Вершнiк на скрынi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вершнiк на скрынi (на белорусском языке)

Вершнiк на скрынi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Франц Кафка

Вершнiк на скрынi

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Увесь вугаль спалены, скрыня парожняя, шуфель непатрэбны, халоднае дыханне печы, пакой, выдзьмуты холадам, за акном застылыя ў шэранi дрэвы, неба срэбны шчыт, абарона ад таго, хто прагне дапамогi. Мне трэба трохi вугалю: не замярзаць жа насмерць; за маёй спiнай бязлiтасная печ, перад вачыма - гэткае самае неба; якраз таму я мушу iмчаць наўскапыта памiж iмi i, спынiўшыся

пасярэдзiне, прасiць дапамогi ў гандляра-вугальшчыка. Да маiх звыклых просьбаў ён, аднак, ужо зусiм абыякавы - я павiнен яму давесцi, пераканаць яго, што ў мяне ўжо больш няма анi драбiнкi вугалю i што адно з гэтае прычыны ён - гэта маё сонца на небе. Я мушу прыйсцi, як жабрак, якi, хрыпла стогнучы з голаду, канае пад парогам багатай сядзiбы i якому гаспадарова кухарка ўсё-такi наважваецца адлiць трохi з рэшткаў вячэрняе кавы, - гэтаксама i вугальны гандляр, раззлаваны, але, памятаючы пра "не забi", ён павiнен укiнуць мне ў скрыню шуфель-другi.

Вырашыць усё можа тое, як я з'яўлюся, - таму я еду верхам на скрынi. Асядлаўшы скрыню, рукою ўверсе трымаючыся за ручку - самую простую лейчыну, я з цяжкасцю ссоўваюся па сходах унiз, але на вулiцы скрыня мая паднiмаецца ўгару; цудоўна, цудоўна! Вярблюды пад павадыровым кiем не змаглi б прыгажэй устаць з зямлi. Па прамерзлым завулку iмчу роўнаю рыссю, раз-пораз узлятаючы да другога паверха i нi разу не знiжаючыся да дзвярэй. I найвышэй я ўзлятаю перад скляпеннем гандляровай пiўнiцы, дзе ён вунь якраз прысеў каля невялiчкага стала i нешта сабе пiша; а каб уседзець у гэтай гарачынi, нават адчынiў дзверы.

– Гэй, гандляр!
– крычу я выстылым на марозе голасам, хапатлiва дыхаючы, а праз гэта - увесь у воблаках пары.
– Калi ласка, гандляр, дай мне трошкi вугалю. Мая скрыня ўжо такая пустая, што я магу на ёй ездзiць верхам. Будзь такi ласкавы. Як толькi змагу, я заплачу табе за ўсё.

Гандляр настаўляе руку каля вуха.

– Што я чую? Цi не памыляюся?
– пытаецца ён праз плячо ў сваёй жонкi, якая, седзячы на прымурку, нешта робiць на прутках.
– Цi не памыляюся? Клiент.

– Я нешта нiчога не чую, - адказвае кабета, спакойна дыхаючы над пруткамi, добра нагрэтая ў спiну.

– Вядома ж, - крычу я.
– Гэта я, той самы ваш даўнi i верны клiент; толькi вось сёння няма нi шэлега ў кiшэнi.

– Жонка, - гаворыць гандляр, - нехта там ёсць. Я не магу тут намылiцца. То, мусiць, даўнi, вельмi даўнi клiент - той, што ўмее так пранiклiва прамаўляць да сэрца...

– Што ў цябе?
– кажа кабета,

кiдаючы на хвiлю работу i прыцiскаючы вязанне да грудзей.
– Нiкога там няма, на вулiцы пуста, усiх нашых клiентаў мы забяспечылi; нам можна на некалькi дзён зачынiць краму i крыху перадыхнуць.

– Але ж я сяджу тут, на скрынi, - крычу я да iх, i нячулыя слёзы халоднай зiмы засцiлаюць мне вочы.
– Прашу вас, паглядзiце ўгору, i вы адразу мяне ўбачыце. Мне трэба ўсяго адзiн шуфель, а калi насыплеце два, дык шчасцю майму не будзе мяжы. Вы ж усiм астатнiм насыпалi... Ах, я ўжо чуў, як ён, вугаль, грукоча ў маёй скрынi!

– Iду, iду, - кажа гандляр i хоча на сваiх кароткiх нагах узлезцi па сходах, ды жонка ўжо стаiць побач i трымае яго за руку, кажучы:

– Стой, куды? А будзеш упарцiцца, дык я сама паднiмуся. Успомнi, як сёння ноччу кашляў. А з-за гешэфту, хай сабе i ўяўнага, ты забываешся на жонку i дзiця i нiшчыш свае лёгкiя. Я сама пайду.

– Тады назавi яму ўсе гатункi, што ёсць у нашых сховах; а колькi якi каштуе, я табе скажу пасля.

– Добра, - адказвае жанчына i паднiмаецца ў завулак. Зразумела, тут яна адразу бачыць мяне.

– Панi гаспадыня, - кажу я.
– Вiтаю ад душы. Адзiн шуфель вугалю - проста сюды, у скрыню; я завязу дадому сам; адзiн шуфель - няхай самага дрэннага... Вядома, я за ўсё заплачу, толькi не цяпер, не цяпер.

Гэтыя два словы - нiбыта спеў званоў: "не цяпер", i як яны бянтэжаць розум, блытаючыся з вячэрнiмi званамi, што акурат чуюцца з блiзкай званiцы.

– Ну, дык чаго яму трэба?
– падае голас гандляр.

– Ды так, нiчога, - адказвае кабета.
– Нiчога там няма, нiчога мне не вiдаць i не чутно: толькi вось б'е шостую, i нам трэба зачыняцца. Сцюжа, напрамiлы бог, - заўтра ў нас, гледзячы па ўсiм, будзе яшчэ шмат працы.

Яна нiчога не бачыць, нiчога не чуе, але ўсё-такi адвязвае свой хвартух i спрабуе хвартухом прагнаць мяне прэч. На жаль, ёй гэта ўдаецца. У маёй скрынi ўсе якасцi шпаркага скакуна: сiлы супрацiўляцца няма, яна занадта лёгкая, i ад жаночага хвартуха яе ногi ўзлятаюць у паветра.

– Злюка!
– крычу я кабецiне, адыходзячы ад яе, у тую самую хвiлю, калi яна, ужо вяртаючыся ў сваю краму, трохi пагардлiва i трохi задаволена махае рукою ў паветры.

– ...ты, злюка! Я прасiў адзiн шуфель самага дрэннага, а ты не дала.
– I з гэтымi словамi я ўзношуся да ледзяных гор i знiкаю на векi вечныя.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание