Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

Дык што ж такое?

А тое, што праз увесь гэты дзень, ад роснага, імглістага досвітку, калі так здорава было гнаць росны пракос, дыхаючы вострым, кіславатым пахам хвошчу, да сонечнага адвячорка, калі мы, мужчыны, выходзілі на сваё веча ў лёгкай стоме і ў мласнаватай пасляабедзеннай сытасці, — праз увесь гэты час у траве на лужку, як пад вадой, зверху нікому непрыкметна ды нячутна адбывалася сваё…

Пакуль касіліся палосы падоўжныя, галоўныя ды законныя жыхары лужка, смешна-настырлівыя скрыпачы, што не скрыпелі ўжо цяпер, у другой палавіне жніўня, — драчы з драчыхамі і драчанятамі абодвух вывадкаў нябачна ды нячутна перабягалі на той участак травы, які быў падзелены палоскамі ўпоперак. А

ўжо адтуль яны пасля, яшчэ больш устрывожана перабіраліся ў клін нечапанага Гуртавога. Пакуль было ціха ў абед і потым, пакуль зусім побач шумела крыкам ды рогатам веча, бедныя скрыпачы сядзелі, прытаіўшыся ўжо ў невялікім для ўсіх іх трохкутніку травы, паміж свежай пакошай, вытаўчаным каровамі ржышчам і голай, як зялёны бубен, пашай. Абдумвалі, абмяркоўвалі, бедавалі…

— Хлопцы, драчэ!

Крыкнуў хтосьці з касцоў. Голас трывогі, радасці і каманды.

Усе касцы, уся басаногая публіка розных узростаў як быццам толькі цяпер зразумелі, успомнілі, што ж такое павінна адбыцца, што тут у гэткі дзень бывала штогоду.

Драчы, відаць, таксама па нейкай сваёй камандзе, дружна высыпалі з апошняга кліна травы на голую роўнядзь пашы.

Людзі — за імі. Першыя сыпанулі пастушкі. Тады касцы, пакінуўшы косы ў траве, рэдка каторы ўваткнуўшы яе касільнам у зямлю. Рушылі нават і пажылыя з аброцямі, нават і той біблейскі каментатар, ужо тым часам сівы і прыгорблены гультай Самусь.

З гікам, свістам і смехам ляцелі яны па маленькай, выгрызенай траве, так ласкавай для ног, за пільніцу папораных іржышчам і ў малога, і ў дарослага. Ляцелі ва ўсе бакі і, адначасна, усе ў адзін бок — наўздагон за юркімі, шэра-бурымі скрыпачамі, што нейкаю сутулай ды імклівай пехатой і смешным подлетам, не падцягнуўшы ног, сыпаліся ў недалёкую бульбу за пашай.

Як і заўсёды, кожнага года, ніхто нічога не дагнаў, ніхто нічога не злавіў. Бо нездарма ж гаворыцца, што яны, драчы, і ў вырай бегаюць пехатою. Ніхто нічога не забіў, хоць пастушкі каторыя і кідалі здуру кіямі. Затое смеху было, радасці — усім. Не толькі чарнаногай малечы, якая спачатку, на веча, цярпліва сядзела, а потым стаяла каля касцоў, добра ведаючы, чаго яна тут чакае. Не толькі нам, маладым ды нястомным. Не толькі мне, «паклонніку красы жыцця». Але і тым, хто, на думку маю і маіх аднагодкаў, тады ўжо быў стары, у каго ўжо для хатняй і надворнай лаянкі, для ўшчування ды вохкання былі не толькі бацькі, але ж і жонкі, і маладыя яшчэ і ўжо не вельмі.

Раскрыццё таямніцы ўражвае па-рознаму.

Быў у маім пастушыным маленстве такі незвычайны выпадак. На пашы. Нечы конь, відаць, адмахваючыся ад заядзі, учапіўся хвастом за калючы дрот агароджы ад поля, ірвануўся і пабег, пакінуўшы на дроце, каля самага слупка, жменю заблытанага валосся. І вось шпаку чамусьці собіла сесці іменна там. Ён ублытаўся лапкай, і як жа, бедны, ірваўся, як верашчаў, калі я, адзін са свіных пастушкоў, найбліжэй падбягаў да яго, браў яго, трапыхлівага, ваяўнічага, ў руку, выблытваў з валосся яго лапку, а потым яшчэ трохі трымаў у дрыготкай жмені і глядзеў, угаворваў яго не баяцца. Майго першага і, як дагэтуль, адзінага шпака — так блізка, у руцэ. Я выпусціў яго, упершыню адчуўшы шчасце даць камусьці волю, упершыню як быццам зразумеўшы, што так яно, калі ён на дрэве, а я на зямлі, калі ён шчабеча, а я любуюся, — што так яно найлепш.

Потым я разумеў, што калі ў супакоеным жыце, калоссе якога яшчэ не хіліцца долу ад маладога, салодкага цяжару зярнят, а ледзь не да болю ў сэрцы, ледзь не да слёз прыгожа ружавее ды мігціць у неспякотна-ласкавых промнях вячэрняга сонца, калі ў духмяным і таямнічым бязмежжы гэтай красы, недзе з самага дна, ад самай зямлі пачынае падаваць свой голас перапёлка, — я разумеў, што гэта найлепш, калі яна там, а я тут, дзе я стаю або

іду і раз-поразу спыняюся, каб паслухаць.

Я разумеў, гэта праўда. Але праўда і тое, што мне заўсёды хацелася, а калі дык і вельмі хацелася ўбачыць яе зусім блізка. Ужо не патрымаць у руцэ, як хацелася гэта раней, а толькі зблізку-зблізку паглядзець.

Таксама і з драчом.

Таксама і трохі інакш.

Перапёлка жыла для мяне не толькі ў збожжы, — я ведаў песні пра яе, яны мне падабаліся, яны мяне хвалявалі, і гэта паэтычна аддаляла яе ад мае жмені і ад вачэй, што хацелі б наблізіцца да яе… ну зусім.

А пра драча ніякіх песняў не было. Былі адны кепікі, хлёсткія, рыфмаваныя, але такія, што мы пры бацьках не асмельваліся іх паўтараць, хоць і бацькі нашы таксама ж былі ў свой час пастушкамі і ўсе такое ведалі. «Драч, драч, сеў с…!..» Дзярыся, браток, толькі не пападайся. Хоць і вельмі хацелася б паглядзець, як гэта ты там стаіўся ў роснай траве, і як прыўстаеш ды дзярэшся, рупліва паварочваешся ва ўсе бакі начнога свету, столькі ўжо часу думаючы, што гэта ў цябе сапраўдная песня, што ўсе павінны чуць яе, што гэта не смешна, а вельмі хораша.

І вось тут раптам — колькі іх, лугавых скрыпачоў! Якое вясёлае раскрыццё травяной таямніцы! Колькі людзей — малых, дарослых і нават старых — бяжыць за вамі, смеючыся, хочучы злавіць і ведаючы, што не надта зловіш, і не кідаючы нічым наўздагон, каб не забіць з блазенскага дуру!..

Ведаю, ведаю я, што не гэтым смехам, не гэтай радасцю жылі тады людзі, што і наогул яны не гэтым, перш за ўсё, жывуць.

І самі яны, мае землякі, яшчэ лепш, гарбом ды нутром, ведалі, што іх трымае на вадзе.

Аднак чаму ж яны так радасна смяяліся, ледзь не дзіцячым, чыстым смехам, чаму так доўга і так светла помніцца мне гэты смех? Не гаснучы ў памяці, не зацёршыся ў безлічы іншых, куды значнейшых падзей. Як момант чыстай чалавечай блізкасці, глыток высокай радасці жыцця, хоць часовага забыцця пра клопаты, беды і сваркі будзёншчыны.

…З тых, што смяяліся тады, многіх ужо няма. Па трох, па двух, па адным-адзіным з хаты — многія не вярнуліся з вайны. З тых, што вярнуліся, адны ўжо спакваля за столькі год паперабіраліся з вёскі на ўзгорак за гасцінцам, дзе ім шумяць маладыя бярозкі і велічны, несмяротны дуб. Жывыя неўпрыцям і даволі растрэсена пастарэлі, хто з выгляду цэлы, а хто без рукі, без нагі.

Я не пытаўся ў нікога з іх, але здаецца мне, верыцца нават, што той наш далёкі перадваенны смех, той наш блазенскі крос за драчамі па шашы, не толькі мне аднаму ўспамінаўся ў сумную або нялёгкую часіну, дома ці недзе далёка ад родных мясцін.

1969

Яшчэ раз першы снег

Раніца.

Шэрае, нізкае неба. Шэрае, ціхае мора. І свежы, зноў непераможна белы снег.

У шэрасці, што за рэзкай мяжою снегу, у волкай глыбіні яе, здаецца, вельмі далёка, з тужлівым прыплачам пераклікаюцца непрыкметныя чайкі.

Пад нагамі, на ўчарашняй сцежцы, яшчэ не пратупанай сёння, мякка, сыра і туга парыпвае.

Над абрывам, на высокім, пагорбленым беразе — сосны. Стаю пад імі, узышоўшы сюды з шырокай, управа і ўлева бела-бясконцай роўнядзі мёртвага пляжа. Зноў снег пайшоў. Нават вецер узняўся. Сосны ад гэтага ветру амаль зусім не варушацца голлем — можа, таму, што мокрыя. І снег не пакрывае іхнія лапы беллю, — можа, таму, што мокры.

Чайкі з далёкай шэрасці праявіліся блізка — ужо над снегам, не над вадою. Лятаюць-пералётваюць, нібы прабіваючыся крыллямі з шэра-густой, падрапяшчанай мітуснёю мокрых сняжынак, безнадзейна адліжнай імглы. І пераклік іх здаецца мне зблізку тужлівым па-жураўлінаму. Без адчаю. Бо не такія ўжо яны тут і пакутніцы. І пакідаць ім нічога не трэба.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI