Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Дачка (з жахам). Гэта — страшна! Гэта — жахліва!

Сын. Але неабходна! Непазбежна! Так заўсёды было.

Дачка. Не было!

Сын. Было! Я прачытаў Светонія пра жыццё цэзараў. Я прачытаў мемуары Чэрчыля, усё, што пісалі пра Напалеона, успаміны пра Гітлера, я прачытаў… і яшчэ сёе–тое я прачытаў. Было!

Дачка. Але гэтага не павінна быць!

Сын (згаджаецца). Не павінна. Але пакуль ёсць праўда і крыўда, ёсць

багатыя і бедныя, ёсць сытыя і галодныя, ёсць князі і рабы, ёсць генералы і салдаты, ёсць жандары і паэты, ёсць асуджаныя і каты, да таго часу будуць зайздрасць, падман, грабеж, нянавісць, барацьба, каварства, кулакі, локці, зубы…

Дачка. Калі так… Калі без гэтага нельга, то — не трэба, малыш! Адмоўся ад сваёй мэты, брацік! Гэта страшна і… бесчалавечна, жорстка.

Сын. Тады маё месца зойме другі, не такі здольны, а можа, і бяздарны, ды яшчэ, магчыма, больш жорсткі.

Дачка (пяшчотна). У цябе няма такіх якасцей. Ты не такі.

Сын. Не знаю. Трэба праверыць.

Дачка. Як? Дзе? На кім?

Сын. Давядзецца дома, на вас, на сваіх. Дзе ж яшчэ?

Дачка. Але ж гэта немагчыма! Як? Як?

Сын. Паспрабуем.

Сын вынімае з каробкі цацку–самалёцік і падвешвае на дрот.

Памажы, калі ласка, падвесіць.

Дачка дапамагае малышу.

Дачка. Які прыгажун! Верна?

Сын. Нервовы.

Дачка. Хто? Самалёт? Які ты дзівак, выдумшчык.

Сын. Гэты самалёт амерыканцы сканструявалі для распылення нервовага газу.

Дачка. Фу, брыдота! Такі прыгажун і… Проста жах!

Сын. Але — прыгажун!

Дачка (уздыхнуўшы). Я разумею, што нядобра зайздросціць, і ўсё–такі я зайздрошчу табе. Колькі ў цябе цацак!

Сын. Якія ж гэта цацкі! Гэта — зброя? Ваенна–паветраны флот! Баявыя сілы для падтрымання халоднай вайны паміж… татам і мамай.

Дачка. А мама скупая. Ну, чаго ты на мяне так глядзіш?

Сын. Скупая, кажаш? (Раптам рэзка.) Ты сама вінавата. Паслухмяным заўсёды меншы кавалак дастаецца. Цяпер нават паліцыя навучылася баставаць, каб вырваць надбаўку да зарплаты. А ты… Пакорлівая рабыня. Цябе і карміць не трэба. Запахне — і ты сытая. Парай. Ты такая мяккая, такая… табой акуляры выціраць можна.

Дачка. А чаму? Каб толькі дома ціха было, мірна, спакойна. А ўсё–такі шкада, што я не з татам.

Сын. Дурненькая. Ты не мне гэта гавары. Ты маме так скажы. I адразу ўбачыш вынік. Ды яшчэ маральна прыцісні. Скажы: мама, а калі ўсе ўбачаць, што дзеці пайшлі за бацькам, а не за табой? Зразумела? Супярэчнасці трэба распальваць. Чым злейшыя яны будуць адно з другім, тым дабрэй да нас. Засвоіла?

Дачка.

Ну і язва! Хітрасці ў цябе на семярых.

Сын. Трэба ўважліва і сістэматычна слухаць радыё і тэлевізар. Асабліва перадачы для дарослых. Дзіцячыя перадачы на тое і прыдуманы, каб нас трымаць у няведанні, у цемнаце. Цёмнымі і даверлівымі лягчэй камандаваць.

У калідоры званок.

Дачка. Гэта мама з работы. Ты думаеш — я не магла б так, як ты?

Сын. Вось і пачынай. Ды стражэй! Чуеш?

Дачка. I паспрабую. А што?

Дачка адчыняе дзверы і ўпускае маму.

Мама. Вось і я. Ну, як вы тут?

Мама аддае сыну кнігу і яшчэ адзін пакуначак — падарункі. Да мамы падыходзіць дачка і строга выстаўляе руку. Не просіць, а патрабуе.

Дачка. Ну! Што!

Мама. Што — ну? Што — што?

Дачка. Гэта я пытаюся — што? Яму, бачыш, колькі падорана? А мне зноў коўдра! Зноў вітаміны? Зноў глюкоза?

Сын (ухваляе спакойна). Правільна. Верна. Хачу — дзейнічаю.

Дачка. Малыш правільна выбраў. Тата яго болей любіць, чым ты мяне. Я заўважаю. Толькі глядзі, мама! А калі ўсе ўбачаць, што дзеці пайшлі не за табой, а за татам? А?

Сын аж выцягнуў шыю, па–птушынаму схіліў галаву, адным вокам назірае за мамай.

Мама. Дачушка! Што ты сказала? Як жа ты так? Я ж для цябе…

Дачка. Не трэба меладрам, мама! Ясна? (Сказала і спалохалася.)

Мама (скрозь слёзы). Ясна… Так ясна, што аж у вачах цёмна.

Сын. Мама! Слёзы тут не памогуць! Тут трэба эканамічныя санкцыі.

Мама. Але што? Што я вам павінна? Што яшчэ?

Сын. Што? Гэта ўжо другая гаворка. Гэта мы прадумаем.

Дачка. Што? Хоць бы тое, што другім. Вунь Нэлі на імяніны бацькі падарылі цэлы звярынец: поні, зебру, сланёнка і нават кенгуру. Ты сама бачыла па тэлевізары.

Мама. Што ты раўняешся? Што ты раўняешся? Што, ты не ведаеш, хто ў яе бацька? Мільянер! Палавіна арабскае нафты ў яго. Гадавы даход у яго — восемдзесят два мільёны! А ў твайго бацькі…

Дачка. А хто вінаваты?

Мама. У чым?

Дачка. Што ў майго бацькі няма такога даходу?

Мама. Як гэта хто?

Дачка. Ты!

Мама. Я? Але чаму?

Дачка. Ты што, не магла выйсці замуж за Нэлінага бацьку? А Нэлі хай бы дастаўся мой. А?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов