Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Бурацiна паклаў пяць залатых манет у кiшэню i адказаў з ветлiвым паклонам:

– Дзякую вам, сiньёр. Вы не маглi даверыць грошы ў больш надзейныя рукi...

Арлекiн i П'еро завялi Бурацiна ў лялечную спальню, дзе лялькi зноў пачалi абдымаць, цалаваць, штурхаць, шчыпаць i зноў абдымаць Бурацiна, якi так незразумела пазбег страшнай пагiбелi ў камiнку.

Ён шэптам гаварыў лялькам:

– Тут нейкая таямнiца.

Па дарозе дадому Бурацiна сустракае двух жабракоў - ката Базiлiо i

лiсiцу Алiсу

Ранiцай Бурацiна пералiчыў грошы, - залатых манет было столькi, колькi пальцаў на руцэ, - пяць.

Сцiснуўшы манеты ў кулаку, ён, падскакваючы, бег дадому i напяваў:

– Куплю тату Карла новую куртку, куплю многа макавых трыкутнiчкаў, ледзянцовых пеўнiкаў на палачках.

Калi знiк з вачэй балаган тэатра лялек i сцягi, што развявалiся на ветры, ён убачыў двух жабракоў, якiя панура валаклiся па пыльнай дарозе: лiсiцу Алiсу, што кульгала на трох лапах, i сляпога ката Базiлiо.

Гэта быў не той кот, якога Бурацiна сустрэў учора на вулiцы, а другi, таксама Базiлiо i таксама паласаты. Бурацiна хацеў прайсцi мiма, але лiсiца Алiса сказала яму лiслiва:

– Дзень добры, добранькi Бурацiна. Куды так спяшаешся?

– Дадому, да таты Карла.

Лiсiца ўздыхнула яшчэ лiслiвей:

– Ужо i не ведаю, цi застанеш ты жывым беднага Карла, ён зусiм зблажэў ад голаду i холаду...

– А ты гэта бачыла?
– Бурацiна разняў кулак i паказаў пяць залатых.

Убачыўшы грошы, лiсiца мiжвольна пацягнулася да iх лапай, а кот раптам шырока расплюшчыў сляпыя вочы, i яны блiснулi ў яго, як два зялёныя лiхтары.

Але Бурацiна нiчога гэтага не заўважыў.

– Добранькi, харошанькi Бурацiна, што ж ты будзеш рабiць з гэтымi грашыма?

– Куплю куртку для таты Карла... Куплю новую азбуку...

– Азбуку, ох, ох!
– сказала лiсiца Алiса, кiваючы галавой.
– Не давядзе цябе да дабра гэтая навука... Вось я вучылася, вучылася, а - бачыш - хаджу на трох лапах.

– Азбуку, - прабурчаў кот Базiлiо i сярдзiта фыркнуў у вусы.
– Праз гэтую праклятую навуку я вочы страцiў...

На сухой галiне каля дарогi сядзела пажылая варона. Слухала, слухала i каркнула:

– Няпр-раўда! Няпр-раўда!

Кот Базiлiо адразу ж высока падскочыў, лапай збiў варону з галiны, выдраў ёй паўхваста, - ледзь яна вырвалася. I зноў прыкiнуўся, быццам ён сляпы.

– Вы за што яе так, кот Базiлiо?
– здзiўлена спытаў Бурацiна.

– Вочы ж сляпыя, - адказаў кот, - здалося - гэта сабачаня на дрэве...

Пайшлi яны ўтраiх па пыльнай дарозе. Лiсiца сказала:

– Разумненькi, найразумненькi Бурацiна, хацеў бы ты, каб у цябе грошай стала ў дзесяць разоў больш?

– Вядома, хачу! А як гэта робiцца?

– Прасцей простага. Пойдзем з намi.

Куды?

– У Краiну Дурняў.

Бурацiна крыху падумаў.

– Не, я ўжо лепей цяпер дадому пайду.

– Калi ласка, мы цябе на вяроўцы не цягнем, - сказала лiсiца, - тым горш для цябе.

– Тым горш для цябе, - прабурчаў кот.

– Ты сам сабе вораг, - сказала лiсiца.

– Ты сам сабе вораг, - прабурчаў кот.

– А то б твае пяць залатых ператварылiся ў кучу грошай...

Бурацiна спынiўся, разявiў рот...

– Хлусiш!

Лiсiца села на хвост, аблiзнулася:

– Я табе зараз растлумачу. У Краiне Дурняў ёсць чароўнае поле, называецца Поле Цудаў... На гэтым полi выкапай ямку, скажы тры разы: "Крэкс, фэкс, пэкс", пакладзi ў ямку залаты, засып зямлёй, зверху пасып соллю, палi як след вадой i iдзi спаць. Да ранiцы з ямкi вырасце невялiкае дрэўца, на iм замест лiсця будуць вiсець залатыя манеты. Зразумеў?

Бурацiна ажно падскочыў.

– Хлусiш!

– Хадзем, Базiлiо, - пакрыўджана зморшчыўшы нос, сказала лiсiца, - нам не вераць - i не трэба...

– Не, не, - закрычаў Бурацiна, - веру, веру!.. Хадземце хутчэй у Краiну Дурняў!..

У харчэўнi "Трох печкуроў"

Бурацiна, лiсiца Алiса i кот Базiлiо спусцiлiся з гары i iшлi, iшлi - праз палi, вiнаграднiкi, праз сасновы бор, выйшлi да мора i зноў павярнулi ад мора, праз той жа бор, вiнаграднiкi...

Гарадок на ўзгорку i сонца над iм паказвалiся то справа, то злева...

Лiсiца Алiса гаварыла, уздыхаючы:

– Ах, не так гэта лёгка трапiць у Краiну Дурняў, усе лапы сатрэш...

Пад вечар яны ўбачылi збоку ад дарогi стары дом з плоскiм дахам i з шыльдай над уваходам: харчэўня "Трох печкуроў".

Гаспадар выбег насустрач гасцям, сарваў з лысай галавы шапачку i нiзка кланяўся, просячы зайсцi.

– Не шкодзiла б нам падсiлкавацца хоць сухой скарыначкай, - сказала лiсiца.

– Хоць скарыначкай хлеба пачаставалi б, - паўтарыў кот.

Зайшлi ў харчэўню, селi каля камiнка, дзе на ражнах i скавародках смажылася ўсялякая ўсялячына.

Лiсiца ўвесь час аблiзвалася, кот Базiлiо паклаў лапы на стол, вусатую морду - на лапы, утаропiўся на яду.

– Гэй, гаспадар, - важна сказаў Бурацiна, - дайце нам тры скарыначкi хлеба...

Гаспадар ледзь не ўпаў нiцма ад здзiўлення, што такiя паважаныя госцi так мала патрабуюць.

– Вясёленькi, дасцiпненькi Бурацiна жартуе з вамi, гаспадар, - захiхiкала лiсiца.

– Ён жартуе, - буркнуў кот.

– Дайце тры скарыначкi хлеба i да iх - вунь таго цудоўна засмажанага баранчыка, - сказала лiсiца, - i яшчэ тое гусяня, ды два галубы на ражончыку, ды, бадай-што, яшчэ пячоначкi...

Поделиться:
Популярные книги

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции