Верабей, сава і птушыны суд

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Верабей, сава і птушыны суд

Верабей, сава і птушыны суд
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Ну вось, давай мы з табой сядзем ды паслухаем, што было калісь. Гэта расказаў мне дзед. А майму дзеду — ягоны дзед. А таму дзеду — яшчэ ягоны дзед. А дзеду нашага дзеда расказалі іншыя разумныя людзі. Так што ўсё гэта праўда.

У тыя даўнія часы птушкі жылі такой самай дзяржавай, як і людзі. Ад дзяржавы той засталася толькі памяць, бо нішто не вечнае на свеце. Але некалі яна была. Былі там свае птушыныя аркестры, свае школы, свае птушыныя суды. А цяпер, сёння, усё птаства толькі слаба-слаба помніць пра тыя часы.

I

жыў у той дзяржаве такi сабе шэры верабей. Як i цяпер, шукаў зернейкi, цвыркаў летам i мерзнуў зiмою. I быў такi самы нахабны, як зараз. Толькi што ў тыя часы ён не скакаў адразу абедзвюма ножкамi, а хадзiў, як людзi. Адной лапкай — другой лапкай. Левай — правай. Левай — правай. Раз — два. Раз — два.

Хадзіў сабе і спяваў:

Я — вясёлы верабей, Я — арол-верабей, Вельмі смелы верабей, Верабей, Верабей, Вера — Вера — бей!

Вельмі добры верабей!

І трэба ж было так здарыцца, што гэты верабей правініўся. І правіна тая была — глупства. Але і зараз некаторыя птушкі за яе плоцяцца.

Проста была вясна. Цёпла. Зелена. Паветра салодкае. І вырашыў верабей не ляцець дадому на крылах, як ашалелы, а прайсціся, пагуляць. І нанесла тут на яго слаўную сямейку. Сітавак. Тых, што хвастамі трасуць. Ідуць перад ім па алеі і хвастамі махаюць. Ну, тата і мама-сітаўкі не так махалі. Затое маладая сітаўка трэсла хвастом за траіх. А які прыстойны верабей гэта вытрымае?! Спытайце ў кожнага вераб'я. Ніякі.

Вось i наш верабей не вытрымаў. Размахнуўся крыльцам i ляпнуў сiтаўку па хвасце. Пагарачыўся.

Сiтаўкi шкодныя былi. I м падставiць другому ножку было, як табе яблык з'есцi. Пайшла скарга арлу. Слова за слова — сабраўся птушыны суд. Вадзяны бугай — суддзя, удод — пракурор, шчыгол — адвакат, чыжык i чачотка — прысяжныя. Кепскi быў выбар, бо чыжык хацеў з чачоткаю ажанiцца i думаў таму пра ўсё, як яна.

Шчыгол яму раду радзіў, Нелукаву, просту: "Бяры сабе чачотачку. Яна твайго росту".

А чачотка была ўсёй душой за сітаўку, бо і тая і другая былі аднаго поля ягады.

І вырашыў птушыны суд, што трэба злавіць вераб'я і за гэткае ягонае свавольства прыкладна пакараць.

Спалохаўся верабей і ўцёк. А ўсё птаства — за ім. Як хмараю, неба закрылі.

Бачыць верабей, што не ўцячэш. Угледзеў дупло i шмыгнуў у яго. Сядзiць, нiбы ў крэпасцi.

Пачалi птушкi ў дупло лезцi.

Але верабей быў хітры. Выбраў такое дупло, што дзверы былі якраз на яго зроблены. Ні большыя, ні меншыя. Малая птушка палезе, то ён з ёю лёгка справіцца і выкіне. А большая аніяк не пралезе. Хіба што адну дзюбу прасуне.

Валтузіліся-валтузіліся

птушкі. Бачаць, сілаю вераб'я ў ягоным замку не возьмеш. Значыць, трэба браць крэпасць зморам.

Паселi вакол i чакаюць. Захоча верабей есцi i пiць — сам вылезе.

Чакалі-чакалі. Аж тут пачала падаць на зямлю ноч. Захад гасне. У лесе ўсё шэрае робіцца. Пасля цямнее. А птушкам уначы належыць спаць. У цёплым гняздзе, як табе ў цёплым ложку. Галаву пад крыло, як ты ў падушку. Ды і свішчы сабе дзюбай, як ты носам.

Вочы ў птушак зліпаюцца. Пазяхаюць птушкі. Але як пойдзеш спаць, то верабей уцячэ.

— Трэба вартавога паставіць, — дадумаўся ўрэшце коршак.

— Каго? — працывікала сінічка.

— Хто ўначы не спіць. Хто ўначы не спіць, — заліўся шчыгол.

— Ляляка. Ляляка. Казадоя. Казадоя, — зашчабяталі ўсе.

— Н-ну-у, н-ну-у, — прагудзеў вадзяны бугай. — Ма-лы, малы! Са-ву! Са-ву!

І тут усе вырашылі, што лепей за саву нікога не знойдзеш. Уначы не спіць — раз. Ноччу лепей, чым днём, бачыць — два.

А сава ў той час была зусім без пер'яў. Голая, як абскубеная курка. Жоўтая. Худая. Выгляд сараматны і гнюсны. Кепска ёй было жыць. Удзень горача, а ўначы холадна.

І таму сава абурылася.

— Не буду я вартаваць, — сказала сава. — Мала што я ўначы не сплю і добра бачу. Усе птушкі ў пер'ях, ды яшчэ ў цёплым спаць будуць. А я, сірата, адна сярод усіх, голая, як палец, ды яшчэ і вартуй. Холадна. Не буду.

— Ну паслужы адзін раз грамадзе, — сказаў удод.

— Не буду я дбаць пра грамаду, — забубніла сава. — Яна пра мяне не дбае.

— Дык што ж рабіць? — спытаў коршак.

— А вось што, — сказала сава. — Калі хочаце, каб я ў вартаўніках хадзіла, то пашыйце мне кажух.

— Як? — спытаў шчыгол. — Што ж нам, авечак ісці лупіць?

— Птушыны кажух. Скіньцеся кожны па перку і аддайце мне.

Узрадаваліся птушкі. Адно перка — глупства. З аднаго перка не абяднееш і не ўзбагацееш. Аддай яго ды ідзі спаць.

Скінуліся па адным пяры і зрабілі саве дзівоснае футра. А паколькі ў кожнай птушкі свой колер, то і апярэнне ў савы з таго часу рознакаляровае. Ёсць пер'і жоўтыя, ёсць бурыя, ёсць рыжыя і шэрыя, белыя і чорныя.

Разляцелася птаства спаць. Села сава перад дуплом. Вартуе. Не спіць. Глядзіць на ўсе вочы. А ў лесе хораша. Месяц вялізны. Усё, нібы ўдзень, відаць.

Выгляне верабей з дупла — сядзіць сава, брыда гэткая. Гараць савіныя вочы, яе дзве залатыя поўні. Яму ўжо і есці хочацца, вераб'ю. Высуне галаву — пільнуе сава, гнюснасць такая. Аж плача верабей.

Тым часам днець пачало. А совы ўдзень нічога не бачаць, спяць. Пачала сава кляваць дзюбай. Пачалі ў яе вочы зліпацца. Нібы хто іх мёдам намазаў.

А птушкі заспалі. Такая ў лесе раса халодная. Так цёпла ў гнязде. Ну, яшчэ хвіліну паспім. Ну, яшчэ другую.

Выглянуў верабей — спіць сава. Дзень на дварэ, ды яшчэ з непрывычкі размарыла яе ў цёплым кажусе. Верабей чакаць не стаў. Выбраўся з дупла і давай лататы.

12
Комментарии:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

(Не) моя ДНК

Рымарь Диана
6. Сапфировые истории
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) моя ДНК

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец