Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Агата Крысцi

Выкраданне прэм'ер-мiнiстра

Апавяданне

Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў

Цяпер, калi вайна* i яе праблемы адышлi ў мiнулае, я думаю, што магу без апаскi расказаць свету пра тую ролю, якую мой сябар Пуаро сыграў у час нацыянальнага крызiсу. Таямнiца добра ахоўвалася. Нават шэпт не дайшоў да прэсы. Цяпер патрэба ў сакрэтнасцi прайшла, i, мне здаецца, будзе справядлiва, калi Ангельшчына даведаецца пра свой доўг перад маiм сябрам, дзiвакаватым маленькiм чалавечкам, чый незвычайны розум адвёў вялiкую катастрофу.

* Першая сусветная вайна.

Аднойчы

ўвечары - я не буду падаваць такiх падрабязнасцей, як дата - я i мой сябар сядзелi ў яго дома. Пасля таго як я па iнвалiднасцi звольнiўся з армii, мне даручылi вербаваць навабранцаў, i ў мяне ўвайшло ў звычку вечарамi заходзiць да Пуаро i гаварыць з iм пра якiя-небудзь цiкавыя справы, якiмi ён мог бы заняцца.

Тым вечарам я хацеў абмеркаваць з iм сенсацыю дня - не што iншае, як спробу забойства мiстэра Дэвiда Мак-Адама, прэм'ер-мiнiстра Ангельшчыны. Матэрыял у газетах быў старанна падчышчаны цэнзураю. Не было нiякiх дэталяў, апроч таго што прэм'ер-мiнiстр выратаваўся дзiўным чынам - куля крыху драпнула яму шчаку.

Я лiчыў, што наша палiцыя была ганебна сляпая i глухая, калi змагла дапусцiць такое насiлле, i ў той жа час добра разумеў, што нямецкiя агенты ў Ангельшчыне пойдуць на самую вялiкую рызыку, каб дасягнуць мэты. "Мак-змагар", як яго празвалi ў партыi, вёў энергiчную i паслядоўную барацьбу з пашыраным пацыфiсцкiм уплывам.

Ён быў больш чым прэм'ер-мiнiстр Ангельшчыны, ён быў Ангельшчынай, i адхiленне яго са сферы ўплыву было б знiшчальным ударам, якi паралiзаваў бы Ангельшчыну.

Пуаро чысцiў шчоткаю шэры касцюм. Мусiць, нiдзе не было такога франта, як Эркюль Пуаро. Ён любiў чысцiню i парадак. I цяпер пахла бензiнам, i ён зусiм быў няздольны пераключыць усю сваю ўвагу на мяне.

– Яшчэ хвiлiнку, i я займуся вамi, мой дружа. Я ўжо амаль закончыў. Сальная пляма - гэта дрэнна. Я выводжу яе... Вось так!
– Ён махнуў шчоткаю.

Я ўсмiхнуўся, закурваючы яшчэ адну цыгарэту.

Ёсць што-небудзь цiкавае?
– папытаўся я праз некалькi хвiлiн.

– Я памагаю адной - як гэта вы называеце?
– "чарлэдзi"* знайсцi яе мужа. Цяжкая справа, якая патрабуе такту. У мяне ёсць маленькая ўпэўненасць, што калi ён знойдзецца, дык не ўзрадуецца. А чаго вы хочаце? Я спачуваю яму. Гэты мужчына разбiраўся, што да чаго, калi вырашыў згубiцца.

* Служанка-падзёншчыца.

Я засмяяўся.

– Нарэшце! Плямы не вiдаць! Ну вось, я свабодны.

– Хачу папытацца ў вас, што вы думаеце пра гэты замах на прэм'ер-мiнiстра Мак-Адама?

– Наiўна!
– адразу адказаў Пуаро.
– Наўрад цi можна прыняць яго сур'ёзна. Выстралам з вiнтоўкi не дасягнеш мэты. Задума ўстарэлая.

– Але яна блiзкая да мэты ў наш час, - напомнiў я яму.

Пуаро нецярплiва пакiваў галавою. Ён ужо быў гатовы адказаць, але ў гэты час гаспадыня ўсунула ў дзверы галаву i сказала, што ўнiзе чакаюць два джэнтльмены i хочуць яго бачыць.

– Яны не назвалi сваiх прозвiшчаў, сэр, кажуць, што па вельмi важнай справе.

– Хай заходзяць сюды, - сказаў Пуаро, акуратна складваючы свае шэрыя штаны.

Праз некалькi хвiлiн у пакой зайшлi два вiзiцёры. Маё сэрца ёкнула, таму што ў адным

я пазнаў лорда Эстэра, спiкера палаты абшчын, а яго кампаньён быў не хто iншы, як мiстэр Бернард Додж, сябра ваеннага кабiнета i, як я ведаў, блiзкi сябар прэм'ер-мiнiстра.

– Пан Пуаро?
– звярнуўся лорд Эстэр. Мой сябар пакланiўся. Лорд паглядзеў на мяне i сказаў з запiнкаю: - Мая справа вельмi прыватная.

– Вы можаце адкрыта гаварыць перад капiтанам Хасцiнгсам, - адказаў мой сябар i кiўнуў мне, каб я застаўся.
– Таленту сышчыка ў яго няма, але я ручаюся за яго асцярожнасць.

Лорд Эстэр яшчэ вагаўся, але нечакана ў размову ўмяшаўся мiстэр Додж.

– Гаварыце, не будзем гуляць у хованкi! Як я разумею, Ангельшчына даволi хутка даведаецца, у якую яму мы трапiлi.

– Прашу вас, сядайце, панове, - ветлiва сказаў Пуаро.
– Вы, мiлорд, вось у гэта вялiкае крэсла.

Лорд Эстэр схамянуўся.

– Вы мяне ведаеце!

Пуаро ўсмiхнуўся.

– Вядома. Я чытаю газеткi з малюнкамi. Дык як я магу не ведаць вас?

– Пан Пуаро, я прыйшоў параiцца па вельмi тэрмiновай, жыццёва тэрмiновай справе. Я буду прасiць у вас выключнай сакрэтнасцi.

– Даю вам слова Эркюля Пуаро, большага абяцаць не магу!
– ганарлiва адказаў мой сябар.

– Гаворка пойдзе пра прэм'ер-мiнiстра. Мы ў цяжкiм становiшчы.

– Мы трапiлi ў цяжкае становiшча!
– паўтарыў i мiстэр Додж.

– Значыць, рана сур'ёзная?
– папытаўся я.

– Якая рана?

– Рана ад кулi.

– Ах, гэта!
– усклiкнуў з пагардаю мiстэр Додж.
– Старая гiсторыя.

– Як сказаў мой калега, - вёў далей лорд Эстэр, - справа закончаная, i не трэба пра яе гаварыць. Усё абышлося. Як бы я хацеў сказаць тое самае i пра другi замах.

– Значыць, быў i другi замах?

– Ага, хоць i не такi, як першы. Пан Пуаро, прэм'ер-мiнiстр знiк.

– Што?

– Яго ўкралi!

– Немагчыма!
– ускрыкнуў я i анямеў.

Пуаро глянуў на мяне так, што я зразумеў: трэба трымаць язык за зубамi.

– На няшчасце, тое, што здаецца немагчымым, на самай справе - праўда, сказаў лорд.

Пуаро паглядзеў на мiстэра Доджа.

– Вы толькi што сказалi, панове, што часу мала. Што гэта значыць?

Вiзiцёры пераглянулiся, потым лорд Эстэр сказаў:

– Вы чулi, пан Пуаро, пра канферэнцыю саюзнiкаў?

Мой сябар згодна кiўнуў галавою.

– Па даволi зразумелых прычынах не паведамлялася, дзе i калi яна адбудзецца. Але дата, хоць i не дапушчаная ў прэсу, вядомая ў дыпламатычных колах. Канферэнцыя павiнна адкрыцца заўтра, у чацвер вечарам, у Версалi. Цяпер вы разумееце ўсю сур'ёзнасць становiшча. Я не буду ўтойваць ад вас, што прысутнасць прэм'ер-мiнiстра на канферэнцыi - гэта жыццёва важная неабходнасць. Пацыфiсцкая прапаганда, пачатая нямецкiмi агентамi i падтрыманая ў нас, стала вельмi актыўная. Iснуе агульная думка, што паваротным пунктам канферэнцыi будзе выступленне прэм'ер-мiнiстра. Яго адсутнасць можа мець самыя сур'ёзныя вынiкi - магчыма, заўчасную пагiбель. I ў нас няма каго паслаць замест яго. Ён адзiн можа быць прадстаўнiком ад Ангельшчыны.

Комментарии:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Очень приятно, Демон!

Oren_i_shi
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Очень приятно, Демон!

Господин Изобретатель. Книги 1-6

Подшивалов Анатолий Анатольевич
Господин Изобретатель
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Господин Изобретатель. Книги 1-6

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине