Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбраныя творы
Шрифт:
* * *

Позна ўвечары, перачытваючы «Запіскі з мёртвага дома», стала жудасна, калі хоць прыблізна ўявіў, якую вялізную, жахлівую армаду так званых суддзяў, наглядчыкаў, катаў — армаду бяздушных нібы людзей стварыў той час, які мы называем перыядам культу асобы…

Успомніў, бо часта думаю пра яе, старую, тоўстую, нахабную бабу, якая зрабіла кар'еру на «пільнасці», а пасля, калі прыйшла пара масавай рэабілітацыі, выявілася, што па даносах гэтай бабы пасаджана было, потым апраўдана, у пераважнай большасці пасмяротна, больш за дзвесце

чалавек. Калі дадаць сюды іх родных, што пакутавалі па-свойму, хто на свабодзе, а хто сасланы ці пасаджаны, — колькі пакутнікаў праз адну!..

Што ж, бабу нельга было далей трымаць на паверхні, на адказнай вышыні, тым больш паднімаць яшчэ вышэй, і яе паслалі… на цёплую персанальную пенсію. Яна цяпер шпацыруе ў сваім светленькім габардзіне па скверы, з унучкай за ручку, і нават аднойчы пакрыўджана здзівілася, што я, «знаёмы пісьменнік», не павітаўся з ёю…

Пачатак шэсцьдзесят дзевятага.

А мы ўжо не толькі пісаць, друкаваць, але і гаварыць пра такое не хочам, — зноў баімся, асцерагаемся, намагаючыся прыкрыць свае язвы, адштурхнуць самакрытыку патрыятычным ды юбілейным шумам…

* * *

Калі пасадзілі бацьку, яна хадзіла да тых, якія саджаюць, і даводзіла горача, як магла, што ён не вінаваты, што тата яе…

Дай нам Бог такіх дачок!

Знаёмыя работнікі органаў употай ды паасобку папярэджвалі дзяўчыну, што не паможа бацьку, а сядзе і сама.

«Яна не паслухала і неўзабаве села», — расказвае, нават неяк смяецца адзін з сучаснікаў. І ў гэтым смеху бачыцца не проста… дакор, але ж і нейкая страшная «філасофія» таго часу. Яна нібыта сям-там засталася, гэтая філасофія, хоць многія з ёю — з маладушным угодніцтвам, са сляпою верай — пападаліся пад колы і самі…

Дзяўчына тая адпакутавала многа гадоў. І цяпер, у палавіне шасцідзесятых, ужо зусім немаладая, наша пісьменніца Ядвіга Бяганская — можа з чыстай душой глядзець не толькі ў бацькавы вочы (калі захавалася якое-небудзь фота), але і на ўвесь свет.

Ды як жа горка, як страшна даюцца такія перамогі!..

* * *

Прыстойна сівенькі журналіст, даўно знаёмы і заслужаны таварыш, падзяліўся са мною ўспамінам:

— У трыццаць сёмым і мяне, брат, прымусілі давесці сваю адданасць ды пільнасць. Рэдактар выклікаў: «Столькі часу працуеш, а ніводнага ворага не выкрыў, — як гэта разумець?» Так было яно. І напісаў я на аднаго. Гэты… так сказаць вораг, канчаў тады самагубствам, але толькі аслеп. І яшчэ ўсё ходзіць па Менску, кійком сваім торкае. Бог веку прадоўжыў. На гора і маё.

* * *

У акупацыю. Расстрэл раздзетых. Першы і апошні раз сям'я ўся разам голая. Безабароннасць гранічная. Вопратка, любая — даражэйшая за цябе. Вышэйшая нечалавечая, фашысцкая пагарда…

Зямляк мой, гулагаўскі пакутнік Коля С. (герой апавядання «Уступленне ў рэквіем»), дагараючы ад раку, ледзь не шаптаў задыхана, калі я сядзеў пры ім, у сонечнай новай хаце.

У трыццаць сёмым нашы пакідалі ў бялізне. Яму, у лагеры, расказваў пра гэта немец-камуніст, асуджаны на вышку і ўжо ў сутарэнне прыведзены.

Штабель трупаў у бялізне і выканаўца высокай справядлівасці з малакаліберкай. Вось-вось было б ужо і гэтаму, чарговаму, па ўсім, аднак прыбег пасыльны — у канцылярыі ўспомнілі, што немец той — германскі грамадзянін.

Чалавек пасля гэтага сутарэння так і не пазбавіўся ад уражання, што ўсё навокал у крыві…

* * *

Бацькоў вывезлі адразу пасля вайны. Нехта адзін з іхняй вёскі быў у акупацыю нейкім начальнікам, дык з-за яго, для большай бяспекі ці для належнага парадку, вывезлі ўсіх з тым самым прозвішчам. Яе, сёння летувіскую паэтэсу, не вывезлі тады адразу, а пазней, калі ёй споўнілася шаснаццаць. Шэсць сібірскіх гадоў… Інтэлігентна мілая, расказвае мне на таварыскай бяседзе, у першы вечар знаёмства:

— Зойдзе ў рэдакцыю кур'ер-паштальён, які-небудзь канверт з сургучом прынясе, дык я — ніхто не ведае — перадрыжу ад страху, што ў тым канверце абавязкова штосьці пра мяне…

А быў канец шэсцьдзесят дзевятага.

* * *

Дачушка рэпрэсіраванага бацькі сябравала з дзяўчынкай з праведнай сям'і. І тыя сямейнікі, калі іх малая не хацела прымаць лекаў, для добрага прыкладу давалі іх спачатку няшчаснай сябровачцы.

Яна, цяпер пажылая настаўніца, запомніла гэта на ўсё жыццё. А ў маленстве, вядома, не разумела, што да чаго.

* * *

Мужык загінуў на фронце. Жонка гадуе двое дзяцей. Дзяўчынка ходзіць у восьмы клас, хлопец у пяты. Дзеці спраўныя, асабліва дзяўчынка, у школе здольная ды акуратная, а дома працавітая, як мама.

Ды вось на іхнім загуменні склалі стог калгаснай саломы. Калгас — на другім годзе, людзі ніяк не прывыкнуць. Удава, нічога ліхога не думаючы, узяла той саломы — напхаць дзецям сеннікі. Судзілі, далі сем гадоў.

Дзяўчынка школы не пакінула, хоць і хата, і брат — на ёй.

— Шкада — расказвае пра гэта былы вясковы настаўнік, цяпер, пры сыне, гарадскі пенсіянер. — Шкада малых, а памагчы баімся. Каго шкадуеш, каго падтрымліваеш?! Знойдзецца, каму падаткнуць. Нават і ў калектыве, сярод настаўнікаў. Аднак жа і прыдумалі, і памагалі. Дзеці не вінаваты. А сама яна? Сем год за рэзгіны саломы!..

І помніцца. І расказаў — нібы дзеля палёгкі.

* * *

Наслухаўшыся на сходзе брудных, узаемна паклёпніцкіх заяў і выступленняў, надыхаўшыся агідай, дома палез у слоўнік Ушакова, а потым у Вялікую Энцыклапедыю, шукаючы тлумачэння слова «данос».

Аказваецца — спецыфічнае, састарэлае слова. Даносы рабіліся толькі калісьці, на рэвалюцыянераў, а ў гады акупацыі — на камуністаў і камсамольцаў.

Тако рече Ушаков.

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае не проста «донос», а пасылае з 12-га тома ў 15-ты, дзе стаіць «ложный донос».

Проста даносаў і проста даносчыкаў — ужо няма. Ура!..

* * *

На палубе волжскага цеплахода, у шэсцьдзесят сёмым, чытаю напісаныя пасля з'езда партыі разважанні пра помнік правадыру на канале Волга-Дон.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Ненужная дочь

Брай Марьяна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Ненужная дочь

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР