Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— Ого, то гэта ў іх у крыві — прыходзіць…

— А потым яны на Гурэльскай гары спатыкаліся, на фэстах разам бывалі… Але ўсё на свеце мае канец. Ён вярнуўся ў Дорпат, а яна зацяжарыла. ПІто яна толькі не рабіла, каб скрыць сваю ганьбу. Воўчае лыка піла і іншае атрутнае зелле. Хату за вугал падняць сілілася! Ад таго і Марыська цяпер кручаная такая… І вось прыехаў Яцак на вялікдзень дахаты, а Каруся, так звалі матку Марысі, памірае… Талочка яму сам пра тое са здзекам сказаў. Яцак пайшоў да маці, ва ўсім прызнаўся, запатрабаваў, каб Карусю перавезлі ў Анелін. Куды там — і слухаць маці не захацела, хоць

сама ў маладыя гады была грэшная, праз радзівілаўскі двор у Нясвіяш прайшла. Тады Яцак устроіў гістэрыю, прыгразіў самазабойствам. І дзеля любімага сыночка Ляшчынская здалася. Карусю тайком ад яе бацькі, маці, праўда, ведала, узялі і адвезлі. Але не ў Анелін, а ў Дравянікі, да Дайнаровічаў, якіх ты ўчора тут відзеў. Каруся там пры родах памерла, дзяўчынку ж аддалі войту, а потым адвезлі ў Варшаву, у кляштар схавалі… Яцак надта перажываў усю драму, доўга не мог забыць Карусю, таму не жаніўся. А потым выпадак звёў яго ў Варшаве са мною.

— Вечна выпадак: то са мною, то з ім…

— Не злуй, Людвік. З табой мы тады ўжо нават не перапісваліся. А мне ж апора патрэбна была… Папоўз ён за мной, як сам выражаўся, прызнаўся мне ва ўсіх пачуццях. А тут я пытанне яму: чаму дагэтуль не ажаніўся? Ён мне па шчырасці ўсё і выклаў. І тады я паставіла яму ўмову: аднаві справядлівасць! Пасадзі Марыську ў Анеліне, а з нас і аднаго маёнтка хваціць. Не магу я дапусціць, каб сіротка, да таго сястра майго Уладзі, крыўду ад нас цярпела… Так аказаліся мы ў Анеліне, і так усё адбылося… Гэта мне кара нябесная за грзшныя ўчынкі і думкі! Не паверыш, Людвік, учора нават зблюзніла. Уявіла: Яцак апісвае Марысьцы Анелін, ты застаешся тут з ёй, творыш у шчасці…

— Вар’яцтва нейкае, кругом вар’яцтва! Мне да Пясэцкага трэба, а ты такое выДумляеш… Лепш вушы мае не чулі б!

— А колькі разоў ты казаў мне, што хочаш знікнуць з Вільні.

— То іншае… Кінуць усё на свеце, запісацца прыгонным да пана той вёскі, дзе нарадзіўся. Гараць спакойна зямлю ў невядомасці… Праўда, цяпер і прыгону ўжо няма… А так, каб яўна пайсці ад дваццаці сваіх душ і зажыць з маладой… Не, гэта нейкае, міленькая, насланнё на цябе надышло.

— Пэўна ж насланнё! — слова «міленькая» крыху супакоіла Галену: значыць, ён, уражаны сямейнай драмай Ляшчынскіх, ужо не злуецца так, як раней. — Прыдумка дурной і зайздроснай кабеты.

— І як я цябе толькі кахаў…

— Ну, добра… Але дзе цяпер шукаць паперы? І нашто яны Грыве?

— Як нашто? Каб засадзіць вас усіх у цёмную! А самому разам з Марысяй гаспадарыць у Анеліне. Сялянская сквапнасць, міленькая, узяла верх над сялянскай прыстойнасцю. Смею нават падазраваць, што Серабракова ён сюды звёў. Бо хто ж яшчэ?

— Яцак павінен высветліць. Не хацелася ехаць яму, але неяк пераканала… Ды што тут ужо гаварыць. Давай лепей паснедаем. Гэй, панове, — гукнула Галена Каліноўскага і Шэміса. — Ідзіце сюды! Пара за стол.

У салоне гасцей ужо чакалі наздраватыя бульбяныя бліны і верашчака ў вялізнай патэльні. З увагі на пост акрашана яна была толькі бабровымі каўбаскамі, якія, паколькі бабры жывуць у вадзе, прыраўноўваліся да поснай рыбы. На стале стаялі таксама розныя халодныя закускі. Але Сыракомля нават не дакрануўся да іх. Толькі папрасіў кубак гарачай гарбаты.

— Можа, кілішак настойкі? — сама прапанавала Галена,

бачачы яго бледнае аблічча. Нешта вешчавала ёй, што гэта іх апошняе спатканне.

— Не, сэрца маё, з гэтым — скончана! Трэба ж некалі пераступіць праз самога сябе. А то хочам змяніць свет, а самі з сабой справіцца не можам.

— Дай божа, Людвік, дай божа, — Галена не дужа верыла ў гэта рашэнне. — Тады хоць пасілься на дарогу. Дарога ж далёкая. А можа, яшчэ застанешся на які дзень?

— Ні ў якім разе. І так усё кінуў на волю сляпога лёсу.

— Ды і небяспечна тут заставацца, — перасцярог Каліноўскі. — Давайце будзем п-патроху раз’язджацца. Па аднаму — каб не кідалася ў чужыя вочы.

— Усяго цяпер можна чакаць, — трывога перадалася і Сыракомлі. — Нават самага найгоршага. Што ж, каму ў дарогу — таму час… Толькі дзе тая кніга, што мы ўчора хацелі чытаць? Можа, пакінулі ў хаце Касінскага?

— Не, яна тут, зараз п-прынясу. Учора вечарам узяў п-пачытаць, каб не заснуць раней часу.

— Вось-вось! Васпану не спалася, а Інышкі ад гэтага пасыпаліся на маю галаву, — упікнуў Сыракомля.

— Якія шышкі? — перапытаў Каліноўскі. Хоць ён не ведаў, на што Сыракомля намякае — на сакрэтныя паперы ці на Марысю, але пачырванеў аж да карэньчыкаў русявых валасоў.

— Не трэба пра гэта, панове! — папрасіла Галена. — Не наклічце якой новай бяды.

Каліноўскі хуценька выйшаў у сваю бакавушку і праз хвілю вярнуўся з манускрыптам у руках.

— Цікавыя гісторыі! — сказаў, падаючы кнігу Сыракомлі. — Умелі нашы п-продкі п-пісаць.

— Яшчэ як умелі! Нам можна пазайздросціць. Трэба было б гэты рукапіс неяк выдаць. Скажам, у Адамавай друкарні… Ты дазволіш мне, золатца, — спытаў Сыракомля ў Галены, — узяць кнігу з сабой, каб парадаваць пачцівага Кіркора?

— Чаму ж, бяры. Праўда, не мая яна, Яцкава. Але спадзяюся, што і ён згодзіцца. Бо нашто яму?

— А прывітанне разам з кнігай перадаць? — не стрываў паэт.

— Перадай, калі лічыш патрэбным. Сама я ва ўсім вінавата, то чаму ж маю яшчэ на яго крыўдаваць? Няхай жыве ў шчасці… З гэтай Галвіяй. Толькі надта яна маладая, у дочкі яму пасавала б.

— Можа, яно і так, — Сыракомля ўявіў сябе з Марысяй. — Аднак што я буду яму казаць? Не малое ж дзіцё… І наогул, лёгка даваць парады, калі справа тычыцца чужой сям’і, — Сыракомля гартаў кнігу. — Такія рады часцей за ўсё непрымальныя…

На верандзе пачуўся грукат мужчынскіх ботаў. То Яцак вярнуўся. Доўга выціраў ногі, нібы адцягваючы сустрэчу з Галенай. Увайшоў пануры, з ускудлачанымі валасамі.

— Няма яго нідзе, — сказаў, праціраючы хустачкай запацелыя акуляры. — З пазаўчарашняга вечара яго ніхто ў вёсцы не відзеў. Хата замкнёна…

— Гэта д-дрэнна!

— Трэба ехаць у Вільню, знайсці недзе Серабракова. Не можа, міленькія, быць, каб ён нічога не ведаў.

— Здаецца, ён спяшаўся ў канцылярыю губернатара, — успомніў Ляшчынскі.

— Я паеду! — загарэўся Сыракомля. — На ногі ўсіх падыму!

— Нельга нікога п-паднімаць на ногі. Чым больш асоб ведае, тым больш небяспека! Я еду, п-панове, п-першы і п-пастараюся дзейнічаць як мага асцярожней. Калі што высветліцца — адразу дамо знаць.

Каліноўскі нібы раіўся з прысутнымі. Але голас яго гучаў загадна. І ўсе пагадзіліся з ім, адчуваючы рацыю.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Ополченец

Криптонов Василий Анатольевич
1. Мир падающих звезд
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ополченец