Забойства на вуліцы Морг

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Забойства на вуліцы Морг

Забойства на вуліцы Морг
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Што за песню спявалі сірэны, якім імем назваўся Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын, хоць і загадкавыя пытанні, але і яны не застануцца без адказу.

Сэр Томас Браўн

Адметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што тым, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крыніцай самай шчырай радасці.

Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці розгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца яго талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі,

дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынікі, народжаныя самой душой і сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам інтуіцыі.

Здольнасці да разгадак, відаць, у значнай ступені спрыяюць матэматычныя даследаванні, і асабліва той іх напрамак, які беспадстаўна і толькі дзякуючы яго функцыям рэгрэсіўнага кірунку назвалі, як бы par excellence [1] , аналізам.

Між тым разлік — гэта яшчэ не аналіз. Шахматыст, напрыклад, займаецца першым, не прыкладаючы ніякіх намаганняў да другога. Адсюль вынікае, што ўяўленне аб шахматах, з боку гледжання іх уплыву на разумовыя якасці чалавека, вельмі памылковае. Я зараз прапаноўваю вашай увазе не трактат, а толькі выпадковыя назіранні ў якасці ўступу да аднаго, у нейкай ступені незвычайнага, апавядання. У сувязі з гэтым я карыстаюся выпадкам, каб зазначыць, што найвышэйшыя якасці аналітычнага інтэлекту могуць быць ужыты з большай карысцю і мэтазгоднасцю ў сціплай гульні — шашках, чым у шахматах, гэтай вытанчанай і павярхоўнай гульні. У шахматах, з іх разнастайнымі фігурамі і мудрагелістымі хадамі, рознымі і пераменнымі велічынямі, складанасць памылкова (а гэта памылка — даволі распаўсюджана) успрымаецца як глыбіня. Але тут патрэбна найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш. А так як шахматныя хады не толькі разнастайныя, але і шматзначныя, то шанцы недагляду — вялікія, і ў дзевяці выпадках з дзесяці перамагае не больш здольны, а больш уважлівы ігрок. У шашках, наадварот, дазваляецца адзін від хадоў з лічанымі варыянтамі, таму і шанцы недагляду — нязначныя, уважлівасць сама па сабе параўнаўча не адыгрывае такой ролі, і перавага таго ці іншага боку залежыць ад кемлівасці. Каб быць больш канкрэтным, возьмем партыю шашак, у якой на дошцы засталіся ўсяго чатыры дамкі і таму пра нейкі недагляд і гаворкі не можа быць. Відавочна, перамога залежыць (калі ігракі роўныя ва ўсіх адносінах) толькі ад удала вышуканага ходу і актыўных разумовых высілкаў. Пазбаўлены звычайных сродкаў, аналітык пранікае ў душу праціўніка, ставіць сябе на яго месца і нярэдка знаходзіць такім чынам, з першага погляду, той адзіны спосаб (часам да абсурду просты), дзякуючы якому ён можа скіраваць праціўніка на памылковы шлях альбо прыспешыць, садзейнічаючы тым самым праліку.

1

Пераважна (франц.).

Віст здаўна вядомы як добрая школа для развіцця здольнасці, якая завецца разлікам, і вядома, што людзі найвышэйшага ўзроўню інтэлекту знаходзілі ў гэтай гульні невытлумачальную асалоду, грэбуючы шахматамі як нікчэмным заняткам. Несумненна, ніякая іншая гульня нават блізка не патрабуе такіх аналітычных здольнасцей. Найлепшы ў хрысціянскім свеце шахматыст можа аказацца ўсяго толькі лепшым іграком у шахматы, калі ж гаворка ідзе пра высокі клас гульні ў віст, то маецца на ўвазе наяўнасць здольнасцей да поспеху і ў кожнай іншай сур'ёзнай дзейнасці, звязанай са спаборніцтвам інтэлектаў. Гаворачы пра «высокі клас», я маю на ўвазе тую дасканаласць у гульні, якая ўключае ў сябе веданне ўсіх шляхоў, што вядуць да сумленнай перамогі. Шляхі гэтыя не толькі шматлікія, але і разнастайныя, і часта схаваныя ў патаемных кутках, сярод думак, зусім не дасягальных звычайнаму разуменню. Уменне назіраць — гэта здольнасць выразна запамінаць, і таму шахматыст, які гуляе засяроджана, будзе мець поспех і ў вісце, бо правілы Хойля [2] (заснаваныя на простай механіцы гульні) дастаткова зразумелыя ўсім.

2

Эдман Хойль (1672–1762) — ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням.

Такім чынам, лічыцца, што дастаткова мець учэпістую памяць і дзейнічаць дакладна «па кнізе» — і можна смела гуляць у віст. Але майстэрства аналітыка выяўляецца якраз у тым, што выходзіць за межы правіл. Ён робіць сам сабе мноства высноў і назіранняў. Так, відаць, дзейнічаюць і яго партнёры, але розніца ў атрыманай інфармацыі залежыць не столькі ад надзейнасці, колькі ад якасці назірання. Важна — што назіраць. Але наш ігрок нічым сябе не абмяжоўвае. І хоць яго галоўная мэта — гульня, ён не адмаўляецца і ад высноў наконт рэчаў, што выходзяць за межы гульні. Ён вывучае твар партнёра, параўноўваючы яго з тварамі праціўнікаў, назірае, як кожны ігрок сартуе карты, якія аказаліся ў яго на руках, часта вядзе падлік козыраў, анёраў па позірках, якія

кідаюць на іх ігракі. Адзначае кожную змену выразу твару ў час гульні, збіраючы такім чынам у сваю аналітычную скарбонку самыя розныя высновы на падставе разнастайных адценняў упэўненасці, здзіўлення, трыумфу альбо жалю. Назіраючы, як чалавек бярэ бітку, аналітык прыходзіць да высновы, ці будзе за ёй яшчэ адна — у масць. Па тым, як ігрок кідае карты на стол, ён здагадваецца — фінт гэта ці не. Неабачлівае альбо неасцярожнае слова, выпадкова выпушчаная з рук альбо перавернутая карта, і як яе хаваюць — насмешліва альбо спакойна, улік бітак і іх раскладка, збянтэжанасць, ваганне, апантанасць альбо трывога — усё гэта з'яўляецца для яго, безумоўна, інтуітыўнага ўсведамлення прыкметамі сапраўднага стану рэчаў. Пасля першых двух-трох хадоў яму ўжо зразумела, што ў каго на руках, і вось ён ужо выкладае карты настолькі ўпэўнена, нібыта астатнія ігракі спецыяльна адкрылі яму свае карты.

Здольнасць да аналізу не трэба блытаць з простай вынаходлівасцю, бо калі аналітык — абавязкова чалавек вынаходлівы, то чалавек проста вынаходлівы часта аказваецца надзіва не здатны да аналізу. Здольнасць да лагічнага пабудавання ці злучэння, якую звычайна лічаць прыкметай вынаходлівасці і для якой фрэнолагі вызначылі спецыяльны орган (памылкова, на мой погляд), лічачы гэтую здольнасць першаснай, настолькі часта назіралася ў людзей з інтэлектам, блізкім да ідыятызму, і гэта неаднойчы заўважалася літаратарамі, што пішуць на тэмы маралі. Паміж вынаходлівасцю і здольнасцю да аналізу існуе куды большая розніца, чым паміж здольнасцямі да фантазій і ўяўленняў, але па сваім характары розніца абсалютна тая ж. Сапраўды, нельга не заўважыць, што вынаходлівыя людзі заўсёды схільныя да фантазіі, але толькі тыя, якія на самай справе здольныя да ўяўлення, непазбежна аказваюцца аналітыкамі.

Далейшы расказ прапануецца чытачу нейкім чынам як прыклад да выказаных вышэй меркаванняў.

Жывучы ў Парыжы на працягу вясны і часткі лета 18.. года, я пазнаёміўся з нейкім месье С. Агюстам Дзюпэнам. Быў ён зусім яшчэ малады, паходзіў з шляхетнага, сапраўды знакамітага роду, але ў выніку самых розных неспрыяльных падзей апынуўся ў такой галечы, што страціў прыродную энергію, ні да чога ў гэтым свеце не імкнуўся і нават не спрабаваў вярнуць былое багацце. З ласкі крэдытораў у яго засталася невялічкая частка радавой спадчыны, на прыбыткі ад якой ён здолеў дзякуючы вялікай ашчаднасці забяспечваць сябе самым неабходным для жыцця, не звяртаючы ўвагі на нешта іншае. Кнігі — гэта адзіная раскоша, якую ён сабе дазволіў, а ў Парыжы яна даволі дасягальная.

Упершыню мы сустрэліся ў непрыкметнай бібліятэцы на вуліцы Манмартр, дзе дзякуючы выпадку — мы абодва шукалі адну і тую ж кнігу, вельмі рэдкае і адметнае выданне, — выявілася агульнасць нашых інтарэсаў. Потым мы сустракаліся зноў і зноў. Мяне глыбока зацікавіў кароткі, але грунтоўны экскурс у гісторыю яго роду, які ён зрабіў з усёй шчырасцю, на якую здольны француз, калі гаворка заходзіць пра сваю асобу.

Мяне ўразіла яго начытанасць, але больш за ўсё нястрымная палкасць і свежасць уяўлення. Шукаючы ў Парыжы тое, што моцна вабіла мяне ў той час, я разумеў, што кампанія гэтага чалавека ўяўляе для мяне неацэнную каштоўнасць, і адкрыта сказаў яму пра гэта. Урэшце было вырашана, што на той час, пакуль я буду ў Парыжы, мы будзем жыць разам, і так як мае жыццёвыя абставіны былі ў нейкай ступені не такія цяжкія, то я з яго згоды ўзяў на сябе выдаткі, звязаныя з наймам і абсталяваннем дома. Гэта быў асабняк у стылі адпаведным нашаму з ім характару рамантычнай меланхоліі, пашкоджаны часам і своеасаблівы па сваёй архітэктуры, у зацішным і адасобленым кутку Сен-Жэрменскага прадмесця. У ім ужо даўно не жылі гаспадары праз нейкія там забабоны, якімі мы не цікавіліся, і таму ён паступова прыходзіў у заняпад.

Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная. Нікога ў сваім доме мы не прымалі. Месца нашага жыхарства старанна трымалася ў тайне ад маіх былых кампаньёнаў, а Дзюпэн ужо даўно не цікавіўся Парыжам, ды і Парыж не ўспамінаў пра яго. Мы існавалі толькі для сябе.

Адно фантазійнае дзівацтва майго прыяцеля — бо як яшчэ гэта назваць? — улюбёнасць у ноч, і я пакорна пагадзіўся з гэтым bizarrerie [3] , як і з усімі астатнімі, цалкам падпарадкаваўшыся яго няўпынным капрызам.

3

Дзівацтва (франц.).

Царыца-ноч не магла заставацца з намі ўвесь час, але мы навучыліся імітаваць яе прысутнасць. Раніцай, з першым святлом, мы зачынялі тоўстыя аканіцы старога дома, запальвалі пару вельмі духмяных свечак, здатных толькі на цьмянае святло. У іх святле мы поўнілі сэрцы мроямі — чыталі, пісалі, дзяліліся думкамі, пакуль звон гадзінніка не абвяшчаў надыходу сапраўднай цемры. Тады мы выпраўляліся з дому, ідучы поплеч, працягвалі пачатыя ўдзень размовы альбо бязмэтна шпацыравалі ўдоўж і ўпоперак па вялікім горадзе да позняй ночы, шукаючы сярод мільгаючых агнёў і ценяў тую бясконцую душэўную ўзбуджанасць, якая вынікае з ціхага назірання.

Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание