Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
З мінулага
Восень прарочаць панікшы юргіні, сталі туманы над рэчкаю млець. Небам прасторным, шляхом цёмна-сінім гусі ўзняліся за мора ляцець. Ходзяць дзяўчаты ўдзень на капанне, увечары труць свой адмочаны лён, песні з-пад церніц гучаць аб каханні, цудным, вясёлкавым марам ўздагон. Хто жа насіць будзе з лёну кашулю, хто ручніком утрэ, змораны, пот, хто ж каля вішняў да сэрца прытуліць, цалуючы вочы і вусны, як мёд?
* * *
Промень сонца нутро паласнуў, і цяпло па крыві разлілося. Я кахаю цябе, як вясну. Ці не з неба вачэй тваіх просінь? Жытні колер тваіх валасоў ў летні поўдзень снапочкам іскрыцца. Ты
бярозкаю выйшла з лясоў
мне насустрач, і я захапіўся!
Гэтак часта чаруюць без слоў пачуцця наляцеўшага хвалі. На зямлі адышоўшых дзядоў мне вятры пра цябе запяялі. Дзеўчынё, лёсу шчодрага дар. Рэчаіснасць з бабулінай казкі, я сустрэў цябе, як гаспадар, з чыстым сэрцам у хаце сялянскай. Прада мною прасторы дарог, што пралеглі па нашай Краіне, ўсё ж дзядоў маіх родны парог ў юным сэрцы маім, як святыня. Куды б лёс ні закінуў мяне, ў якім краі я ні апынуўся, святы кліч маё сэрца кране і — прыйду да маёй Беларусі. Сёння ціха стаю ля дзвярэй, толькі сілай юнацкай багаты, усміхніся ж, дзяўчына, шчырэй і з даверам зайдзі ў маю хату. Пакуль хмара здалёк наляціць, лёс сцяжыну праложыць крутую, будзь, як сонца, што грэе ў жыцці, будзь, як песня, што душу чаруе. Твае словы, як звон каласоў, ты – як поўдзень вясновы ў нядзельку, як легенда з адвечных часоў нашай любай да болі зямелькі. Дык пакуль ўсё квітнее кругом, нашы вёсны, бы цвет на каліне, уваходзь у сялянскі мой дом, як пільгрым уваходзіць ў святыню.
* * *
Ажно прыпальвае сонца з нябёс, жыта стаіць залатою сцяною. Ляглі сенажаці ў духмяны пакос, жніво наступае адвечнай чаргою. Яго не адсрочыць. Трэ выйсці і жаць, ці раніца ў хмарах, ці поўдзень утомны, дар шчодры зямелькі трэ ў пору сабраць, у жывое прыроды крутыя законы. Глядзіць задумёна асвечаны ўнук на дзеда аблічча, яму на далоні, з зямелькай ён гутарыў дотыкам рук ды паліваў сваім потам загоны. Радзіла? — не вельмі. Скупы на ўмалот, далоням зямелька ўсяго не давала, і калі з годам сыходзіўся год, хлеба часамі на стол не хапала. Звіняць на палетках зярнём каласы, не жнейкі ўжо постаццю йдуць, а камбайны. Толькі, як некалі, тыя ж лясы, птушыны народ там руплівы і дбайны. Дзякуй, дзядуля, араў што і жаў, ды з саламянай сявенечкі сеяў. Былога, дзядуля, не вернеш, на жаль, як маладосць ўжо вярнуць безнадзейна. А пот твой і праца на роднай зямлі бясследна ў наплыве змагань не прапалі. Жалезныя рукі ўмалот узнялі, пасеялі лепей і болей нажалі. Чаго табе брак, дзеду стомлены мой, чаго не хапае — дзяцей на парозе? Ці гутаркі беспасярэдняй з зямлёй, ці ў стаянцы побач каня варанога? Час новы адкінуў твае лемяшы. Сярод нецвярозых суседзяў здаецца, што тыя машыны, яны без душы, ды людзі пры іх атупелі, без сэрца... Можа, чаго зразумець не змаглі, думам няма ля чаго прыпыніцца? Скажы нам: хлеб – дар жыццядайнай зямлі, ёй нізка належыць за ўсё пакланіцца...
* * *
Цішыня. Толькі месяц двухрогі ўзяўся зжатым палеткам свяціць. Мне б дазнацца, якою дарогай праз туманы з табою пайсці. Цень задумы на сумным абліччы, а са мною далёкі ўспамін незабыўнымі песнямі кліча з наднямонскіх, шырокіх раўнін. Спеў адвечны, як брага, упойны. Зліты з нашай душою ва ўсім. Ўсё бурліць мне ў душы неспакойнай ласкай, вернасцю продкам маім. Дзе прыстаць, як накрэсліць граніцы чалавечых, нязбыўных патрэб? Не ракетамі ж нам ганарыцца, ад вякоў засяваючы хлеб.
* * *
Нам марыць належыць тады, калі марыцца, быць знічкай, не сумнаю свечкаю тлець. Можна й вясною дачасна састарыцца, можна і полымем ўвосень гарэць. Хай славіцца сэрцаў жывое гарэнне, кахання і працы святы запавет. Ўся вартасць людскога жыцця — у тварэнні, калі застаецца раз’іскраны след!
* * *
На ветразях крылляў з шырокім размахам у вышыню шуганулі птахі. Верныя
небу і лесу,
не ведаюць птахі прагрэсу.
Зямлі толькі вераць чорнай, што іх зернем налітым корміць. Неба прасторам бясконцым і жыццядайнаму сонцу. Уюць гнёзды, як іхнія продкі, саматугам ляцяць за аблокі. Зямлі зарунелай прадвесне пад сіняга неба навесам. Поўная звонкай свабоды працягласць птушынага роду. Не знаюць граніцаў, ні межаў, вышыня ім і воля належыць. Азброеныя навукай і тэхнікай тысячарукай, З павагай глядзім, з любоўю, на зваблівы ўзлёт няўлоўны, спалегласць на ўласную сілу ды іх свабодныя крылы.
* * *
Зіма. Мароз кусаецца, пра поўдзень дзе хто марыць, калі ля нас спыняецца, румяніць толькі твары. Снег усе дарогі нам заслаў, к суседзям не пралезці. Тады нам марыцца вясна і яблыні у квеці... I не скуе нам сэрцаў лёд, спякота не расплавіць. Сярод выгод, сярод нягод жыццё умеем славіць! Трывалі, моцны ў нас касцяк, што нам ліхая сцюжа. Беларусы мы як-ніяк, нас сцюжам не адужаць!
* * *
Зямля не спіць, зямля яшчэ жывая, гарцуе вецер ля бязлістых крон, пад белым снегам ўсё адпачывае. Заслужаны, благаславенны сон. I сну і працы яна знае меру, такі закон пакінулі вякі. Вось прыйдзе час, пацягнуцца з даверам насустрач сонцу кволыя лісткі. Будуць дажджы, грымотныя акорды, умыюць ліўні яе гожы твар, і будзе зноў радзіць аддана, шчодра, і пчолы з наквеці збяруць нектар. Вачыма прагнымі да родных ніў прыпасці, бясконца слухаць салаўя ўначы. Зямля цвіце. Якое гэта шчасце! Як маці трэба землю сцерагчы. Унукам жыць на гэтым белым свеце, зямля гадуе, корміць змалку дзён, на ўлонні ніў усе мы — яе дзеці, закон зямлі і наш святы закон.

З беласмертнай поўначы

* * *
Я з вамі ў няволі, я з вамі усцяж у смелых сваіх летуценнях, я з вамі у кожнай гадзіне жыцця, у кожнай мінуце цярпення. Пяцёрачным строем я з вамі іду, хоць штык нада мною узняты, я шлю вам прылівы хвалюючых дум, апершысь аб тронак лапаты. Я з вамі у шахтах, пры працы цяжкой, калі чало потам абліта. Тужу і сумую збалелай душой, калі хоць адзін з вас нясыты. Я з вамі ў надзеі раз’іскраны час ўсёй сілай маёй адзіноты. Нічога, браты, што дарога да вас калючым заплецена дротам!

1949, Інта

* * *
Помню Прагу, вясняныя святы. Адхіляючы цюль ад вакна, з поўнай чарай, да сонца паднятай, я стаю у задуме адна. І пад шум дарагіх лімузінаў, галаву адкланіўшы назад, п’ю за нівы, лясы і даліны, п’ю за шчасце пакінутых хат. Задрыжэла крыштальная чара, сэрца болем туга заліла. Беларусь дарагая, не дарам я табе свае дні аддала. Сёння ў думах Цябе я вітаю, п’ю салодкую чару віна. Можа, заўтра без скарг, дарагая, за Цябе вып’ю горыч да дна. Поўнач. Сцюжа. Вясняныя святы. Цераз бераг аж пеніцца боль. Прада мною кірка і лапата, але думы заўсёды з Табой. Жоўць спаліла мне горыччу вусны, але чара не падае з рук. За здароўе свае Беларусі я яе падымаю ўгару. Як калісьці святое прычасце з яснай чашы ля царскіх варот, п’ю свой боль, як вялікае шчасце, за каханы крывіцкі народ.

1953

* * *
Між белых камлёў захісталася смерць. Яна за аддзелам начамі качуе. Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець над намі, а мы ўжо жыцця не пачуем... Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць! Йдзем волі насустрач шляхамі святымі. Назначана жыць нам, так будзем жа жыць, гатовы на мукі за шчасце Радзімы. Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары, выходзім! Мільгаюць падковамі коні. Я — з вамі! Ах, мілы, вазьмі — мы ж сябры, сябры з-пад адное каханай Пагоні.
Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4