Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Вучоныя раздзяліліся на два лагеры: адны даводзілі, што ў жывёл увогуле не можа быць душы, другія — што пропасці паміж псіхікаю малпаў і жывёлін няма. Вядома, поўнай праўды не ведаў ніхто, апроч Карнэлія і Зіры. Аднак факты, якія прывёў, расказваючы пра мяне, Заюс, былі настолькі неверагодныя — пра што гэты дурань нават не падазраваў, — што многія нейтральныя назіральнікі і некаторыя знакамітыя вучоныя былі ўражаныя і па горадзе пайшла пагалоска пра зусім незвычайнага чалавека.

Выводзячы мяне з клеткі, Зіра шапнула мне на вуха:

Ї Народу будзе процьма, як на ўрачыстасці, а журналісты ўсе збяруцца. Усе

ўсхваляваныя і чакаюць сенсацыі. Гэта выдатна. Будзь мужны!

Яе маральная падтрымка была мне проста неабходная. Я адчуваў, што нервы мае здаюць. Прамову сваю я перачытваў усю ноч. Я ведаў яе слова ў слова, яна павінна была пераканаць любога асталопа, але не давала спакою страшная думка, што мне не дазволяць нават загаварыць.

Гарылы ўпіхнулі мяне ва ўсталяваную на грузавіку клетку, дзе ўжо было некалькі падвопытных людзей, якія заслужылі гонар паўстаць перад вучонаю сходкаю менавіта праз свае асаблівасці. Неўзабаве мы даехалі да велізарнага будынка, завершанага купалам. Вартаўнікі ўвялі нас у вестыбюль каля залы пасяджэнняў. Ля сцен вестыбюля стаялі клеткі, у якіх нам прыйшлося чакаць, пакуль нас збяруцца прадэманстраваць. Раз-пораз напышлівы гарыла ў чорным мундзіры адчыняў дзверы ў вестыбюль і выкрыкваў нумар, пасля чаго вартаўнікі бралі названага чалавека на ланцуг і выводзілі ў залу. Кожны раз, калі ў дзвярах з'яўляўся гэты гарыла, сэрца маё ледзь не выскоквала з грудзей. Праз прачыненыя дзверы з залы пасяджэнняў даносіліся цьмяны гул, крыкі, іншы раз апладысменты.

Усіх прадэманстраваных падвопытных адразу ж выводзілі з вестыбюля, і, пакуль я ліхаманкава згадваў асноўныя палажэнні сваёй прамовы, у вестыбюлі не засталося нікога, апроч мяне і вартаўнікоў. Напэўна, мяне пакідалі на канец, як зорку. Нарэшце, расчыніўшы дзверы, гарыла ў чорным выкрыкнуў мой нумар. Я ўскочыў, выхапіў з лап у аслупянелага вартаўніка ланцуг, які ён збіраўся прышпіліць да майго ашыйніка, і зрабіў гэта сам. Потым у суправаджэнні двух вартаўнікоў я цвёрдым крокам увайшоў у залу пасяджэнняў — і адразу ж спыніўся, аслеплены і разгублены.

З дня майго прыбыцця на планету Сарору я ўбачыў багата недарэчных сцэн. Мне здавалася, што я ўжо прызвычаіўся да малпаў і іх паводзін настолькі, што мяне больш нішто не можа здзівіць. Аднак фантастычнасць і грандыёзнасць убачанага відовішча шакіравалі мяне, і я які ўжо раз спытаўся ў сябе, ці не бачыцца гэта мне нейкі кашмарны сон.

Я апынуўся на дне гіганцкага амфітэатра, які нагадаў мне лейкападобнае Дантава пекла: усе лаўкі вакол мяне і нада мною былі запоўнены малпамі. Тысячамі малпаў! Ніколі ў жыцці не бачыў я яшчэ столькі малпаў у адным месцы — сама вар'яцкае ўяўленне зямнога чалавека не зможа намаляваць сабе падобнага відовішча. Я быў проста раздушаны незлічонай процьмаю малпаў.

Неверагодна кружылася галава, але я ўсё ж такі спрабаваў неяк зарыентавацца ў гэтым натоўпе. Але гарылы адразу ж выцягнулі мяне на сярэдзіну падобнай на цыркавую арэну круглай пляцоўкі з кафедраю для дакладчыка. Я павольна азірнуўся. Рады лавак, запоўненыя малпамі, узносіліся пад самы купал на неверагодную вышыню. На ніжніх лаўках сядзелі сябры кангрэса, усе знакамітыя вучоныя, усе ў паласатых штанах і цёмных рэдынготах, усе з ордэнамі на лацканах, усе сталага веку і амаль усе — арангутаны. Я заўважыў сярод іх толькі некалькі гарыл і шымпанзэ. Пашукаў вачыма Карнэлія,

але так і не знайшоў.

Ззаду ад удзельнікаў кангрэса былі адведзены рады лавак для іх памочнікаў і супрацоўнікаў. На тым самым узроўні быў і сектар прэсы, запоўнены журналістамі і фатографамі. А вышэй, за другім бар'ерам, сядзелі шматлікія гледачы. Мяркуючы па гуле, якім сустрэлі маё з'яўленне, атмасфера ўжо была вельмі гарачая.

Я паспрабаваў знайсці Зіру, якая павінна была сядзець сярод асістэнтаў. Мяне падтрымаў бы адзін яе позірк. Але і тут я быў расчараваны: у процьме д'ябальскіх пыс не было ніводнай знаёмай мне!

Тады я пачаў разглядаць жрацоў навукі. У адрозненне ад простых смяротных, якія размясціліся на лаўках і крэслах, акадэмікі сядзелі ў чырвоных аксамітавых фатэлях. Усе акадэмікі былі вельмі падобныя на Заюса. Згорбіўшыся, уцягнуўшы галовы ў плечы і сагнуўшы ў локцях доўгія рукі, арангутаны з мудрым выглядам запісвалі нейкія заўвагі, а можа, проста што крэмзалі. У параўнанні з узбуджанымі гледачамі верхніх радоў выгляд у іх быў нейкі тупы. Мне здалося, што толькі маё з'яўленне, пра якое аб'явілі па радыё, трохі абудзіла іх. Дальбог, памятаю, як тры арангутаны літаральна падскочылі і вылупіліся на мяне, нібыта іх вырвалі раптам са сну.

Словам, больш ужо не драмаў ніхто. Відаць, дэманстрацыя мяне Заюсам была гваздом праграмы: тысячы малпавых вачэй, захопленых або проста цікаўных, праціналі мяне з усіх бакоў.

Мае вартаўнікі ўзвялі мяне на ўзвышэнне, у цэнтры якога сядзеў прэзентабельны гарыла. Зіра сказала мне раней, што старшынстваваць на гэтым кангрэсе будзе не акадэмік, як гэта бывала дагэтуль, а адміністратар, таму што на папярэдніх кангрэсах прадстаўленыя самі сабе вучоныя заводзілі бясконцыя дыскусіі і не маглі прыйсці ні да якога рашэння. Злева ад рэспектабельнага старшыні сядзеў яго сакратар-шымпанзэ, які вёў пратакол пасяджэння. Справа стаяў фатэль, да якога па чарзе падыходзілі дакладчыкі. Цяпер у яго пад не дужа багатыя апладысменты ўсеўся Заюс. Дзякуючы сістэме мікрафонаў і моцных пражэктараў нават гледачы сама апошніх радоў цудоўна бачылі і чулі ўсё, што адбывалася на цэнтральнай эстрадзе.

Старшыня-гарыла пазваніў у званочак і, дамогшыся цішыні, аб'явіў, што дае слова шаноўнаму Заюсу, каб той прадэманстраваў чалавека, пра якога ён ужо дакладваў асамблеі. Арангутан устаў, пакланіўся і пачаў сваю прамову. Пакуль ён гаварыў, я стараўся трымацца як мага больш асэнсавана. Напрыклад, калі ён упершыню згадаў пра мяне, я прыклаў руку да грудзей і зрабіў ветлівы паклон, які выклікаў у аўдыторыі гучны смех. Праўда, старшыня хутка перапыніў яго званочкам. А я зразумеў, што не дасягну такім чынам нічога: сама разумныя мае дзеянні будуць успрымацца як звычайны вынік выдатнай дрэсіроўкі. Таму я больш не варушыўся да самага канца Заюсавай прамовы.

Нарэшце Заюс падсумаваў зробленыя высновы і аб'явіў, што прадэманструе зараз мае здольнасці — розныя прыстасаванні для яго праклятых эксперыментаў былі ўжо расстаўлены на эстрадзе. На заканчэнне Заюс паведаміў, што, акрамя таго, я здольны, як некаторыя птушкі, паўтараць асобныя словы і што ён спадзяецца прымусіць мяне вытварыць гэтае штукарства і перад асамблеяй. Пасля ён узяў куфэрак са шматлікімі замкамі і працягнуў яго мне. Але замест таго каб хутка справіцца з усімі гэтымі засаўкамі і кручкамі, я зрабіў па-свойму.

Поделиться:
Популярные книги

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Альмар. Мой новый мир. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альмир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.09
рейтинг книги
Альмар. Мой новый мир. Дилогия

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8