Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ягамосць

Сыс Анатоль

Шрифт:

Загубіла мне паэзія жыццё…

Загубіла мне паэзія жыццё — палюбіла! За распусту ды за хмель моцна біла. Калі б іншага жана катавала, дык, зладзейка, сваю б смерць прычакала. Я ж яе, маю жану дарагую, так люблю, што па жыцці ўсё дарую. Бо не толькі батагом... мая Міла, а й за вернасць — мне чалом яна біла. Толькі што гэта кажу ўсё ў мінулым? Як жыццё, люблю цябе, як загулы, што аж брыдка ад любові гэтай, і табою, і віном сагрэтай.

Цнатлівы князь

Цнатлівы князь
Беларушчыны
па боскай міласці з нябёс — князь! — з раю ў пекла быў адпушчаны, які там князь? — жабрак апушчаны, з'явіўся з раю... Вянок прынёс — з валошак сініх — на магілу самазабойцы, гэта ж грэх — збіраць па крошках жыцця сілу і... раскалоць, нібы гарэх.
I Ён быў князь, яго хавалі галодным. Хоць бы хто паклаў скарынку хлеба. Не паклалі у дамавіну. Закапалі, а ты вянок яму паклаў. Нібы ў ладдзе, — у дамавіне твой любы Палуян паплыў, па моры-акіяне сінім павандраваў — такім і быў. Туга на сэрцы. Будзе восень. Валошкі ў жыце ўсё зырчэй. Зярняты падаюць з калосся, а слёзы крапаюць з вачэй. Заплакаў князь, жабрак заплакаў. Не плач. Бяздзетны і Хрыстос. Паэзія — сам выбраў — плаха, а ката з мечам выбраў лёс. Спяшай! Пакуль твой кат на пласе пляце удаўку з васількоў. Паэзія цябе не адраклася. Ёсць час! Гарлянкай з ёю хлыне твая кроў, Цнатлівы Князь Прыўкраснай Беларусі. …………………………………… Ужо вятры лагодней сталі дзьмуць. Вясна на носе. З цёплай Ялты гусі твой светлы дух на крыллях прынясуць.

Тры мазалі ў мяне…

Ахвярую Анатолю Вярцінскаму

Тры мазалі ў мяне. Бог тройцу любіць: на языку, на сэрцы, на руцэ. Было: тапіўся ў моры і ў рацэ, але, відаць, язык мяне загубіць. Віры ў рацэ, а ў моры топяць хвалі — салёная ці прэсная вада... Віры і хвалі смелых пакахалі. Навошта ім паэтава нуда... Язык — мой вораг. Мову любіць моцна, аб гальку гукаў, слоў нацёр мазоль. «Ціпун табе...» — матуліна прароцтва — за песні пра бяду, жуду, пра боль. Як паміж морам і ракой на шчасце, паміж двух Анатоляў, мама, сядзь. Вялікі дзякуй, што вучыла нас не ўкрасці, па радасці чужой не сумаваць. Што да бяды, жуды, нуды, дык — гэта ў вершах. Хаця... ў паэзіі у кожнага свой слуп. Я ўсім кажу, што я паэт найпершы, калі ж папраўдзе: першы жыццялюб!

Закалышы дзіця маімі вершамі…

Закалышы дзіця маімі вершамі, самымі апошнімі і самымі першымі, але самымі добрымі і самымі лепшымі, закалышы дзіця маімі вершамі.

Паэт

Паэт — боская птушка, яго нельга чапаць, трэба Хрыста чакаць, трэба Хрысту ногі цалаваць, вачыма неба араць, з любай, як з маці, спаць, калі слёзы ёсць — жабраку даць, — вось якая паэт боская птушка, як пад галавой нябожчыка падушка, вось якая паэт птушка боская, як свечка, як з воску я. Я? я, я, я! — боская птушка, мяне нельга чапаць, мне трэба Хрыста чакаць, Хрысту ногі цалаваць, вачыма неба араць, з маці, як з любай, спаць, калі слёзы ёсць — жабраку даць, вось якая паэт боская птушка, як пад галавой нябожчыка падушка, вось якая паэт птушка боская, як свечка, як з воску я. Я? я, я, я!

Мая хата без сяброў — не хата

Мая хата без сяброў — не хата, хоць ты вый ці з вуснаў пусці кроў, мо паэзія ў самоце вінавата, што мяне раўнуе да сяброў? А хоць з птушкай памаўчаць бяссоннай, ды хоць старац да мяне б забрыў, не хапае вашых галасоў мне, вашых рук і вашых воч, сябры. Мая хата — гэта ваша хата, асвяцілі мы яе слязьмі, бо паэзія у гэтым вінавата, так што ні пры чым зялёны змій. Вось віно, няхай стаіць, хоць скісне, дакрануся да яго тагды, калі рак на Лысай гары свісне, няхай кісне, мне такой бяды. Дзе ж вы, мае родныя
паэты?
Дзе ж вы, мае гора-чытачы? Хоць ты свае бедныя санеты нямым зоркам у вакно крычы.

Песня пра каханне

Не баюся я смерці, бо хачу вельмі жыць, няма сілы памерці, няма моцы зграшыць. Ёсць любоў — маё цела, ёсць каханне — душа, яна ў рай паляцела, я яе не змушаў. Мілы Божа, каханы, як пражыць без пакут? Не хачу смерці мамы, з кім тагды буду тут? З тваім, Божа, каханнем? Без жанчыны? З табой? З беларускім паданнем? З хлебам? З соллю? З вадой? Бачыш сам: пусты ложак. Надакучыла мне спаць з Табой, любы Божа. У мане, у віне. Цалаваць Твае раны, цалаваць Тваю плоць, быць паэтам абраным, жвір у вершах малоць. Быць мужчынам абраным, скажы, суджана мне? Ці на ложку каляным жыццё марна міне? Даруй, любы мой Божа, што вярэджу душу, што абраў бездарожжа, як грашу, так пішу. А папраўдзе: як дзеці, мае вершы растуць, няма сілы памерці, бо яны не даюць, таму нам не каляны ложак шлюбны — як пух! Мой Мужчына каханы, Айцец, Сын, Святы Дух!

З нізкі “Песні пра сына”

Калі люблю

Калі люблю — я веру і мане, сказаць па праўдзе:я займаўся сам падманам. Маё каханне ўжо не радуе мяне, нарэшце я хачу таксама быць каханым, бо засталося дзевяць вершаў мне пражыць у анталогіі тутэйшых любадзеяў, каб ведаў: калі сэрца затрымціць, хто побач, для чаго і дзе я, няўжо таксама ў небе ёсць жыццё, каханне ёсць, світанкі і прадвесні? Мо не дажыў да ісціны? Асцём — жыццё на небе ў горле маёй песні. Калі люблю — я веру і мане: ёсць на нябёсах песні і прадвесні! Няхай анёл крылом мяне кране, калі выносіць будуць з гэтых весніц. А хто не верыць, ведайце: Багрым пачаў з кажана, скончыў жаўрукамі. Мы нават і ў нябёсах не згарым, Птушыны Шлях намацаем нагамі!

Паэтам можаш ты не быць…

Паэтам можаш ты не быць, а беларусам абавязаны, расейцаў можаш не любіць, а можаш быць у іх за блазана. Калі ж паэтам хочаш быць, у скронь пацалаваным духам, дык, Божа, збаў цябе забыць, чыя ў вачах Купалы скруха.

На твары шчацінне, як пожня жытнёвая…

На твары шчацінне, як пожня жытнёвая, вочы — праталіны мутнай вады... — Мілы сынок мой, пачні жыццё новае, грэх блазнаваць у Хрыстовы гады. — Мама, я рады б —як пчолы на ліпень, музы лятуць на хмяльнога мяне. Жыць без паэзіі? Гэта ж пагібель! Жыць без віна? Гэта ж смерць удвайне. Хто ж вінаваты, што аж з нараджэння з мёдам смакчу я з цябе малако? Ведаю, сохне паціху карэнне, хоць і жывеш пад Вялікай Ракой. Ну і няхай музам колкая пожня, горкія вусны мае, дык няхай. Мама, такога народзіць не кожная, мама, не перажывай!

Ёсць дзіцятка

Ахвярую Ганне Канапельцы

Ёсць дзіцятка, прыйдзе ў хату, скажа: Толік... і так гляне — на сон можна не чытаць Беларускі Праваслаўны Малітоўнік — у нябесным царстве так не спяць! Слава Табе, слава Табе, Божа! За Твой райскі сон дзень пражыву плённа, мірна, весела, прыгожа — што пасею, тое і пажну! Ёсць каханка, прыйдзе ў хату, скажа: Толік, мо табе не трэба? Падары Беларускі Праваслаўны Малітоўнік, бессань мяне мучыць на зары. Падару сяброўцы Малітоўнік, яна пойдзе, ночка стане зноў колкаю і мулкай, як цярноўнік, боскаю малітвай за любоў. Слава Табе, слава Табе, Божа! За бяссонне райскае Тваё пражыву і гэты дзень прыгожа, як ніхто і ў ніякіх краёх.
Поделиться:
Популярные книги

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Этот мир не выдержит меня. Том 4

Майнер Максим
Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 4

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7