Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Так ці інакш, Зіра, убачыўшы мой чарцёж, мала не закалацілася. Яна дзіка ўскрыкнула, пысачка ў яе зрабілася зусім пурпуровая. Толькі калі ўстрывожаныя Зарам і Занам кінуліся ёй на дапамогу, шымпанзэ здолела авалодаць сабою. І тут Зіра павяла сябе, як мне здалося, дзіўна: кінуўшы на мяне ўпотайкі кароткі позірк, хутка і спрытна схавала мой малюнак і чарцёж, потым сказала нешта гарылам, і тыя выйшлі з памяшкання. Я зразумеў, што яна загадала ім выйсці пад нейкім зручным прэтэкстам. Пасля шымпанзэ паціснула мне руку, і жэст гэты меў зусім іншае значэнне, чым раней, калі яна проста ласкала мяне, як сімпатычнага звера за тое, што ён дагадзіў

ёй сваёй кемлівасцю. Нарэшце яна з умольным выглядам працягнула мне блакнот і ручку. Цяпер ужо ёй самой не цярпелася наладзіць са мною кантакт.

Я падзякаваў у глыбіні душы Піфагору і паглыбіўся ў геаметрыю. На адной старонцы я як мага больш старанна начарціў тры канічныя вытворныя з іх вяршынямі і накіравальнымі: эліпс, парабалу і гіпербалу. На другой начарціў конус. Тут я хачу нагадаць, што перасячэнне конуса плоскасцямі ўтварае ў плане менавіта адну з гэтых вытворных, у залежнасці ад вугла перасячэння. Таму я дамаляваў да конуса перасякаючую плоскасць пад пэўным вуглом і, звярнуўшыся да першага чарцяжа, паказаў уражанай шымпанзэ на эліпс, якому адпавядала гэтае сячэнне.

Зіра вырвала блакнот у мяне з рук, начарціла ў сваю чаргу конус, перасечаны плоскасцю пад іншым вуглом, і ўказала мне сваім доўгім пальцам на гіпербалу. Я так расхваляваўся, што на вачах у мяне выступілі слёзы. Я сутаргава сціснуў шымпанзэ руку. Нова, якая адступіла ў глыбіню клеткі, люта заенчыла. Інстынктыўна дзікунка ўлоўлівала сэнс таго, што цяпер адбывалася. Яна не памылялася. Праз пасрэдніцтва геаметрыі паміж мною і Зіраю ўсталяваўся духоўны кантакт. Я меў ад гэтага амаль фізічную асалоду і адчуваў, што шымпанзэ таксама ўзрадаваная.

Раптам яна вырвала ў мяне сваю лапку і выскачыла з аддзялення. Адсутнічала яна нядоўга, але ўвесь гэты час я правёў бы ў сне, не смеючы ўзняць вачэй на Нову, якая з бурчаннем кружляла вакол мяне: я ўсё-такі адчуваў сябе вінаватым перад ёю.

Калі Зіра вярнулася, я ўбачыў, што яна прынесла мне малявальную дошку з замацаваным на ёй вялікім аркушам паперы. Падумаўшы трохі, я вырашыўся адкрыць Зіры ўсю праўду.

У адным куце аркуша я намаляваў сістэму Бетэльгейзе — такой, як яна ўяўлялася нам з зоркалёта: гіганцкае сонца ў цэнтры, а вакол яго — чатыры планеты. Асабліва старанна намаляваў я Сарору з яе маленькім спадарожнікам, дакладна вызначыўшы месцазнаходжанне планеты ў прасторы. Ткнуўшы пальцам у яе выяву, я паказаў на Зіру. Тая зрабіла знак, што цудоўна ўсё зразумела. Тады ў другім куце аркуша я намаляваў нашую старую добрую Сонечную сістэму з яе асноўнымі планетамі. Пасля паказаў на Зямлю і прыставіў палец да сваіх грудзей.

Тут Зіра завагалася. Паказаўшы ў сваю чаргу на Зямлю, яна ўзняла палец уверх, да неба. Я кіўнуў галавою. Шымпанзэ была ў недаўменні, ніяк не магла паверыць. Тады я з'яднаў Зямлю з Сарораю пункцірнай лініяй і намаляваў на ёй у другім маштабе наш зоркалёт. Гэта быў для шымпанзэ нібыта прамень святла ў цемры! Цяпер ужо Зіра ведала, хто я такі і адкуль. Яна рванулася да мяне, але тут у канцы калідора з'явіўся Заюс: ён ішоў на чарговы агляд падвопытных. Ад страху вочы ў шымпанзэ сталі круглыя. Зіра імгненна згарнула аркуш паперы, сунула ў кішэню блакнот і, пакуль арангутан яшчэ не наблізіўся, паспела ўмольна прыкласці палец да вуснаў: яна раіла мне не адкрывацца перад Заюсам. І я падпарадкаваўся ёй, хоць і не разумеў, навошта ўся гэтая таямнічасць. Але я быў упэўнены, што з гэтага дня Зіра — мая саюзніца, і зноў прыкінуўся

разумнай жывёлінай.

Раздзел II

З таго часу дзякуючы Зіры я пачаў рабіць вялікія поспехі ў вывучэнні малпавай мовы і культуры. Пад выглядам новых, асобых тэстаў Зіра амаль штодня заставалася са мною сам-насам. Яна ўзялася вучыць мяне сваёй мове і ў той самы час засвойвала французскую з дзіўнай лёгкасцю. Менш чым праз два месяцы мы ўжо маглі свабодна размаўляць на сама розныя тэмы. Патроху перада мною адкрываўся духоўны свет Сароры, яе дзіўная цывілізацыя, якую я паспрабую абмаляваць тут у агульных рысах.

Толькі мы з Зіраю пачалі разумець адно аднаго, як я адразу ж паспяшаўся задаць галоўнае пытанне, што цікавіла мяне:

— Няўжо малпы — адзіныя разумныя істоты, цары прыроды на гэтай планеце?

— Цябе гэта здзіўляе? — сумелася яна. — Вядома, малпа — адзіная істота, якая ўмее думаць, надзелена не толькі целам, але і душою. Сама зацятыя матэрыялісты з нашых вучоных і тыя прызнаюць асобую сутнасць малпавай душы.

Кожнага разу я ледзь не падскокваў ад падобных выказванняў, хоць, здавалася, можна было б ужо і прывыкнуць.

— Але скажы, Зіра, хто ж тады людзі?

Я ўжо згадваў, што яна хутчэй засвойвала маю мову, чым я іхнюю, таму ў першыя дні мы гаварылі толькі па-французску і адразу ж перайшлі інстынктыўна на «ты». Спачатку было цяжка прызвычаіцца да таго, што словы «чалавек» і «малпа» маюць для нас розны сэнс, але гэта хутка перастала нам замінаць. Кожны раз, калі Зіра казала «малпа», я перакладаў сам сабе: вышэйшая істота, вяршыня эвалюцыі. Калі ж яна гаварыла пра людзей, я ведаў, што гаворка ідзе пра жывёл, якія, праўда, надзелены імітацыйным інстынктам і маюць пэўнае анатамічнае падабенства да малпаў, аднак менавіта ўсё ж пра жывёл з прымітыўнай псіхікай і свядомасцю.

— За апошнія сто гадоў, — апавядала мне прафесарскім тонам Зіра, — мы дамагліся адмысловых поспехаў у даследаванні паходжання відаў. Раней лічылася, што віды — нязменныя, што ўсе істоты застаюцца такія, якімі выпусціў іх у свет усемагутны творца. Але цэлая плеяда вялікіх вучоных — усе яны былі шымпанзэ — прымусіла нас поўнасцю перагледзець свае погляды на гэты конт. Цяпер мы ведаем, што ў блізкіх відаў быў, напэўна, агульны продак.

— Значыцца, малпа паходзіць ад чалавека?

— Некаторыя так і лічаць, але на справе ўсё шмат больш складана. Малпа і чалавек на пэўным этапе эвалюцыі стварылі дзве розныя галіны: адна працягвала развівацца і паступова дасягнула вяршынь розуму, другая ж застыла на ўзроўні чалавечага свету. Зрэшты, многія арангутаны ўсё яшчэ адмаўляюць гэтую відавочную ісціну.

— Ты сказала, Зіра… цэлая плеяда вялікіх вучоных — і ўсе шымпанзэ?..

Я перадаю нашыя гутаркі такімі ж спантаннымі, якімі яны і былі: імкнучыся даведацца як найхутчэй пра ўсё, я задаваў сама розныя пытанні, на якія Зіра падоўгу адказвала.

— Амаль усе вялікія адкрыцці зроблены шымпанзэ, — з запалам пацвердзіла яна.

— У малпаў ёсць касты?

— Існуюць тры групы — ты ўжо гэта, пэўна, заўважыў, — кожная са сваімі ўласцівасцямі: шымпанзэ, гарылы і арангутаны. Расавыя бар'еры, якія былі паміж імі раней, і ўзаемная варожасць, якую яны ўзбуджалі, знішчаны дзякуючы пераважна намаганням шымпанзэ. Сёння ўсе тры расы ў прынцыпе роўныя.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Перед бегущей

Мак Иван
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Перед бегущей

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Циклопы. Тетралогия

Обухова Оксана Николаевна
Фантастика:
детективная фантастика
6.40
рейтинг книги
Циклопы. Тетралогия

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Горбенко Людмила
123. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
6.77
рейтинг книги
Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия