Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я прапоўз па дажджавой трубе, - працягваў ён.
– Яны не ўсiх перабiлi. Калi яны пайшлi, я палямi прабраўся да Ўолтана. Але паслухайце... Не прайшло i шаснаццацi дзён, а вы зусiм сiвы.
– Раптам ён аглянуўся цераз плячо. Гэта грак, - сказаў ён.
– Цяпер заўважаеш нават цень ад птушынага крыла. Тут вельмi ж адкрытая мясцiна. Давайце схаваемся ў кусты i паталкуем.

– Вы бачылi марсiянаў?
– спытаў я.
– З тых часоў, як я выбраўся...

– Яны пайшлi на Лондан, - перабiў ён.
– Мне думаецца, яны там учынiлi вялiкi лагер. Ноччу над Хэмпстэдам усё неба свецiцца. Як над вялiкiм горадам. I вiдаць, як рухаюцца iх ценi. А днём iх не

вiдаць. Блiжэй не паказвалiся...
– Ён палiчыў на пальцах.
– Вось ужо пяты дзень... Тады двое з iх цягнулi нешта вялiкае к Хамерсмiту. А пазамiнулую ноч...
– Ён спынiўся i шматзначна дадаў: - ...паявiлiся нейкiя агнi i ў паветры нешта насiлася. Я думаю, яны пабудавалi лятальную машыну i спрабуюць лятаць.

Я залез глыбей у кусты i ўсеўся на зямлю.

– Значыць, з чалавецтвам будзе скончана...
– сказаў я.
– Калi гэта iм удасца, яны запраста абляцяць вакол свету...

Ён кiўнуў.

– Яны абляцяць. Але... Тады тут стане крыху лягчэй. Але ўрэшце...
– Ён паглядзеў на мяне.
– Хiба вам не ясна, што з чалавецтвам ужо пакончана? Я ў гэтым перакананы. Мы знiшчаны... Разбiтыя...

Я паглядзеў на яго. Як нi дзiўна, гэта думка, такая вiдавочная, не прыходзiла мне ў галаву. Я ўсё яшчэ крыху на нешта спадзяваўся, - вiдаць, па прывычцы. Ён рашуча паўтарыў:

– Разбiтыя!

– Усё кончана, - сказаў ён.
– Яны страцiлi аднаго, толькi аднаго. Яны здорава ўмацавалiся i разбiлi найвялiкшую дзяржаву ў свеце. Яны растапталi нас. Гiбель марсiянiна пад Уэйбрыджам была выпадковасцю. I гэтыя марсiяне толькi пiянеры. Яны прадаўжаюць прыбываць. Гэтыя зялёныя зоркi, я не бачыў iх ужо пяць цi шэсць дзён, але ўпэўнены, што яны кожную ноч дзе-небудзь падаюць. Што рабiць? Мы пераможаныя. Мы разбiтыя.

Я нiчога не адказаў. Я сядзеў, моўчкi глядзеў перад сабою, дарэмна стараючыся чаму-небудзь пярэчыць.

– Гэта нават не вайна, - прадаўжаў артылерыст.
– Хiба можа быць вайна памiж людзьмi i мурашкамi?

Я раптам успомнiў ноч у абсерваторыi.

– Пасля дзесятага выстралу яны больш не стралялi з Марса, па крайняй меры да прыбыцця першага цылiндра.

– Адкуль вы ведаеце?
спытаў артылерыст.

Я растлумачыў. Ён задумаўся.

– Што-небудзь здарылася з пушкаю?
– сказаў ён.
– Ды толькi што з таго? Яны зноў яе наладзяць. Няхай сабе гэта зойме пэўны час, хiба гэта што зменiць? Людзi - i мурашкi. Мурашкi будуюць горад, жывуць сваiм жыццём, вядуць войны, здзяйсняюць рэвалюцыi, пакуль яны не перашкаджаюць людзям; калi ж яны перашкаджаюць, то iх проста прыбiраюць са свету. Мы сталi цяпер мурашкамi. Толькi...

– Што?
– спытаў я.

– Мы ядомыя мурашкi.

Мы моўчкi пераглянулiся.

– А што яны з намi зробяць?
– спытаў я.

– Вось пра гэта я i думаю, - адказаў ён, - увесь час думаю. З Уэйбрыджа я пайшоў на ўсход i ўсю дарогу думаў. Я назiраў. Людзi страцiлi розум, яны нылi i хвалявалiся. Я не люблю ныць. Мне даводзiлася глядзець смерцi ў вочы. Я не алавяны салдацiк i ведаю, што памiраць, - добра гэта цi дрэнна, - усё роўна давядзецца. А выратуецца той, хто не згубiць галаву. Я бачыў, што ўсе накiравалiся на ўсход. Я сказаў сабе: "Ежы там не хопiць на ўсiх", i павярнуў у адваротны бок. Я харчаваўся каля марсiянаў, як верабей каля чалавека. А яны там, - ён паказаў рукою, - дохнуць ад голаду, топчуць i рвуць адзiн аднаго...

Ён паглядзеў на мяне i неяк збянтэжыўся.

– Канешне, - сказаў ён, - многiм, у каго былi грошы, удалося ўцячы ў Францыю.
– Ён зноў паглядзеў на мяне з нейкiм вiнаватым

выглядам i прадаўжаў: - Ежы тут дастаткова. У лаўках ёсць кансервы, вiно, спiрт, мiнеральныя воды; а калодзежы i вадаправоды пустыя. Дык вось, я вам скажу, пра што я калi-нiкалi думаў. Яны разумныя iстоты, сказаў я сабе, i, здаецца, хочуць нас пажыраць. Спачатку яны знiшчаць нашы караблi, машыны, пушкi, гарады, увесь парадак i арганiзацыю. Усё гэта будзе разбурана. Калi б мы былi такiя маленькiя, як мурашкi, мы б маглi сiгануць у якую-небудзь шчылiну. Але мы не мурашкi. Мы занадта вялiкiя для гэтага. Вось мой першы вывад. Ну што?

Я пагадзiўся.

– Вось пра што я падумаў перш за ўсё. Ладна, цяпер далей: нас можна лавiць як заўгодна. Варта марсiянiну толькi прайсцi некалькi мiляў, каб натрапiць на кучу людзей. Я бачыў, як адзiн марсiянiн у ваколiцах Уондсварта разбураў дамы i капашыўся ў абломках. Але так паводзiць сябе яны будуць нядоўга. Як толькi яны знiшчаць нашы пушкi i караблi, разбураць чыгункi i зробяць усё, што збiраюцца зрабiць, то пачнуць лавiць нас сiстэматычна, выбiраць лепшых, запiраць iх у клеткi. Вось што яны пачнуць неўзабаве рабiць. Яны яшчэ не ўзялiся за нас як трэба! Хiба вы не бачыце?

– Не ўзялiся?!
– усклiкнуў я.

– Не, не ўзялiся. Усё, што адбылося, адбылося па нашай вiне: мы не зразумелi, што трэба сядзець спакойна, дакучалi iм нашымi гарматамi i рознай ерундою. Мы страцiлi галовы i кучамi кiдалiся ад iх туды, дзе небяспека была такой жа. Iм пакуль не да нас. Яны заняты сваёю справаю, майструюць тое, што не змаглi захапiць з сабою, рыхтуюцца сустрэць тых, хто павiнен яшчэ прыбыць. Магчыма, што цылiндры часова перасталi падаць таму, што марсiяне баяцца трапiць на сваiх жа. Замест таго каб, як быдла, кiдацца ў розныя бакi цi наладжваць дынамiчныя падкопы, спадзеючыся ўзарваць пачвараў, нам трэба было б дастасавацца да новых умоў. Вось што я думаю. Гэта не зусiм тое, да чаго iмкнулася да гэтага часу чалавецтва, але затое гэта адпавядае патрабаванням жыцця. Я i дзейнiчаў, кiруючыся гэтым прынцыпам. Гарады, дзяржавы, цывiлiзацыя, прагрэс - усё гэта ў мiнулым. Гульня прайграная. Мы разбiтыя.

– Але калi так, то навошта тады жыць?

Артылерыст з хвiлiну глядзеў на мяне.

– Так, канцэртаў не будзе, магчыма, на працягу блiжэйшага мiльёна гадоў цi каля гэтага; не будзе Каралеўскай акадэмii мастацтваў, не будзе рэстаранаў з закускамi. Калi вы гонiцеся за гэтымi дабротамi, я думаю, што ваша карта бiтая. Калi вы свецкi чалавек, не можаце есцi гарошак нажом цi смаркацца без хустачкi, то лепш забудзьцеся гэта. Гэта ўжо нiкому не патрэбна.

– Вы хочаце сказаць...

– Я хачу сказаць, што людзi, падобныя на мяне, будуць жыць дзеля прадаўжэння чалавечага роду. Я асабiста цвёрда вырашыў жыць. I калi я не памыляюся, вы таксама неўзабаве пакажаце, на што вы здольны. Нас не вынiшчаць. Не. Я не хачу, каб мяне злавiлi, прыручылi, адкормлiвалi i гадавалi, як быка. Бр... Успомнiце толькi гэтых карычневых спрутаў.

– Вы хочаце сказаць...

– Iменна. Я буду жыць. Пад iх пятою. Я ўсё разлiчыў, пра ўсё падумаў. Мы, людзi, разбiтыя. Мы надта мала ведаем. Мы яшчэ многаму павiнны вучыцца, перш чым спадзявацца на поспех. I мы павiнны жыць i зберагчы сваю свабоду, пакуль будзем вучыцца. Зразумела? Вось што нам трэба рабiць.

Я глядзеў на яго са здзiўленнем, глыбока крануты гэтай рашучасцю.

– Божа мой!
– усклiкнуў я.
– Дык вы сапраўдны чалавек.
– Я схапiў яго за руку.

– Праўда?
– сказаў ён, i яго вочы ўспыхнулi.
– Здорава я ўсё прыдумаў?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля