Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Паспешліва развітаўшыся з прысутнымі, Каліноўскі зайшоў у пакой да Марыські. Яна ўсхапілася, сказала, што зараз прывядзе сябе ў парадак і выйдзе яго праводзіць. І праз хвілю якую, калі Каліноўскі з дапамогай пахоліка запрагаў каня, сапраўды выйшла, навідавоку ва ўсіх, на двор. Пабачыўшы гэта, Сыракомля пераможна глянуў на Галену, якая, адхінуўшы заслону, стаяла ля акна.

— Што зробіш, — хутчэй перад самой сабой апраўдвалася Галена, — чалавек страляе, а пан бог кулі носіць.

Марыся праводзіла Каліноўскага да крыжа. І вярнулася назад паспакайнелая, нібы прасветленая. Высока трымала злёгку павернутую ўбок галаву. І толькі ўсмешка была ніякаватая. Павітаўшыся з мужчынамі, яна адразу ж, як ні ў чым не бывала, стала памагаць цётцы прыбіраць са стала. Сыракомля тым часам ціха сядзеў на атаманцы, безуважна гартаў рукапісную кнігу.

— То адкуль усё ж яна? — спытаў

у Ляшчынскага. — Якім цудам папала з Нясвіжа ў Анелін?

— Гэта сямейная таямніца, — неахвотна адказаў гаспадар. — А паколькі ў ёй закрануты і гонар жанчыны, то гаварыць пра ўсё гэта мне, самі разумееце, не надта хацелася б. Магу толькі сказаць, што адбылося ўсё без крадзежы і ў часы, калі радзівілаўская фартуна пераходзіла ў рукі Вітгенштэйнаў, не дужа законных нашчадкаў.

— Ну, а цяпер — можа частка магнацкай фартуны, у выглядзе вось гэтай кніжкі, перайсці ў рукі збяднелага шляхеткі, што калісьці таксама служыў у Нясвіжы і таму мае права на спадак? — калі Сыракомля нешта прасіў, выражаўся заўсёды мудрагеліста,

— Чаму ж, з задавальненнем ахвярую яе ў надзейныя рукі. Болей таго… — Ляшчынскі на момант задумаўся. — Каб здзейснілася мара, якую вы выказалі ўчора, я гатовы перадаць вам Анелін у дажывотную дзяржаву. Праўда, з адной умовай — апекавацца вось гэтым дзяўчом, плаціць ёй арэнднае, зрэшты, даволі сімвалічнае… Бо Талочку я праганяю. З дзісейшага дня!

— Дзякуй за вялікі гонар… Месцы ў вас тут пекныя. Для натхнення — спрыяльныя. Але — не вазьму! І вы ведаеце чаму!

— Здагадваюся.

— А ўвогуле — дзякую! Дзякую за гасціннасць, за сэрца. І не трымай, міленькі, на мяне крыўды… Жыццё ўсё заблытала. Шануй яе, — Сыракомля кіўнуў у бок Галены. — Глядзіце малога Уладзю. Можа, калі прывязіце мне паказаць, — Сыракомля расчуліўся ад свайго ўсёдаравання.

— Не крыўдуй і ты, — Галена падышла да Сыракомлі і пацалавала прама ў вусны. — Жадаю, каб болей на тваім жыцці не было ніякай сказы, ніякай плямачкі. Бо цяпер ты павінен не толькі вучыць, але і весці за сабой. А весці дадзена толькі чыстым душой… І не трэба слёз, Людвік. Едзь сабе з богам! Не, пачакай, мы ўсе апранёмся і праводзім цябе — хоць да крыжа.

…Калі Сыракомля яшчэ раз развітаўся са старымі і новымі сябрамі і павярнуў каня на гасцінец, у яго было такое адчуванне, нібы звалілася з плеч гара. З Галенай усё скончана, скончана раз і назаўсёды. Цяпер не прыйдзецца больш хлусіць, ашукваць даверлівую, але ўсё ж чуйную Паўліну. Скончана ўсё і з Бахусам. Колькі ўжо ён ваяваў сам з сабой, колькі цярпеў паражэнняў, не маючы сіл, каб адмовіцца ад піва і шнапсу ў падвіленскай баварыі. Ды і нашто такая пакута? З сягонняшняга дня ён будзе выходзіць з унутранай барацьбы не пераможаным, а пераможцам! Нездарма ж ён не прыгубіў ні чаркі, устаўшы пасля кашмарнай ночы. Што яшчэ? Ага, слава… Што слава! Прывідны дым. Хто думае пра славу, той ніколі яе не здабудзе. Слава прыходзіць толькі да сціплых людзей, чыё ўсё жыццё — узыходжанне… Толькі вось што блага: ты не ведаеш, узыходзячы, ці твая гэта вяршыня, ці чужая. І на якую вяршыню ты ўвогуле здольны… А можа, ідзеш па раўніне, а табе толькі здаецца, што ўзнімаешся над іншымі. Здаецца, бо, аслеплены пыхаю, прымаеш прывіднае жаданне за рэальную існасць.

Аднак думкі Сыракомлі нечакана скіраваліся ў іншы бок; не ўсё яшчэ згублена. Бо застануцца дзеці. Няхай не такія, як выпеставаныя ў марах, але свае, кроўныя. Застануцца сябры, улюбёныя ў літаратуру, і сярод іх — яго духоўны вучань Вінцэсь Каратынскі. Застанецца, урэшце, айчыстая зямля, зямля бацькоў і дзядоў. І дзеля яе ён павінен пераступіць праз нешта ў самім сабе. Пачаць усё яшчэ раз нанава, каб, у рэшце рэшт, напісаць галоўную кнігу.

— Тпру, Баранавалока! — Сыракомля спыніў каня сярод чорнага, узаранага з восені поля, якое нецярпліва чакала першага дожджыку. Уперадзе чарнела карчма Бастомскага, на страсе якой зелянеў дробны мох. Далей, за рэчкай, віднеліся акружаныя дрэвамі вясковыя хаты. Ярка свяціла веснавое сонца. Але бясхмарнае неба было нейкае халоднае. І вецер дзьмуў сіверны. На момант Сыракомлі здалося, што гэта ніякая там не вясна, а глыбокая восень. Восень Жыцця. І, самае страшнае, не было прадчування, што з вясной, з веснавым пажарам, наступіць вызваленне. Трывожнае прадчуванне пажару было, але яно не суправаджалася прадчуваннем свабоды.

І тут Сыракомлю ахапіў жах, што ён не паспее зрабіць нешта самае важнае. Не паспее і не зможа. Бо ці валодае ён гэтай беларусінскай мовай у такой жа ступені, як польскай?!

Дастаўшы з-пад сядзення рукапісную кнігу, Сыракомля знайшоў у канцы яе чыстую старонку і ліхаманкава пачаў крэсліць.

па ёй пляскатым нямецкім алавіком:

«Вясна будзе» — людзі баюць, Ды нашто нам росквіт той? Мы адвыкнулі ад мая, Нас не выручыць ніхто. Ў скутай інеем краіне, Ў мерзлай пушчы векавой Толькі елкі цяжка стынуць Мёртвай зеленню сваёй. Ды палі ў снягах калеюць, Ды на гора і на смех Мох магільны зелянее На капцах мужыцкіх стрэх Чэзнеш нівай непалітай, Усялякі церпіш зброд, Ці ўваскрэснеш? Ці жывы ты? Ці забіты мой народ? Каб вясне прабіць дарогу, Каб калісь вярнуўся рай — Слова праўды, пакуль змога, Мусіш слухаць, родны край. І тады адтануць гоні, Цеплынёй дыхне ралля, Раем займецца зялёным Маці родная зямля. Пройдзе нівамі, лясамі Бог свабоды залатой. Калі мы не ўстанем самі — Не падыме нас ніхто.

Апрача двух апошніх радкоў верш не задавальняў Сыракомлю. Занадта цьмяна, занадта алегарычна. А трэба — каб верш клікаў…

І таму распісаўся ўнізе: Міраслаў Варакомля. Няхай будзе бачнасць, што на ніве беларусінскай шчыруе яшчэ адзін аўтар.

Але тут жа падумаў: ці не будзе гэта калісьці ацэнена як звычайная палахлівасць вядомага польскага паэта, што пабаяўся прызнаць мужыцкую мову мовай сваёю?!

Перакрэсліўшы накрыж напісанае, Сыракомля ўзяў чысты лісцік, укладзены кімсьці ў кнігу, і пачаў усё пісаць нанава:

Ужо пташкі пяюць усюды, Ужо кветкі зацвялі… «Вясна прыдзе» — кажуць людзі… Но скуль прыдзе і калі? І нашто ж вясна нам, божа? Мы адвыклі ад вясны… Елкі ў лесе, мох на стрэсе Зелянеюць заўсягды…

Але далей не пісалася. Не было важкіх слоў.

«Закончу ў Вільні», — рашыў Сыракомля. І схаваў лісток у кішэню.

…У 1912 годзе Уладзіслаў Каратынскі, сын Вінцэся, апублікаваў гэты верш у газеце «Кур’ер Літэвскі» ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці вясковага лірніка.

Эпілог

Як жа склаўся далейшы лёс герояў?

9 красавіка 1861 года Сыракомля быў ужо ў Коўне. Мясцовая грамадскасць арганізавала ў яго гонар урачысты абед, які выліўся ў патрыятычную маніфестацыю. 10 красавіка да Сыракомлі далучыўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і яны разам паехалі ў Варшаву. Па дарозе ўсюды былі цёплыя сустрэчы. Сыракомля чытаў вершы. Але ў Варшаве ён раптам цяжка захварэў. Давялося вяртацца назад… У Сувалках вясковага лірніка арыштавалі, пад канвоем прывезлі ў Вільню, дзе пасадзілі ў адзіночную камеру цытадэлі. Потым, пад націскам грамадскасці, выпусцілі пад нагляд паліцыі. І ўсё ж не ўгледзела яна! Сыракомлі ўдалося перадаць надзейным сябрам перароблены варыянт беларускага верша «Добрыя весці», і ён двойчы быў выдадзены на Беласточчыне, у нелегальнай друкарні чыгуначніка Браніслава Шварцэ, разам з «Гутаркай старога дзеда» (аўтарства яе прыпісваецца Вінцэсю Каратынскаму).

Прабыванне ў турме канчаткова падарвала здароўе Сыракомлі. 15 верасня 1862 года, у дзевяць гадзін вечара, ён сканаў. Прыяцелі ўсклалі на яго чало лаўровы вянок.

Кастусь Каліноўскі, як вядома, у 1862 годзе пачаў выдаваць першую беларускую нелегальную газету «Мужыцкая праўда». У 1863 годзе ўзначаліў паўстанне ў Літве і Беларусі. Арыштаваны ў Вільні, у святаянскіх мурах, трапіў у лапы крывавага Мураўёва-вешальніка. У турме напісаў развітальны верш, які пачынаўся са слоў: «Марыська, чарнаброва галубка мая». Адны даследчыкі схільны бачыць у Марысьцы канкрэтную асобу, другія — абагулены вобраз айчыны. 22 сакавіка 1864 года Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы — там, дзе цяпер ляжыць памятны камень.

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ученье – свет, а богов тьма

Жукова Юлия Борисовна
4. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.37
рейтинг книги
Ученье – свет, а богов тьма