Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Бурчэла маці, забралі ў армію Пецю з Двароўкі, жыла недзе ў Гомелі Ірэна, у Мінску — Рамановіч, які цяпер, вядома ж, нават думаць забудзе пра яго, Антона, ні разу не з’явілася ў бібліятэцы Наташа, і Васкевіч нават не ведаў, дзе яна — можа, ужо з’ехалі назад на Магілёўшчыну. Нават брат Сцяпан амаль не паказваецца ў вёсцы, заняты сваёй сям’ёй, сваімі клопатамі. Самае крыўднае, што і Ручка ўрэшце дайграўся, п’яны, ссунуўся трактарам з моста ў рэчку, ледзь выграбся сам, а трактар і па сёння не могуць выцягнуць; прыехаў участковы, за каршэнь, як шкадлівае дзіця, запіхнуў няўдалага трактарыста ў машыну і павёз некуды ў горад.

Хоць нейкія — добрыя ці кепскія, — але былі вакол змены, з усімі Васкевічамі знаёмымі.

Толькі ў яго нічога не змянялася. А галоўнае, яму ўжо і не хацелася нечага змяняць, чакаць нечага.

Той дзень, адзін з нямногіх ясных, сонечных, субота, добра запомніўся яму. Субота выхадны, у бібліятэку ісці не трэба. Васкевіч вярнуўся з лесу, паставіў у сенцах поўны да верху кошык з грыбамі. Было яшчэ рана. Маці горбілася на агародзе, акопвала бульбу. Сына памагаць яна не падпускала — «а я што рабіцьму?!» Васкевіч патуляўся па хаце, па двары, потым выцягнуў з дрывотні дзве старыя вуды, памяняў лескі, кручкі і падаўся да сваёй рачулкі. Знайшоў чыстае ад раскі месца ў вечна стаячай вадзе, закінуў, прымасціўся на падмятай траве пад маладым вярбовым кустом. Пасля начнога дажджу стаяла парнасць, машкары не было (нядаўна адцвіла хвоя), трашчалі ў траве, радаваліся сонцу конікі, на вадзе каля паплаўкоў кружылі даўгунцы-вадамеры — як фігурысты на лёдзе... «Я нікуды больш не пайду, ні ў якую бібліятэку, — думаў Васкевіч, гледзячы на нерухомыя чырвоныя шарыкі-паплаўкі. — Ні заўтра, ні праз тыдзень — пакуль не выжануць. Вось так бы і жыць аднаму, з дня ў дзень, з года ў год, ні пра што не думаць... Толькі не тут, а каля вялікай рэчкі, у маленькай хатцы на беразе, без тэлевізара, радыё, газет, кніг... Растварыцца ў прыродзе, быць бакеншчыкам ці паромшчыкам, кожнае раніцы сядзець з вудамі ў лодцы, любавацца, як сонца ўстае, кожным вечарам, пакурваючы на лаўцы пад хатаю, глядзець, як яно заходзіць...»

Трава за спіною зашамацела, і ён аж падскочыў, але, углядзеўшыся, убачыў, што з травы вытыркаецца, нібы плыве над гэтай травою, шэры кончык-мятліца хваста. Гэта ішоў іхні вялізны пухнаты сібірскі кот, якога матцы аддалі дачнікі за тры дзесяткі яек. Вылез з травы, больш падобны на янота ці сабаку, чым на ката, сеў побач, уважліва разумнымі зялёнымі вачыма ўставіўся на паплаўкі. Васкевіч пагладзіў яго, узяў на рукі: «І як цябе занесла сюды з твайго Сіберу? Ты як і я: непрыкаяны нейкі, адзінокі, няма табе тут кампаніі...»

Прасядзеў Антон ля рэчкі гадзін да пяці, калі ад голаду ўжо добра выбрала бокі; выцягнуў з вады дубчык з нанізанымі на ім чатырма большымі акунькамі, якія пашкадаваў аддаваць кату, скруціў вуды. Кот, што таксама быў з гаспадаром да канца, спаважна пайшоў сваім следам паперадзе.

Маці сустрэла «рыбакоў» на двары. Яна была надзіва ласкавай:

— Галодны, сынку? Ідзі ў хату, я хуценька супчыку гарачага дам.

У хаце наліла суп, падала лыжку, выцершы аб хвартух:

— Еж, бо гэта ж той Валер Надзін утапіўся... Заўтра хаваюць.

У Васкевіча ўпала з рукі на падлогу лыжка.

— Дзе... ўтапіўся?!

— У Прыпяці. Яго ж дзеўка родам з-пад Петрыкава, дык паехалі к ёй, а ён палез купацца, ды зацягло ў вір, закруціла так, што ледзь знайшлі. Чорны, Рускі казаў, як галавешка! Вот, як той казаў, судзьба чалавека! Акурат у мядовы месяц...

Васкевіч падняў лыжку. Паспрабаваў сёрбаць суп са сваіх лісічак, але не палезла. Цэлы віхор думак закруціў у ім, і першая — такая вядомая ўсім жывым! — «не я, а ён...» Вось табе і пяты «жыгуль», вось табе і красуня-жонка не павіталася...

І падумалася раптам Васкевічу, што не быў яго нябожчык-аднакласнік ніякім кар’ерыстам і хамам, а быў проста талковым, разумным і, як вось аказалася, нешчаслівым беларускім хлопцам з паўднёва-палескай вёсачкі Сасноўкі.

Хавалі Валера на другі дзень, у нядзелю. Васкевіч не пайшоў ні на пахаванне, ні ў бібліятэку — могілкі былі якраз на паўдарозе

паміж Двароўкай і Сасноўкаю, і можна было неўзнарок спаткаць працэсію. Чаму не хацелася бачыць усяго гэтага, сам не ведаў, проста не па сабе рабілася, калі ўяўляў «чорнага, як галавешку» чалавека ў труне, чалавека, з якім тыдні два назад сядзелі на прызбе пад хатаю і курылі. Нічога не сказаўшы матцы, Антон прыхапіў свой учарашні кош лісічак і ранішнім аўтобусам матануў у горад, да Сцяпана. Брата не застаў, пагаварыў трохі з яго жонкаю, папіў кавы, аставіў лісічкі разам з кашом і, зманіўшы братавай, што яму трэба па справах у гарадскую бібліятэку, развітаўся і паехаў у цэнтр, да базара, дзе на высокім пагорку над Прыпяццю зелянела купаламі і залацела крыжамі іхняя славутая старадаўняя царква — нейкім цудам ацалелая, адзіная на чатыры ці пяць раёнаў.

Антон упершыню ў жыцці падымаўся па гэтых каменных стаптаных прыступках, упершыню ў жыцці ступаў на гэты роўны земляны пляц перад царквою, — абсаджаны ліпамі, што ўтваралі дарожку-алею, якая вяла да царкоўных дзвярэй. Сям-там уздоўж дарожкі пад ліпамі стаялі і сядзелі людзі, і Васкевіч не адразу здагадаўся, што гэта — жабракі. Толькі калі ўбачыў ледзь не перад носам працягнутую руку і пачуў:

— Падайце на міласць!.. — схамянуўся, таропка палез у кішэню па капеикі, якіх знарок намяняў яшчэ ў аўтобусе — папрасіў шафёра даць рэшту з траячкі драбязою — і пачаў класці ў шапкі і ў працягнутыя жмені белыя манеткі па дваццаць і пятнаццаць капеек.

— Сколькі даў... — пачулася за спіною.

— Бедны, мабыць...

— Маладыя беднымі не бываюць...

Ён зразумеў, што гэта пра яго; жабракі абгаворвалі яго за тое, што па малу даў! Ён пачырванеў і закусіў губу, ледзь стрымаўся, каб не павярнуцца, аддаць ім апошнюю дзесятку, вывернуць перад імі кішэні і збегчы па лесвіцы назад, на гарадскую вуліцу... Але ён ужо стаяў перад самымі дзвярыма, а зверху, проста яму ў вочы жалобна і дакорліва глядзела з абраза Маці Божая.

— Бач, і не крэсціцца! — зноў пачулася ззаду.

Ён падняў правую руку, не адводзячы вачэй ад абраза, цвёрда ўціснуў у лоб складзеныя ў шчопаць тры пальцы, правёў імі па грудзях уніз, да жывата (цяпер управа?! ці ўлева?! якое глупства! але Валер... канчаецца на сэрцы, значыць, цяпер ўправа). Перахрысціўшыся, ён схіліў галаву, пастаяў, выпрастаўся і пацягнуў на сябе металічнае кольца дзвярэй, увайшоў у царкву.

Антон Васкевіч быў хрышчоны, праваслаўны — хрысцілі яго на матчынай радзіме, у Тураве, — але да самага паступлення ў інстытут, да знаёмства з «кампаніяй» Рамановіча, ён і ў душы, і знешне быў атэістам, у самым горшым, самым прымітыўным значэнні слова. І прычынай гэтаму было не адно толькі ваяўнічае школьна-піянерска-камсамольскае цемрашальства. Можна смела сказаць, што сапраўдную глыбокую рэлігійнасць дзіцяці могуць даць толькі тыя, хто пусціў яго ў свет, — бацькі. Свайго бацькі Антон не помніў, бацька памёр у год яго нараджэння, а маці... Малы, Антон часта пытаўся:

«Мама, Бог ёсць?» — «Няма, сынку, — цвёрда адказвала маці, — бо ён бы не дапусціў, каб былі бедныя і багатыя. — І расказвала гісторыю, якая надоўга ўелася малому ў памяць: — Калі яшчэ Сцяпан толькі нарадзіўся, пайшлі мы, маладзіцы, у цэркву. Было ў мяне ўкручана ў хустачку шаснаццаць рублёў на новыя — страшныя грошы на тыя часы! І выцягнула нейкая гадасць проста ў цэркві, сярод людзей, пакуль я малілася... І я як апатрыла [8] , плюнула і сказала сабе: «Няма бога! Раз ён такое дапусціў у сваім, як той казаў, храме, — няма!» З таго часу — ні нагою; як еду на базар ягады ці грыбы продаць, абыходжу тую цэркву другой дарогаю!»

8

Агледзела.

Поделиться:
Популярные книги

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14