Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вужыная каралева

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гэткае шчасце! Добра пасля цёмнага вужынага каралеўства ў родным краi, дзе кожную сцежку стаптаў ты па расе босы. Толькi-толькi распытала мацi Ялiну аб яе жыццi, як раптам кажа ёй старэйшы брат:

— Ну, досыць. Жывi з намi. Сама ж прызналася, што нiколi яму слова "каханы" не сказала.

— Не, не магу, дзяцей там пакiнула я.

— Дзецi! Цi ж гэта дзецi, гэтыя нехрысцi. Нашто табе дзеля iх жыцi там, дзе й сонца не бывае.

— Мо таму й жыву, што сонца там няма, бо калi б добра там было — пайшла б адтуль прэч.

Ранак настаў, пайшла Ялiна да межытокi. Усё як трэба, мацi i дзеткi

жывыя: паявiлася, закруцiлася белая пена з вадзяной глыбы. Вярнулася дадому, а братоў няма, недзе на сенажаць пашкандыбалi. Толькi не ведала Ялiна, што зусiм не на сенажаць паехалi яны, а на тую самую выспу, дзе яна жыла. Ялiна ж iм, дрэннага не прадчуваючы, аб гэтым апавяла. I тыя парашылi, што, калi заб'юць яны вужа, вернецца iх сястра ў родны дом.

Адшукалi яны выспу з закiнутым палацам, выцягнулi з ладдзi мячы i пакрочылi тудой. I яшчэ болей жахнулiся, калi ўбачылi шэрыя муры з вузкiмi вокнамi, павуцiнне i кажаноў пад зводамi. I тут жа ўбачылi чатырох дзяцей, але, колькi не шукалi — не здолелi знайсцi вужынага караля. Падступiлiся да дзяцей:

— Кажыце, шчанюкi, дзе ваш бацька?

Тыя нiчога не сказалi, толькi Дубок плюнуў на падлогу i адвярнуўся. Скруцiлi браты дзяцей па руках i нагах, распалiлi вогнiшча i пачалi iх бiць i менчыць, каб дапытацца, чаго жадалi. Шмат часу сцiналi Дубка, а ён маўчыць, сцiснуў вусны, як дарослы, i толькi як падгрэблi да яго ног жар — вылаяўся i змоўк зусiм. А нi стогну, а нi крыку. Пакiнулi яго браты, узялiся за Бярозку. У той вялiкiя вочы абурэннем налiлiся, слёзы на iх варам ускiпелi. Плюнула яна iм у вочы. За Ясеньку ўзялiся, падралi на iм вопратку, катавалi цела белае, а Ясень смяецца iм у вочы, песнi пачаў спяваць, здзеквацца пачаў да таго, што ў братоў вочы крывёю налiлiся:

— У, змяiныя вырадкi.

Адказаў Ясень:

— Чаго лiчыць, хто ад каго нарадзiўся. У нас бацька змей, а справы чалавечыя, а ў вас бацькi людзi, а ўчынкi вашыя, як у змяi.

Схапiлi браты малодшанькую, Асiнку. А тая, як пабачыла гэта, — затрымцела i заплакала.

— Кажы, дзе бацька, бо мы зараз братоў тваiх заб'ем i сястру заб'ем.

Заплакала Асiнка i ўсё распавяла. Браты кiнулi ўсё i пабеглi да крывой вольхi. Дно там чыстае, пясчанае. Выманiлi яны караля вужоў на бераг, пасеклi яго мячамi i кiнулi ў ваду, а потым паехалi дахаты. Ранак трэцяга дня падходзiць. Клiча Ялiна на беразе ля межытокi мужа:

Калi жывы ты, калi чуеш ты, Як заву цябе, змарнелая, — Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь, Закруцiся, пена белая. Калi ж вочы твае мiлыя Не глядзяць на свет, яскравыя, Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь, Пена алая, крывавая.

Цiха ўсё на паверхнi. Збiралася ўжо дадому iсцi, як раптам гайданулася вада, i выплыў на паверхню, разгарнуўшыся, як дзiўная кветка, алы згустак крывi. I потым распырскалася, закiпела ў глыбiнi крывавая чырвоная пена. Кiнулася Ялiна ў хату, схапiла вёслы, а ўжо матка зразумела, у чым справа: стала сярод хаты на каленях, не пушчае:

— Не

хадзi да вужа, Ялiнка, вужа клятага, вужа слiзкага, нялюбага.

— Аслабанi, мацi. Гэта я думала так, што не кахаю яго. Але чаго ж сэрца маё так балiць.

— А за што табе яго кахаць?

— За тое, што святла не бачыў ён, за тое, што не кахала я яго калiсь. Пашкадуй мяне, адпусцi.

Сумна паглядзела на яе мацi i адпусцiла. Бяжыць бегма Ялiнка да ладдзi, кроў з ног на вострых камянях пакiдае. Бясконцыя сiлы ў ёй уваскрасаюць, човен не па вадзе плыве — па паветры ляцiць. Плывуць стараною абшары балот, а сэрца на кавалкi рвецца.

— Муж мой! Дзецi мае!

Вось i замак, бяжыць яна да яго. Бачыць, ляжыць мёртвы вуж.

I чуе яна дзiўны голас:

— Не кахала ты яго, не кахала.

Крыкнула ў той час вужыная каралева:

— Хлусiш ты! Кахала я яго болей за ўсё, ды не разумела.

Не разумела ў каханнi ды шчасцi, затое зараз сэрца маё ў трох агнях гартаванае. Спазнiлася я, спазнiлася. Падай мне з вады галасочак, кароль вужыны. Цiха ўсё, памёр ты. Хто цi заплача над табою, калi не я. Каханы мой.

Каханы мой!

I бачыць: расплылася каламутная вада, некуды збеглi крывавыя струменi i стаў бачны чысты вiр з белым пяском, а па дне яго пад крыштальнай вадой ляжыць цудоўнай прыгажосцi юнак у блакiтным адзеннi з срэбрам, з залатою каронаю на галаве залатой.

I чуе Ялiна голас мужа:

— Вось i скончылася ўсё на свеце белым. Зачараваў мяне, прынца гэтага замка, злы чараўнiк, i тады толькi мог я зноў ператварыцца ў чалавека, калi самым моцным каханнем пакахае мяне, халоднага вужа, самая лепшая з красунь чалавечага роду. Спазнiлася гэтае каханне, няма ўжо паратунку, але сонцу кажу я "дзякуй" за тое, што здолеў абудзiць яго, гэткае каханне, хоць перад смерцю, хоць на гадзiну, на мiг адзiны. На ўсё халоднае жыццё гэтага хопiць. Дзякуй табе, i за смерць маю таксама дзякуй.

I зноў усё змоўкла, толькi пры апошнiх словах яго пырснуў у чорную прорву балот першы за шматлiкiя гады сонечны прамень, яскравы i чысты. Дзецi выбеглi з замка, цягнуць да яго, да сонца рукi. I раптам прамень зноў згас.

Зразумела ўсё Ялiна, падняла дагары рукi i крыкнула дзецям:

— Дык станьце ж вы тым, кiм у жыццi былi. Хто моцны быў — той хай такiм i будзе, слабы — хай так i застанецца слабым. I я з вамi разам, як мацi, стану.

Плача Ялiна над мёртвым прынцам, варушыць вецер яе валасы, раскiдвае ўшыр, i — о, цуд! — становяцца зялёнымi залатыя яе касмылькi, стала моршчыцца вопратка, драўлянець рукi. Заспявалi трывожна пад ветрам яе валасы, зазвiнелi, як жаночы плач. I вось ужо на месцы Ялiны высокая ялiна стаiць, зялёная, стромкая, плачуць яе галiны пад ветрам.

Апошнiм позiркам глядзiць яна на дзяцей, а тыя ўжо таксама знiклi. На месцы старэйшага сына стаiць каржакаваты, магутны дуб — не гнецца, не ламаецца, глядзiць у вочы навальнiцам; на месцы дачкi старэйшай — бяроза расце, усю яе сонцам прасвечвае, грае на ёй кожны лiсток радасцю да жыцця, а кожная галiна — цвёрдасцю. Воддаль ад iх стаiць асiнка, слабае дрэўца — нацiснуў — яно й захрупцела.

Пранеслася над iмi навальнiца, зноў упаў сонечны прамень на балоты, i заквiтнелi яны пад цёплым подыхам яго.

123
Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Возлюбленная Яра

Шо Ольга
1. Яр и Алиса
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Возлюбленная Яра

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика