Затрымка рэйса
Шрифт:
Ірэн не перамяніла тону, яна вымавіла гэтае простае пытанне гэтаксама спакойна, як кагадзе расказвала пра звычайны цуд.
Звычайна пасля такіх шчырых размоў паміж незнаёмымі людзьмі ўзнікае няёмкасць, але гэтая размова не была звычайнаю.
Уорвік ляжаў
Не, шчасліва каханым людзям не страшныя такія непрыстойна дробныя чэрці. Да такіх людзей уначы, напэўна, прыходзяць іншыя, сапраўдныя дэманы. Спакойна, з усведамленнем уласнае магутнасці, яны моўчкі стаяць над ложкам ды пасміхаюцца: ніколі, ніколі вам дваім не стацца адным чалавекам! Якімі моцнымі ні былі б вашыя абдымкі, вы ніколі не здолееце зліцца ў адно, хіба толькі пасля. Пасля ўсяго.
А ў чалавечым жыцці. Вам, разлучаным, адасобленым — ніколі не пазбыцца страхаў за сваю другую палову!
Уорвік не спадзяваўся заснуць, але заснуў. Ён прачнуўся ад таго, што нехта і настойліва нешта яму шаптаў і кратаў за плячо.
— Прачынайся... Шэсць гадзін! Прачынайся, я зараз выклічу таксоўку!
Мішэль, смешна патлаты пасля сну, нацягнуў джынсы, накінуў куртку,
пайшоў правесці Уорвіка да таксоўкі. Уорвік дапамагаў яму выцягваць з багажніка кофр, які ўчора яны там пакінулі.
Неба было чыстае-чыстае, быццам вымытае ўчорашняю навальніцаю. Уорвік паспеў заўважыць, што не кожны дзень над Парыжам, ахутаным смогам, уранку бывае такое чыстае, маладое неба.
Перад тым, як развітацца, яны абняліся.
— Прыязджай, — сказаў Мішэль.
— Абавязкова, — паабяцаў Уорвік.
Ён адчуваў, што не проста вымаўляе словы, а насамрэч абяцае сябру прыехаць.
— Прывет Ірэн! — сказаў Уорвік, калі таксі кранулася.
Мішэль, ужо аддалены затаніраваным шклом, кіўнуў галавой: ну вядома ж!
У машыне Уорвік спаў. У аэрапорце ягонае цела яшчэ захоўвала прыемную млявасць, спакойнае цяпло начнога сну, але дакучлівай санлівасці Уорвік не адчуваў. Па зале ў кірунках, вызначаных указальнікамі, рухаліся абцяжараныя багажом людзі. Уорвік, у хвалюючым прадчуванні блізкага неба, падняў вочы на табло, і раптам лямпачкі падміргнулі і выдалі яму такі, аказваецца, нескладаны шыфр: «Бог ёсць».