Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

У яго ўстаў дыбам кутасiк на каўпачку. Ён ледзь не звалiўся ў ваду ад страху.

Але гэта была не змяя. Гэта была нiкому не страшная, пажылая чарапаха Тарцiла, з падслепаватымi вачыма.

– Ах ты, бязмозглы, даверлiвы хлапчук з кароценькiмi думкамi!
– сказала Тарцiла.
– Сядзеў бы ты дома ды старанна вучыўся! Занесла цябе ў Краiну Дурняў.

– Дык я ж хацеў здабыць чым болей залатых манет для таты Карла... Я надзвычччай добры i разважлiвы хлопчык...

– Грошы твае ўкралi кот i лiсiца, - сказала чарапаха.
– Яны

прабягалi каля сажалкi, спынiлiся напiцца, i я чула, як яны хвалiлiся, што выкапалi твае грошы, i як пабiлiся за iх... Ах ты, бязмозглы, даверлiвы хлапчук з кароценькiмi думкамi!..

– Не лаяцца трэба, - прабурчаў Бурацiна, - тут памагчы трэба чалавеку... Што я цяпер буду рабiць? Ой-ой-ой!.. Як я вярнуся да таты Карла? Ай-ай-ай!..

Ён цёр кулакамi вочы i хныкаў так жаласна, што жабы раптам усе адразу ўздыхнулi:

– Ух-ух... Тарцiла, памажы чалавеку.

Чарапаха доўга пазiрала на месяц, штосьцi ўспамiнала...

– Аднойчы я вось гэтак жа памагала аднаму чалавеку, а ён потым з маёй бабулi i майго дзядулi нарабiў чарапахавых грабянцоў, - сказала яна. I зноў доўга пазiрала на месяц.
– Што ж, пасядзi тут, чалавечак, а я папоўзаю па дне, - можа, знайду адну карысную рэч.

Яна ўцягнула змяiную галаву i паволi апусцiлася пад ваду.

Жабы прашапталi:

– Чарапаха Тарцiла ведае вялiкую таямнiцу.

Мiнула шмат-шмат часу. Месяц ужо хаваўся за ўзгоркi...

Зноў загайдалася зялёная раска, з'явiлася чарапаха, трымаючы ў роце маленькi залаты ключык.

Яна паклала яго на лiст ля ног Бурацiна.

– Бязмозглы, даверлiвы хлапчук з кароценькiмi думкамi, - сказала Тарцiла, - не бядуй, што лiсiца i кот укралi ў цябе залатыя манеты. Я даю табе гэты ключык. Яго ўпусцiў на дно сажалкi чалавек з барадой такой даўжынi, што ён яе запiхваў у кiшэню, каб яна не замiнала яму хадзiць. Ах, як ён прасiў, каб я адшукала на дне гэты ключык!..

Тарцiла ўздыхнула, памаўчала i зноў уздыхнула так, што з вады пайшлi бурбалкi.

– Але я не памагла яму, я тады была вельмi злосная на людзей за маю бабулю i майго дзядулю, з якiх нарабiлi чарапахавых грабянцоў. Барадаты чалавек шмат расказваў пра гэты ключык, але я ўсё забылася. Памятаю толькi, што трэба адамкнуць iм нейкiя дзверы, i гэта прынясе шчасце...

У Бурацiна закалацiлася сэрца, загарэлiся вочы. Ён адразу забыўся на ўсе свае няшчасцi. Выцягнуў з кiшэнi куртачкi п'явак, паклаў туды ключык, ветлiва падзякаваў чарапасе Тарцiле i жабам, кiнуўся ў ваду i паплыў да берага. Калi ён чорненькiм ценем паказаўся на краi берага, жабы вухнулi яму ўслед:

– Бурацiна, не згубi ключык!

Бурацiна ўцякае з Краiны Дурняў i сустракае таварыша па няшчасцю

Чарапаха Тарцiла не паказала дарогi з Краiны Дурняў.

Бурацiна бег куды вочы глядзяць. За чорнымi дрэвамi блiшчалi зоркi. Над дарогай звiсалi скалы. У цяснiне ляжала воблака туману.

Раптам наперадзе Бурацiна заскакаў шэры камячок. Тут жа пачуўся сабачы брэх.

Бурацiна прыцiснуўся да

скалы. Мiма яго, сярдзiта сапучы насамi, прамчалiся два палiцэйскiя бульдогi з Горада Дурняў.

Шэры камячок кiнуўся з дарогi ўбок - на адхон. Бульдогi - за iм.

Калi тупат i брэх аддалiлiся, Бурацiна кiнуўся бегчы так шпарка, што зоркi хутка-хутка паплылi за чорнымi галiнамi.

Раптам шэры камячок зноў пераскочыў дарогу. Бурацiна паспеў разгледзець, што гэта заяц, а на iм верхам, трымаючы яго за вушы, сядзiць бледны маленькi чалавечак.

З адхону пасыпалiся каменьчыкi, - бульдогi ўслед за зайцам пераскочылi дарогу, i зноў усё зацiхла.

Бурацiна бег так шпарка, што зоркi цяпер, як шалёныя, iмчалiся за чорнымi галiнамi.

Трэцi раз шэры заяц пераскочыў дарогу. Маленькi чалавечак, зачапiўшыся галавой за галiну, скiнуўся з яго спiны i шлёпнуўся проста пад ногi Бурацiна.

– Ррр-гаў! Трымай яго!
– праскакалi ўслед за зайцам палiцэйскiя бульдогi: вочы iх былi так налiты злосцю, што не заўважылi нi Бурацiна, нi бледнага чалавечка.

– Бывай, Мальвiна, бывай назаўсёды!
– плаксiвым голасам прапiшчаў чалавечак.

Бурацiна нахiлiўся над iм i са здзiўленнем убачыў, што гэта быў П'еро ў белай кашулi з доўгiмi рукавамi.

Ён ляжаў галавой унiз у каляiне i, вiдаць, лiчыў сябе ўжо мёртвым i прапiшчаў загадкавую фразу: "Бывай, Мальвiна, бывай назаўсёды!" развiтваючыся з жыццём.

Бурацiна пачаў яго трэсцi, пацягнуў за нагу, - П'еро не варушыўся. Тады Бурацiна знайшоў п'яўку, што завалялася ў кiшэнi, i прыставiў яе да носа чалавечка, якi ўжо не дыхаў.

П'яўка, доўга не думаючы, цапнула яго за нос, П'еро шпарка сеў, закiваў галавой, адарваў п'яўку i прастагнаў:

– Ах, я яшчэ жывы, як вiдаць!

Бурацiна схапiў яго за шчокi, белыя, як зубны парашок, цалаваў, пытаўся:

– Як ты сюды трапiў? Чаму ты iмчаўся верхам на шэрым зайцы?

– Бурацiна, Бурацiна, - адказаў П'еро, палахлiва азiраючыся, - схавай мяне хутчэй... Гэта ж сабакi гналiся не за шэрым зайцам, яны гналiся за мною... Сiньёр Карабас Барабас ловiць мяне дзень i ноч. Ён наняў у Горадзе Дурняў палiцэйскiх сабак i пакляўся схапiць мяне жывым або мёртвым.

Удалечынi зноў зацяўкалi сабакi. Бурацiна схапiў П'еро за рукаў i пацягнуў яго ў зараснiк мiмозы, усыпанай кветкамi ў выглядзе круглых жоўтых пахучых пухiркоў.

Там, лежачы на прэлых лiстах, П'еро шэптам пачаў расказваць яму:

– Разумееш, Бурацiна, аднойчы ноччу шумеў вецер, лiў дождж як з вядра...

П'еро расказвае, якiм чынам ён, верхам на зайцы, трапiў у Краiну Дурняў

– Разумееш, Бурацiна, аднойчы ноччу шумеў вецер, лiў дождж як з вядра. Сiньёр Карабас Барабас сядзеў каля камiнка i курыў люльку. Усе лялькi ўжо спалi. Я адзiн не спаў. Я думаў пра дзяўчынку з блакiтнымi валасамi...

– Знайшоў пра каго думаць, вось дурань, - перабiў Бурацiна.
– Я ўчора ўвечары ўцёк ад гэтай дзяўчынкi - з каморкi з павукамi...

Поделиться:
Популярные книги

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия