Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Забойства на вуліцы Морг

По Эдгар Аллан

Шрифт:

У такія моманты я міжволі заўважаў (хоць, ведаючы яго схільнасць да фантазій, я прадбачыў гэта) своеасаблівыя здольнасці Дзюпэна і захапляўся імі. Ён, відаць, таксама са шчырым захапленнем карыстаўся імі — калі нават не дэманстраваў іх — і не вагаючыся прызнаваўся, што робіць гэта з задавальненнем. Ён хваліўся мне, ціха пасмейваючыся, што калі для іншых чалавечая душа была за глухой сцяной, то ён мог зазірнуць у большасць душ праз шырока расчыненыя для яго вокны, і звычайна суправаджаў такія заявы ашаламляльнымі доказамі глыбокага ведання маёй душы. У такія моманты ён быў халодны і аддалены, вочы яго рабіліся непранікальныя, а голас, сакавіты тэнар, пераходзіў у дыскант, і ў ім можна было адчуць нават раздражнёнасць, калі б не выразная дыкцыя і наўмысная няспешнасць у словах. Назіраючы за ім у такія моманты, я часта задумваўся над старадаўняй

філасофскай тэорыяй аб дваістасці душы, і ў галаву прыходзіла забаўляльная думка пра двух Дзюпэнаў: адзін нешта ствараў, а другі разбураў створанае на кавалкі.

Прачытаўшы ўсё гэта, не падумайце, што я збіраюся расказаць вам у падрабязнасцях нейкую таямнічую гісторыю альбо апісаць нейкі рамантычны эпізод. Тыя асаблівасці прыяцеля-француза, пра якія я вам паведаміў, былі ўсяго толькі вынікам узбуджанасці ці, можа, хваравітасці розуму. Але характар яго заўваг у тыя моманты, пра якія тут ідзе гаворка, лепш за ўсё праілюструе адзін прыклад.

Аднойчы ўвечары мы гулялі па доўгай бруднай вуліцы непадалёк ад Пале-Раяль. Кожны з нас, відаць, быў заняты сваімі думкамі, і на працягу чвэрці гадзіны ніхто не сказаў ні слова. І тут раптам цішыню перарвалі наступныя словы Дзюпэна:

— Ён недаростак, гэта праўда, і было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сілы ў тэатры «Вар'етэ».

— Ну, вядома, так, — адказаў я машынальна, спачатку не звярнуўшы ўвагі (настолькі быў заняты думкамі) на тое, што гэтыя словы вельмі дзіўна супалі з маімі разважаннямі. Праз нейкі момант я апамятаўся, і маё здзіўленне было бязмежным.

— Дзюпэн, — сказаў я сур'ёзна, — гэта вышэй майго разумення. Шчыра кажучы, я вельмі ўражаны і ледзь веру сваім вушам. Як гэта ты здагадаўся, што я думаю пра… — тут я спыніўся, каб пераканацца, што ён сапраўды ведае, пра каго я думаў.

— …пра Шантыі, — сказаў ён. — Чаму ты змоўк? Ты падумаў, што яго мізэрная постаць не падыходзіць да трагедыйных роляў.

Менавіта пра гэта я і разважаў. Шантыі, quondam [4] шавец з вуліцы Сен-Дэні, які да вар'яцтва захапіўся тэатрам, паспрабаваў сыграць ролю Ксеркса ў аднайменнай трагедыі Крэбіёна, вельмі стараўся, але ў выніку атрымаў знішчальныя водгукі.

— Растлумач напрамілы Бог, — усклікнуў я, — свой метад, калі ён існуе, праз які ты толькі што зазірнуў мне ў душу. — Па праўдзе кажучы, я імкнуўся знешне быць спакойным, хаваючы такім чынам ахапіўшую мяне збянтэжанасць.

4

Былы (лац.).

— Гэта гандляр садавінай навёў цябе на думку, што гэты маэстра па падэшвах не дарос да Ксеркса et id genus omne [5] .

— Гандляр садавінай? Ну, ты мяне здзіўляеш! Не ведаю я ніякага гандляра садавінай.

— Ну, той, з кім ты сутыкнуўся, калі мы зварочвалі на гэту вуліцу, хвілін пятнаццаць назад.

Тут я ўзгадаў, што сапраўды нейкі гандляр з кошыкам яблыкаў на галаве ледзь не збіў мяне знянацку з ног, калі мы зварочвалі з вуліцы С — на тую, дзе мы зараз стаялі. Але я не мог ніяк зразумець, якое гэта мела дачыненне да Шантыі.

5

І такіх, як ён (лац.).

Але Дзюпэн ні на кроплю не быў схільны да charlatanerie [6] .

— Я зараз растлумачу, — сказаў ён. — І каб ты ўсё зразумеў, мы спачатку адновім ход тваіх думак, пачынаючы з таго моманту, як я звярнуўся да цябе, да rencontre [7] з тым самым гандляром. Асноўныя звенні ланцуга — Шантыі, Арыён, д-р Нікалс, Эпікур, стэрэатамія, каменне ў бруку, гандляр садавінай.

Няма, відаць, такіх людзей, якія б у адпаведныя моманты свайго жыцця не паўтаралі ў думках дзеля забавы крок за крокам шлях, які прывёў іх да той ці іншай высновы. Занятак гэты часта вельмі цікавы, і той, хто сутыкаецца з ім упершыню, дзівіцца неабмежаванай адлегласцю і неадпаведнасцю паміж зыходным пунктам і канчатковай высновай. Якім, відаць, было маё здзіўленне, калі я пачуў тое, што сказаў Дзюпэн, і не мог не пагадзіцца, што ўсё гэта — праўда.

6

Ашуканства (франц.).

7

Сустрэча (франц.)

Ён

жа працягваў:

— Перад тым як звярнуць з вуліцы С, я добра памятаю, мы гаварылі пра коней. На гэтай тэме і перарвалася наша размова. Калі пераходзілі на гэту вуліцу, гандляр, які прабягаў побач з кошыкам яблыкаў на галаве, адпіхнуў цябе на кучу камянёў, паскіданых у тым месцы, дзе рамантуюць брук. Ты спатыкнуўся аб камень, паслізнуўся, крыху расцягнуў звязку на шчыкалатцы, відаць, раззлаваўся, ва ўсякім разе, спахмурнеў, нешта прамармытаў, азірнуўся на груду камянёў і моўчкі пакрочыў далей. Я не вельмі стараўся сачыць за тваімі дзеяннямі, але назіральнасць зрабілася апошнім часам неад'емнай часткай маёй натуры.

Ты працягваў ісці з апушчанай галавой, незадаволена косячыся на калдобіны і расколіны ў бруку (такім чынам, я зразумеў, што ты ўсё яшчэ думаеш пра камяні), пакуль мы не дайшлі да завулка, што носіць імя Ламарціна і які забрукавалі ў якасці эксперымента «ўнакладку», шчыльна падладзіўшы пліткі заклёпкамі. Твой твар павесялеў, і па вуснах я здагадаўся, што ты прамармытаў слова «стэрэатамія», тэрмін вельмі штучна суаднесены з гэтым тыпам бруку. Я ведаў, што ты не мог вымавіць гэта слова, не ўзгадаўшы пра атамы, а таксама пра тэорыі Эпікура. Так як мы абмяркоўвалі не так даўно гэтую тэму — я заўважыў, як надзіва дакладна, хоць на гэта мала хто звярнуў увагу, не вельмі выразныя здагадкі высакароднага грэка пацвердзіліся пазней касмагоніяй у адносінах да нябесных туманнасцей, — то я падумаў, што ты абавязкова падымеш вочы, каб зірнуць на вялікую туманнасць у сузор'і Арыёна, і спадзяваўся, што менавіта так і атрымаецца. Ты сапраўды зірнуў угору, тым самым упэўніўшы мяне, што я правільна іду па тваім следзе. Але ў вельмі адмоўным водгуку на выступленне Шантыі ва ўчарашняй «Musee», нейкі з'едлівы сатырык, намякаючы вельмі нетактоўна на тое, што шавец, які стаў на катурны, змяніў і прозвішча, прыпомніў адзін радок на лацінскай мове, да якога мы часта звярталіся ў размовах. Я маю на ўвазе вось гэта: Perdidit antiquum litera prima sonum [8] .

8

Страціла былое гучанне першая літара (лац.).

Я неяк казаў табе, што радок быў напісаны адносна Арыёна, бо некалі пісалася Ўрыён, і так як мы яшчэ тады пажартавалі наконт гэтага, я ведаў, што ўсё гэта засталося ў тваёй памяці. Таму было зразумела, што ты абавязкова злучыш у галаве думкі пра Арыёна і Шантыі. Тое, што менавіта так і здарылася, пацвердзіла твая ўсмешка. Ты падумаў, што бедны Шантыі сам сябе прынёс у ахвяру. Спачатку ты ішоў згорбіўшыся, а тут — выпрастаўся на ўвесь рост. Такім чынам, я быў упэўнены, што ты падумаў пра мізэрную фігуру Шантыі. У той самы момант я перабіў твае думкі, зазначыўшы, што гэты Шантыі і праўда недаростак і было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сілы ў тэатры «Вар'етэ».

Неўзабаве пасля гэтага мы праглядалі вячэрні выпуск «Судовай газеты», і нашу ўвагу прыцягнулі наступныя радкі:

«Незвычайнае забойства.

Сёння, а трэцяй гадзіне ночы, жыхароў квартала Сен-Рош абудзілі ад сну немыя крыкі, што чуліся, відаць, з пятага паверха дома на вуліцы Морг, у якім, як было вядома, жылі толькі мадам Л'Эспанэ і яе дачка мадэмуазель Каміла Л'Эспанэ. Пасля некаторай затрымкі, якая была выклікана спробай зайсці ў дом звычайным шляхам, дзверы пад'езда адчынілі ломам, і туды зайшлі восем ці дзесяць чалавек суседзяў і разам з імі два жандары. Да таго часу крыкі ўжо сціхлі, але калі згаданая група людзей адолела першы пралёт лесвіцы, яны пачулі, як недзе, відаць, на верхніх паверхах, грубымі галасамі сварыліся не менш двух чалавек. Пакуль дабеглі да другой лесвічнай пляцоўкі, і гэтыя галасы ўжо сціхлі, усюды панавала цішыня. Людзі падзяліліся на групы і пачалі прачэсваць пакой за пакоем. Калі яны апынуліся ў вялікай спальні на пятым паверсе ў тыльнай частцы будынка (дзверы замкнёныя на ключ знутры таксама выламалі), дык сталі сведкамі відовішча, якое вельмі напалохала і здзівіла прысутных.

Поделиться:
Популярные книги

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь