Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:

Абапал асфальтавых і гліняных убітых дарожак густа стаяць высозныя таполі, нібы адмытыя, адшараваныя Вясной да светла-салатавай сарамлівасці.

Паміж помнікаў і адзетых у камень магіл вось-вось распусцяцца ружы, сінеюць касачы, тонка і квола каласіцца ячмень, пунсавеюць агеньчыкі маку, буяе цветам бэз, ціха і радасна бялеюць вішні.

Б'юць перапёлкі. У палавіне красавіка?.. Проста рванула падскочыць ад нечаканасці, калі пачулася, нібыта лузганула сакавітае і хлёсткае «піць-палоць!» Наш праваднік, талковы ўзбекскі калега, расказаў, што перапёлак тут, па традыцыі, трымаюць у клетках, гадуючы

для самцовых баёў. Некалькі клетак, завешаных палатном, ён паказаў нам здалёк, у падстрэшшы доміка і на дрэве ў садочку, ужо за плотам могілак. Гэта адтуль, як пругкія, настойлівыя бурбалкі са дна цёмнай стаячай вады, білі наверх звонкія галасы стракатых, цёпленькіх нявольнікаў. Павеяла водгуллем родных мясцін, — прыйшоў спакойны, пагодлівы вечар над шчодрым, стомленым полем, «піць-палоць» пульсуе, як маладое, вясёлае сэрца.

Кукарэкаюць пеўні. На эсперанта, якое нікому і нідзе няма патрэбы вывучаць.

А вось і чыстая экзотыка: ад мячэці пачуўся адчайны, жаласны выкрык мулы. Яшчэ, яшчэ раз…

Наш праваднік сказаў, што гэта — канец паніхіды. З натоўпу прававерных выплыла ў наш бок чародка мужчын, першы з якіх, стары ў падзоліста-шэрым плашчы і зялёнай цюбецейцы, нёс на руках перад сабой штосьці накрытае чырвоным, узорыстым.

— Дарослых нясуць на плячах, у труне, хоць закопваюць без яе. А дзіця — яно такое мяккае, чыстае… Іх толькі на руках. Гэта дзяўчынку нясуць: пад пакрывалам.

— Тры ці чатыры гады, — дадаў да слоў нашага правадніка магутны, чараваты дзед, пенсіянер у «адказным» кіцелі. Ён толькі што падышоў да нас, прывітаўся і пазнаёміўся з саліднасцю загадчыка ўсёй гэтай сумна-лірычнай гаспадаркі.

— Можна і нам за імі прайсці?

І вось мы ідзём у канцы небагатага пахавальнага шэсця — за расцягнутай чародкай мужчын, за інвалідамі на мыліцах, што сігаюць, спяшаюцца, нібыта ў тое месца, куды найлепш паспець раней. І мы спяшаемся, моўчкі паддаўшыся агульнаму настрою.

А ўсё ж спазняемся трохі.

Каля свежае ямы з рук старога ў шэрым плашчы малую ўзяў малады рухавы магільшчык. Ён стаяў ужо ў круглай яме і, прыгнуўшыся, асцярожна і спрытна ўкладваў выняты з чырвонага пакрывала, белы, у саване, кокан маленькай нябожчыцы ў гарызантальную яму-падкоп. Тады падкоп залажылі каменнем, кінулі ў круглую яму па жмені пяску. Вялікі кетмень — спрадвечная матыка, лапата, а то і плуг гэтых спякотных, з упартым грунтам мясцін — хутка і спраўна захадзіў у руках рабацягі, засыпаў яму і ўзняў над ёю копчык гліністай зямлі.

Наш узбекскі калега асцярожна паказаў мне бацьку малое.

З залысінамі з-пад чорнай цюбецейкі, з завязаным анучкай пальцам, ён нязграбна і, як здавалася яму, непрыкметна выціраў грубай рукой слязу і штосьці — па губах было відно — шаптаў…

Усе прыселі на кукішкі. І мы, незнаёмыя, разам з усімі. Стары мула ў белай чалме прысеў на сіняй посцілцы паміж двух сваіх асістэнтаў, таксама дзядоў. Пачаў маліцца, мармытаць з непераможнай перакананасцю на абліччы.

Пяклі мае цесныя туфлі, хацелася па-нашаму, для зручнасці, стаць на калені, хацелася, як малому, азірацца навокал… Ды я бачыў перш за ўсё галоўнае — як варушыліся тоўстыя губы бацькі, таксама як і раней, значыцца — не ад малітвы. Калі ж і маліўся ён — думаў, відаць, пра адно…

Слова наша лятае

сёння далёка, далёка ўе сабе гнёзды. Нічога дзіўнага, калі і гэта, што цяпер пішу, калі-небудзь заўважыць узбекскі чытач. Няхай жа ён тады не здзіўляецца маёй наіўнасці, дзе яна ёсць, — я ўпершыню гэта бачыў і чуў. Няхай ён ведае адно: у той вельмі звычайны і такі ўрачысты момант, зразумелы і мне, бацьку малога сына, чалавеку, які пахаваў нядаўна найбліжэйшага друга, хацелася як-небудзь выказаць спачуванне прыбітаму горам, але баяўся, што гэтым, можа, парушу нейкі звычай яго стараны. Таксама наіўнасць? Ну, што ж…

Мы перад гэтым глядзелі горад. Хадзілі вакол казачнага медрэсэ. Пазіралі на велічны помнік Наваі — знізу ўгару, насупраць сонца за павалокаю хмар, што ратавала нас ад спёкі. Стаялі, разуўшыся, у бібліятэцы мусульманскага духоўнага кіраўніцтва, над агромністым фаліянтам карана, перадрукаванага фотаспосабам з куфічнага арыгінала. Аглядалі — з акна аўтобуса і выйшаўшы з яго — раскошную зеляніну праспектаў і паркаў, панылы строй «ташкенцкіх Чаромушкаў», бязвокныя ад вуліцы дамы і дувалы старых кварталаў, па-сучаснаму размашыстае будаўніцтва акадэмічнага гарадка…

Пазней, пасля могілак, мы глядзелі, як робяцца шматфарбна-яркія, вострай рукой разузораныя, часамі нібы гарачыя навобмацак узбекскія тканіны, глядзелі, як мноства маладых і пажылых ткалляў, на сонцы і з-пад дрэў, зачаравана слухае беларускую народную песню, смяецца ад нашага трапнага слова, што гучыць на фабрычным двары з кузаваў, засланых дыванамі, грузавых аўтамашын. Потым мы бачылі яшчэ…

Многа мы бачылі ў той дзень.

Але ўсё яно засталося толькі фонам да таго настрою, да тых адчуванняў, якія дакрануліся да мяне, дакранулі мяне да вечнасці, да Азіі, да чалавечых дум каля самай звычайнай магілкі, у якой пагасла ў белым саване знічка чужое радасці.

Быццам я і ляцеў сюды дзеля гэтага. Высока над аблокамі. За тысячы кіламетраў ад дому.

1966

Дакор

Слон быў бедны і сумны.

Пра волю ды пра гарачыя джунглі лепш проста не гаварыць: ён іх нават і ўспамінаць не можа, бо нарадзіўся ў звярыным канцлагеры.

Хапае і таго, што вось ён стаіць паміж аблезлых фанерных будак, цесных смярдзючых клетак, перад натоўпам людзей, тырчыць над іх святочным безладам вострым, згорбленым хрыбтом і толькі што не трасецца ад холаду. Скура яго, шэрая, як вясковы, добра-такі зацяганы шарачак, сям-там ажно папраціралася, а ў двух месцах раздзерлася закарэлымі, непрыкрытымі струпамі. Вушы звісаюць абдрыпана, а маленькія вочкі глядзяць на ўсё сумна — да безнадзейнасці…

Чалавек быў шчаслівы і трохі сентыментальны.

Па-свойму, па-чалавечы здаравенны, ён узвышаўся над натоўпам больш чым на галаву. Шэрай салдацкай вушанкай, маладым румянцам шчок, шырокімі плячыма даўгаполага, нядаўна і нарэшце набытага паліто. У вялікіх руках чалавека было па цёплай дзіцячай руцэ. Пацешныя, як важаняты, дзве маленькія кабеціны ў шэрых шубках тэпалі побач з высозным бацькам па мокрым, раскоўзаным снезе, а час ад часу, то на змену, то разам, прасіліся на рукі.

Бяда, дый годзе! І весці малых, і паднімаць іх было нязручна. Перашкаджаў пакунак…

Поделиться:
Популярные книги

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия