i купiў газету. Газетчык пабег далей, прадаючы газеты на хаду па шылiнгу, - гратэскнае спалучэнне карысцi i панiкi.

У газеце брат прачытаў сумнае данясенне галоўнакамандуючага:

"Марсiяне пускаюць вялiзныя клубы чорнай ядавiтай пары пры дапамозе ракетаў. Яны падавiлi агонь нашай артылерыi, разбурылi Рычманд, Кiнгстан i Ўiмблдон i паступова наблiжаюцца да Лондана, знiшчаючы ўсё на сваiм шляху. Спынiць iх немагчыма. Ад чорнага дыму няма iншага паратунку, акрамя неадкладных уцёкаў".

I толькi. Але i гэтага было дастаткова. Усё насельнiцтва вялiкага шасцiмiльённага горада напалохалася, замiтусiлася, кiнулася наўцёкi. Усе накiравалiся на поўнач.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Буревестник. Трилогия

Сейтимбетов Самат Айдосович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буревестник. Трилогия

Приемыш. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Приемыш
Фантастика:
фэнтези
8.13
рейтинг книги
Приемыш. Дилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева