Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зачараваныя смерцю

Алексиевич Светлана Александровна

Шрифт:

Па дарозе адзначаліся ў НКУС, нам увесь час загадвалі: ехаць далей. Дагэтуль не магу бачыць вячэрніх агнёў у дамах. Нас выганялі з вакзалаў, мы ішлі на вуліцу. Свяціліся агні ў дамах, там былі людзі, яны жылі ў цяпле, яны грэлі гарбату. Нам трэба было пастукацца ў дзверы і папрасіцца. Гэта было самае страшнае… Ніхто не хацеў пускаць начаваць…

У Бялове мы сталі жыць на кватэры — у зямлянцы. Потым зноў жылі ў зямлянцы, і яна ўжо была нашай. Я захварэла на туберкулёз, не магла стаяць на нагах… Верасень, трэба ісці ў школу, а я не магу хадзіць. Паміраць было не страшна… У бальніцы ўвесь час хто-небудзь паміраў… Памёр Ванечка… Памёр Славік… Мёртвых я не баялася… Але я не хацела паміраць… Я

вельмі добра малявала, вышывала. Так прыгожа, што ўсе здзіўляліся. І я не разумела, чаму я тады павінна памерці…

Нейкім цудам я выжыла. Аднойчы расплюшчыла вочы: на тумбачцы стаяў букет чаромхі. Зразумела, што буду жыць… Я выжывала шмат разоў…

Вярнулася дадому, у зямлянку. У мамы чарговы інсульт. Убачыла старую жанчыну, якая ледзьве соўгаецца па зямлянцы. Яе завезлі ў бальніцу… У хаце я не знайшла аніякай яды… А выходзіць на вуліцу бянтэжылася, каб мяне такой не ўбачылі, не распытвалі, не падавалі акрайчык хлеба… Пакуль суседка не ўгледзела…

Мяне пасадзілі на цягнік… Білет купіў Чырвоны Крыж… Я вярталася ў Смаленск… У свой родны горад… У дзетдом… І я зноў выжыла… (Задумваецца. Маўчыць.)

Мне споўнілася шаснаццаць гадоў. У мяне з'явіліся сябры. Але было ў мяне такое дзівацтва: калі я каму-небудзь пачынала падабацца, рабілася страшна. Страшна, што нехта звярнуў увагу, вылучыў мяне. Добра адчувала сябе толькі незаўважнай, непазнанай. У натоўпе… У групе… Да мяне немагчыма было заляцацца… На спатканне я брала з сабой сяброўку: калі мяне запрашалі ў кіно, я таксама прыходзіла не адна… Удзвюх, утрох… Калі я прыйшла на спатканне да свайго будучага мужа з сяброўкай, ён адвёў мяне ўбок і паказаў на галаву: «Ты што, звар'яцела? У гэтай справе калектывізацыя яшчэ не аб'яўлена». (Нечакана плача.)

Памёр Сталін. Нас вывелі на лінейку… Пастроілі. Вынеслі чырвоны сцяг… Колькі доўжылася пахаванне, столькі мы стаялі па стойцы «смірна». Гадзін шэсць ці восем… Нехта траціў прытомнасць… Я плакала… Як жыць без мамы, я ўжо ведала. Але як жыць без Сталіна?

…Калі я ўжо вучылася ў архітэктурным тэхнікуме, назусім вярнулася з ссылкі мама. Яна прыехала з драўляным куфэрачкам, у ім — цынкавая гусятніца (яна дагэтуль у мяне, не магу выкінуць), дзве жалезныя лыжкі і кучка парваных панчох.

— Ты — дрэнная гаспадыня, — гаварыла маці, — не ўмееш цыраваць.

Цыраваць я ўмела. Але я разумела, што гэтыя дзіркі ніколі не зацыраваць. У мяне стыпендыя — васемнаццаць рублёў, у мамы пенсія — чатырнаццаць рублёў. Гэта быў для нас рай — хлеба еш, колькі хочаш. Яшчэ хапала на гарбату. У мяне быў адзін спартыўны касцюм і адна паркалёвая сукеначка, якую я сама пашыла. У тэхнікум зімой і восенню хадзіла ў спартыўным касцюме. Маму памятаю толькі хворай. Яна не магла мяне пашкадаваць, у яе не было на гэта сілы. Мы ні разу не абнялі адна адну, не пацалавалі. Гэта жахліва вымавіць: мы былі два чужыя чалавекі. Нашы мацяркі трацілі нас двойчы: калі нас забіралі ў іх малымі і калі яны старымі вярталіся да нас, ужо дарослых, незнаёмых. (Паўза.) Радзіма — наша маці… Радзіма — наша мама… (Працяглая цяжкая паўза.)

Нехта прыдумаў жахлівы жарт:

— Хлопчык, дзе твой тата?

— Яшчэ ў турме.

— А дзе твая мама?

— Ужо ў турме.

Сваіх бацькоў мы ўяўлялі толькі ў турме. Мы з мамай былі такія чужыя, што, калі яна вярнулася, я хацела ўцячы ад яе ў дзетдом… (Запыняецца. Маўчыць.) І я гэта ніколі не папраўлю… Мамы даўно няма… Пра бацьку мама не магла гаварыць, было ўражанне, што яна яго не ведае… (Маўчыць.) Я галубіла, гладзіла яе толькі мёртвую… Як яна

ляжала ў труне… Ува мне ачнулася гэтакая пяшчотнасць, гэтакая любоў… Яна ляжала ў старых валёнках, бо ні туфляў… ні хатніх, пантофляў у яе не было… А мае — малыя…

Я цалавала яе… Я гэтак хацела заплакаць… Але я не плакала… Ведаеце, калі я па-сапраўднаму навучылася плакаць? Калі выйшла замуж, калі ў мяне нарадзіўся сын… Калі я была шчаслівая…

Вось і ўсё… Усё жыццё… Тое, што ўмяшчаецца між узмахам крыла і рыдлёўкі… У нейкага паэта прачытала… Запомніла… Між узмахам крыла і рыдлёўкі…

…Купіла прыгожыя туфлі. Разарылася. Я хацела, каб мяне пахавалі ў прыгожых туфлях… У мяне ніколі іх не было. Купляла заўсёды ці таннейшыя, ці паношаныя, у камісіёнцы. У мяне ніколі не было прыгожых рэчаў. Дарагіх. Хацела яшчэ кофту добрую купіць, ды грошай не хапіла. Я ўжо нагледзела. Махеравую. Цёплую. Усё ж зіма… Але зімой не так шкада паміраць… Не, усё адно шкада… Нават старыя… Яны шкадуюць… Ніхто не адыходзіць лёгка і радасна… А я? Я любавалася гэтым светам… Не налюбавалася… Мне даспадобы жыць… У акно раніцай глядзець…

Напісала запіску: скажыце Анечцы (гэта мая ўнучка), што бабуля паехала далёка ў госці…

Тым днём паднялася рана і ўсё шукала сабе работу, каб быць занятай. Раніцай смажыла катлеты. Хацела моцных пахаў. Адчуць яшчэ раз, як пахне смажанае мяса… Пасля ўсчала вялікае мыццё. Цыравала. Нешта рабіць-рабіць. Але не думаць. Мае любімыя духі «Можа быць»… Дастала. Я хацела, каб пасля мяне ў доме жыў пах жыцця, а не смерці…

З рэчаў, з прадметаў нічога не хацела пакідаць. Ні маіх фатаграфій, ні маіх пісьмаў, ні майго почырку. Выбіралася, як з гатэля, усё вынесла, выкінула. Нават свой кавалачак мыла, зубную шчотку. Я памятала, як памерла суседка. Як спяшаліся згрэбці і вынесці з кватэры тое, што пасля яе засталося. А яна пражыла доўгае жыццё, некалі была вядомай балерынай: фатаграфіі, пісьмы ў вялікіх кардонных скрынках… Нейкія сувеніры, каменьчыкі, засушаныя лісточкі… Скамечаныя запісачкі: «Каханая…», «Прынцэса…», «Чароўная…». Усё гэта яе сын пакаваў у вялікія цэлафанавыя мяхі і паліў за нашым домам на пустцы. Чалавек столькі смецця пасля сябе пакідае…

Калі б я была ўлюбёная ў сваю дачку… Ці ў свайго сына… Я ім чужая… Я ім гэткая не патрэбна… А муж пакінуў… Ён пайшоў да другой жанчыны… А я яго кахаю… Дагэтуль… Я — адналюб… (Раптам усміхнулася.)

Паставіла букет кветак, каб, калі зойдуць у мой пакой, не так злякаліся смерці… (Паўза.)

Я ведаю, як трэба жыць у зоне… Я ведаю, як можна выжыць у зоне… Я выжывала там шмат разоў…

У мяне псіхалогія зэка… Мае дзеці са мною паводзяць сябе гэтак, быццам я — хворая, хворая на нейкую невылечную хваробу. Гэта не перадаць… Гэта не растлумачыць… Быў мой дзень нараджэння… Я штосьці прыгадала пра лагер… Мы радавацца не ўмеем, нават калі нам добра, штосьці гняце душу. Я прыгадала, як мы любілі свята Першамая. У руцэ — чырвоны сцяжок… Нам выдавалі новыя паліто і новыя сукенкі… Усе аднолькавыя… Як нас віншаваў генерал… Мы паўзлі, караскаліся на высокі падваконнік…

— Навошта ты нам гэта расказваеш? Прызнаешся навошта? Сорамна ж! — абарваў мяне сын.

(Маўчыць, а пасля працягвае, раптам заікаючыся, бязладна.)

— Яны ін-ншыя… Яны не б-былі там, у зоне… Яны п-прыго-жыя… На вуліцы я люблю г-глядзець на ма-аладых, а дома я… іх… я… іх б-баюся… (Запыняецца.) У дзяцінстве… У дзетдоме заікалася… Пасля мінулася… Вылечылася… Часам ц-цяпер вяртаецца… Хутка про… пройдзе… Пап-п-п'ём гарбаты… Чайку… Зараз завару… Прынясу… (Ідзе на кухню.)

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Достигая Вершин

ZerKo
1. Достигая Вершин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Достигая Вершин

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника