Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ягамосць

Сыс Анатоль

Шрифт:

Памрэш сыты ці галодны…

Памрэш сыты ці галодны, а якая розніца. Попел цёплы. Прах халодны — што з яго народзіцца? Але я вось нарадзіўся, маці кажа: з прысаку. Быццам Бог перахрысціўся за зямную іскарку. Дзякуй маці! Дзякуй Бога! Дзякуй, свет дзівосны! Дзякуй, хросная — дарога! Дзякуй, посах — хросны!

Не існуе распусных кветак…

Р.Б., Л.Г.

Не існуе распусных кветак, магу паклясціся чалом. Люблю падвыпітых паэтак, яны, бы ў ложку — за сталом. Віно сам Бог ім з вуснаў
дорыць,
з нябёсаў цудны гэты свет!
А Вас нішчымным вершам морыць, бо без віна — Вы не паэт.

Будзьма!

Ахвярую Галіне Булыцы і Паўлу Гірныку

Мы не будзем дзяліць мяжы, і таму хай слупы памежныя нас ахоўваюць, як крыжы косці тленныя, душы грэшныя. Мы не будзем дажджы дзяліць і масты залатых вясёлак, бо смяротнаму не перажыць нават самы кароткі золак. Мы не будзем дзяліць туман, нам з яго па адным не выйсці. Пясняр, Лірнік, Кабзар, Баян — пупавіны не перагрызці. Мы не будзем дзяліць палын, і за долю, як за дзяўчыну, нам не трэба чужы калым і жаніх з касымі вачыма. Мы не будзем дзяліць любоў, калі ж будзем, дык толькі гора, яно здарыцца можа, бо вакол нас і садом, і гамора.

Надта хочацца ў вырай…

Надта хочацца ў вырай. Мая белая лебедзь, а ці хочаце Вы ў рай? Мне хацелася б ведаць, мне хацелася б ведаць, мне хацелася б верыць, што Вы хочаце ў вырай, мая мілая лебедзь. Хутка восеньскі вецер прынясе павуціну, сумны восеньскі вечар прыйдзе ў Вашу хаціну, а пад раніцу шэрань — і не ўбачыць прасвету, у нябёсах у шэрых я растану без следу. Надта хочацца ў вырай, мая сумная лебедзь, ляцім! З мірам, як з лірай, чарада нас прывеціць, чарада нас прывеціць, чарада нас прыкмеціць, мая белая лебедзь, мая мілая лебедзь.

Сэрца

1

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты [1] , кроў балюча крапала на маю душу з голкі дыяментавай аж у тры караты — вось якое дзіва я ў грудзях нашу. А бывае, падаю з усяго размаху, дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, — ні віном, ні лекамі боль той не суняць. Дзе ўпаду, каб ведаў я, дык падклаў падушку б, але ж вочы-зоркі сочаць, на бяду, мабыць, цяжар кратаў датуль насіць мушу, пакуль ў магілу-матку не ўпаду. Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі, нітак не хапіла на апошні прэнт, а калі паўмёртвага мяне пакідалі, уваткнулі ў сэрца голку-дыямент. Можа, каму трэба залатая нітка, голка з дыяменту, я вас папрашу, калі вам няцяжка, калі вам нябрыдка, — выратуйце сэрца, вызвальце душу! Гэта ж вельмі проста: нітку — у клубочак, голку — у скарбонку, што ў крыві — дарма, без віны ды боязі спіце сабе ўночы, ну а вашым ворагам сніцца хай турма. З матамі, вар'ятамі, з сабакамі іклатымі, ды пад аўтаматамі з залатымі кратамі будзе хай яна!

1

Радок з верша А.Філіповіча.

2

О, каб сэрца жураўлінае [2] вашым ворагам даў Бог, немаўлячае, нявіннае, каб ад бедаў іх бярог! Я прагледзеў бы ўсе вочы, я б сачыў Птушыны Шлях, ў кожнай зорцы-патарочы пазнаваў бы жураўля, маё б сэрца разам білася з жураўліным праз сто слот, сто разоў крывёй аблілася б, каб адолець сто нягод, наказаў бы братам, сёстрам: як, знясілены, засну, вырай каб вялі па вёрстах на маю вясну-красну, па дыханні майго сэрца, па сцяжынках маіх слёз з воч, адтаялых азерцаў, поўных раем да нябёс, наказаў
бы бацьку, маці:
вунь сыходзіць снег з палёў, каб прыбралі чыста ў хаце, як пачуюць жураўлёў, наказаў бы любай жонцы: як, знясілены, спачну, каб па жураўліным сонцы навучыла жыць дачку, каб па жураўлінай поўні навучыла сына жыць, каб дамоў дарогу помніў, праз клады яна ляжыць, на кладах магіла таты, ён калісьці напісаў верш пра залатыя краты — на касца найшла каса.
Шануй сэрца жураўлінае, ідзі босы, як ты ёсць, чыстай паднябеснай глінаю, і даруе Ягамосць. О, каб сэрца жураўлінае...

2

Радок з верша А.Купрэева.

Калі краты распілаваць…

Нябожу Сысу Уладзіміру

Калі краты распілаваць, атрымаецца шэсць крыжоў. Калі шэсць начэй не спаць, а бадзяцца адно з нажом, рукі выберуць крыж — не нож, і таму не паўтары святатацтваў маіх, нябож, каб не каяцца на алтары, а цяпер ты яшчэ дзіця, і, як ластаўчына гняздо, на куту астые куцця — да дзядоў я ўжо не яздок, шэсць крыжоў на грудзях звіняць, як вярыгі ці кайданы, — лепей краты не пілаваць, прыраслі да вантроб яны.

Пастухі

Пан Бог злосны, тапоршчыць вусы, штось няладнае ў яго панстве: ах, нябесныя каласы долу хіляцца, бы ў паганстве, а ў самога у барадзе — не заснуць, так свярбяць зярняты (дзень іх росціць, а ноч крадзе), не Пан Бог, а мужык заўзяты. Ах, рунее як барада! Во, каб бачыў люд паспаліты! Што за луг там, за гавяда! Як звініць залатое жыта! Там сядзіць на мяжы Пастух, рыскі рэжа на пугавішчы, выдае у ім кожны рух дзеда Пастыра з пінскай Лышчы. Але смешна так — дзед пасе адным вокам сваіх рагатак, а другім, у слязе-расе, Пана Бога нябесны статак. Так цікуюць адзін за адным, адзін, з неба, другі, з зямелькі і па буднях і па выхадных, Пан Бог з жыта, а дзед з канапелькі. «Да другога прышэсця ёсць зіма, лета, вясна і восень, паміраць неахвота штось, а як прывіднае там калоссе?» — сам сабе кажа мудра дзед, яму думаць так ёсць прычына, бо ў ягонае барадзе зімаваць будзе рой пчаліны.

Калі краты распілаваць…

Калі краты распілаваць за спакутаваную душу, слёзы плачу я ў восень новую, сумна плачу, не галашу. У раю ў мяне ёсць сяброўка, дык і ёй там жыццё не мёд, па Радзіме баліць галоўка, бо ў раю тым чужы народ. Ёсць і ў пекле ў мяне сяброўка, яна ў пекла сама пайшла — праз вакно. Ні слязы, ні слоўка, што жадала, мо там знайшла? А ў нас, родныя, восень новая. Зацяжарала на любоў наша Раечка Баравіковая, можа, Бог дасць Купалу зноў.

Гліна

Дзякуй, Алесь, што ты ёсць. Як іду, дык вянец мае скроні балюча шкрабе, а душа ўся ў балячках, бы вопратка сейбіта ў зернях. Я памру, землякі, а легенду пакіньце сабе, а дакучлівых вошай шукайце ў пакінутых цернях. Ёсць прыгожыя словы. Прыгожых паэтаў няма, ды вы іх беражыце, як маці апошняга сына, але, зрэшты, што зробіш, я ведаю — будзе вайна, як адзін з вас сказаў пра жыццё: усё гліна! Па ёй птушка прайшла і закрэсліла руны крылом, пэўна, нехта шчаслівы з пацехі параніў анёлка. Ёсць паэтка у вас, яе рукі зрасліся з кайлом, о, як праўду яна вышывала танюткаю голкай! Ёсць агідныя словы. Агідных паэтаў няма. I таму, як памру, — закапайце ў палескую гліну, жыць хачу, землякі, і легенду аддам задарма, а за тое, што жыў, — пасадзіце ў нагах арабіну.
Поделиться:
Популярные книги

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Этот мир не выдержит меня. Том 4

Майнер Максим
Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 4

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7