Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Сын. Я нешта ведаю. Сам не знаю што, але знаю, што нешта знаю. Не выпадкова ў Польшчы ці ў Савецкім Саюзе адзін часопіс так і называецца: «Знание — сила». Можна сілай адабраць, а можна і веданнем. Я вырваў «знанием».

Дачка. Ты часта гаворыш так, што я нічога не разумею.

Сын. Плач!

Дачка. Чаму плакаць?

Сын. У Бібліі сказана: «Плачь об умершем семь дней, а о глупом и нечестивом — все дни жизни его». Плач, сястра мая!

Дачка. Гэта што? Ты як быццам мне нахаміў? Праўда?

Сын.

Не я. Ісус, сын Сірахаў.

Званок у калідоры. Дзяўчынка бяжыць адчыняць дзверы і вяртаецца разам з бацькам. Тата прынёс самалёцік і яшчэ нейкі скрутак.

Дачка. Гэта ўсё яму, малышу? Зноў яму?

Тата. А навошта табе самалёты?

Дачка. Усё яму, усё яму! Быццам я табе зусім чужая.

Тата. Дзяўчынка мая! Пачакай. Будзе і табе. Самае прыемнае, дачушка, не сам падарунак, а чаканне падарунка, надзея, што ты яго атрымаеш. Чакаць падарунак — вось гэта і ёсць шчасце. А калі бог захоча цяжка пакараць чалавека, ён задавальняе ўсе яго пажаданні. Так што, дзяўчынка мая, чакай, спадзявайся, і ты будзеш шчаслівай. Я не хачу цябе караць.

Сын (разгледзеў цацку, строга). Гэта што? Што гэта?

Тата. Самалёт.

Сын. Які? Такія толькі ў каменным веку рабілі. Такіх самалётаў няма ўжо ні ў адной краіне. Яны даўно ўжо спісаны ў хлам. Нават у адсталых, слабаразвітых краінах. Ты што, лічыш мяне зусім недаразвітым?

Тата. Ды гэта ж толькі цацка.

Сын. Гэта цацка. Каму? Дзецям, якія жылі ў пячорах. Сённяшняя цацка — гэта заўтрашняя зброя.

Тата. Уяві сабе — не ведаў.

Сын. Якія някемлівыя пайшлі дарослыя. А там што? (Паказвае на скрутак.)

Тата. Гэта не табе. Гэта аднаму дзядзю. Сюрпрыз. Падарунак. У яго заўтра імяніны. Гэта цацка для дарослых. А дзе мама?

Дачка. Пайшла ў каледж. Да студэнтаў.

Сын. Да неграў.

Тата. Так–так… А чаму гэта вы седзіце дома? На вуліцы такое цудоўнае надвор’е, свежае паветра, сонейка, а вы дома. Час каментатара быў, ты ўжо слухаў?

Сын. Быў. Я яго выслухаў, а ён мяне. Абгаварылі… Сястрычка! Ты зноў хочаш падкараціць сваю спаднічку! Ужо трэці раз. Скора ног не хопіць.

Тата. Урокі падрыхтавалі?

Дачка. Падрыхтавалі.

Тата. Тады можна і на свежае паветра. (Глянуў на ручны гадзіннік. I гэта сын заўважыў.)

Сын. Ох, гэтае свежае паветра! Далося яно вам! Ды што там, на дварэ, накапілася яго занадта, дзяваць яго няма куды ці заўтра на яго цэны павысяцца?

Тата. Дыхай сёння. Дыхай кожны дзень. Тое, што не ўдыхнеш сёння, заўтра не кампенсуеш. Толькі пашкадуеш. Падрасцеш — зразумееш.

Сын. Нешта эзопаўскае. Не зразумеў. (Задумаўся, потым махнуў рукой.) Прымаю на веру. Сіньярына! Хадзем хапаць свежае паветра.

Дачка. Я ўжо хапала.

Сын (падміргвае). Хадзем,

хадзем!

Сын вышмаргнуў з разеткі тэлефонны шнур, узяў пад паху апарат і разам з сястрой накіраваўся да выхаду.

Тата. А навошта ты забіраеш апарат?

Сын. Разумееш, тата, я буду весці двухбаковыя перагаворы з Мухамедам. Цераз плот.

Тата. А апарат ты пакінь. Гэта не цацка.

Сын ставіць тэлефонны апарат на ранейшае месца.

Сын. Магу пакінуць табе. Але ў такім разе пайду высвятляць адносіны так, як гэта рабілі першабытныя людзі. Мілэдзі! Дзе мая тоўстая дубінка?

Тата (зноў нецярпліва глядзіць на гадзіннік). Глядзі не накуралесь там!

Сын. Зноў абмежаванне свабоды асобы.

Тата. Гэта ты — асоба? Асобай трэба стаць, тады і свабода будзе. Ну, добра, ідзіце пагуляйце.

Тата выходзіць у спальню.

Сын хапае сястрычку за руку і цягне яе пад стол, як толькі тата пайшоў у спальню.

Сын. Ну, лезь! Лезь хутчэй!

Дачка. А чаго?

Сын (злуецца). Хутчэй! Потым разбярэшся!

Запхнуўшы сястру пад стол, сын хапае са стэлажа вялізную кнігу, лезе пад стол і загароджваецца кнігай. Крычыць.

Тата! Мы пайшлі! Чуеш?!

Тата (са спальні). Добра, ідзіце!..

Тата вяртаецца з запісной ніжкай у руках. Падыходзіць да тэлефона, бярэ трубку, набірае патрэбны яму нумар. Гаворыць ціха.

Алё! Гэта філіял ААМ? Мне трэба філіял Арганізацыі Аховы Маралі. Мадэмуазель… Ах, гэта вы?! Салам алейкум! Слухай, пташачка, сёння ў мяне свабодны вечар. Хацеў бы ахвяраваць яго культурным сувязям. Як ты глядзіш на гэта?.. Ах ты, ласкавая! Ах ты, рыбка японская! Ах ты, вустрычка французская! Ну, вядома, вядома. Куды толькі захочаш. А заўтра ў майго дружка імяніны… Вядома, з табой, а з кім жа? Я яму такую забаўную штучку дабыў, такі сюрпрыз, ты так будзеш смяяцца, што потым пупок зашываць будзем. Лопне. (Раптам заўважае пад сталом сына. Замятае сляды.) Адну мінутачку! Адну мінутачку! Адну мінутачку! (Строга.) Перамена тэхнічных умоў настойліва патрабуе кодавых перагавораў. Ясна? Алё! Не, не. Так, так. Тлумачу. Маларазвітыя краіны, маючы неадэкватны інтэлектуальны патэнцыял, не могуць парушыць рэгіянальныя пагадненні аб расшырэнні і паглыбленні культурных сувязей. Пагадненне ратыфікавана? Правільна. Патрэбна толькі пячатка? Пячатку паставім. Так. Там жа. (кладзе тэлефонную трубку.)

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат