Вечар
Шрифт:
I толькi як пачаў узнiмацца вецер, парушыў ён цiшыню. Плыў ён недзе з далёкiх, неабсяжных далей зямлi i веяў дзiкаю воляй. Пачынаў блытацца за вугламi камянiц. Пры цьмяным свеце лiхтароў вiдно было, як музыканты на бульвары пачалi настаўляць
I зусiм ужо прайшоў цiхi настрой. Была ўжо вясёласць ад можа i несвядомага пачуцця, што вось ты сярод людзей, а вакол цябе iмчыцца жыццё. Што многа будзе чаго бачыцца i чуцца на зямлi, многа будзе дзён пражыта i гэтакiх вечароў, многа будзе зроблена нечага вялiкага, што заўсёды, да канца жыцця, стаiць перад табою, i нiколi не зробiцца так, каб быў яму ўжо абсалютны канец...
Вецер плыве, i музыка грае. Яскрава гараць агнi над горадам. Плывуць з ветрам з поля цiхiя песнi, ходзяць над зямлёй хмары, i iмкнецца жыццё на зямлi. Гавораць людзi, носяць радасць i смутак, смяюцца i плачуць. Б'ецца з пустаты глыбiня, з-пад смутку - радасць.
Жыццё ты маё шырокае без краёў, глыбiня мая бяздонная!..
Вiктар Зенiч уздзеў палiто, наставiў каўнер i выйшаў на вулiцу. Лiхтары слаба разганялi змрок, нёс вецер аднекуль лiсты i шумеў i шумеў. Нехта iшоў па тратуары, кiваючыся ў бакi - можа з пiўной
Вiктар Зенiч паволi пайшоў у бок бульвара. Там пад высокiм лiхтаром стаяў высокi капельмайстар i ўсё махаў рукамi, забыўшы ўсё, апрача зыкаў. А зыкi вялiкiя разбягалiся па свеце.
Вiктар Зенiч зайшоў далёка ў забульварныя вулiцы, там ужо чутны былi крыкi паравiкоў, шум нейкiх машын, што мяшаўся з прарэзлiвым ужо свiстам асенняга ветру. Гэтая шырокая сiмфонiя гучала то моцна, то зусiм цiха.
I як ападала яна нiзка, мацней беглi ў свет вялiкiя зыкi. I гаварылi яны аб вялiкасцi, аб радасцi i смутку, аб бязмернай глыбiнi жыцця.
1925
Каментары
Друкуецца па зборнiку "Пачуццi" /Менск, БДВ, 1926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Маладняк", 1926, № 10. Датуецца 14-15 кастрычнiка 1925 года.