Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Не знаю
Не знаю, я з гора, ці з працы, ці з лютых, як вораг мой, зім. Я ўжо не умею смяяцца, хоць плакаць не ўмею зусім. Ні краты, ні цяжкасць аковаў, ні штык і не люты канвой зрабілі мой воблік суровым і душу маю ледзяной. Я собскага болю не знаю. Ад сэрца адорваны сын. Вось толькі начамі, бывае, мне душу трывожыць адзін. Пот ціха сціраю з аблічча, чало падымаю ізноў. На нашай зямлі не палічыш такіх вось няшчасных сыноў. Ад слёзаў народных разліву, ад гора саломенных стрэх замоўк мой, калісьці шчаслівы, жаночы рассыпчаты смех. Так, я не умею смяяцца, праменную радасць змаглі... Ды
* * *
Востры боль пранізаў наваколле. Горай звера тупы чалавек. Толькі б мець непахісную волю, магутнейшую волю за здзек. Не падходзьце! Я сёння малюся, святой сілы ў грудзях маіх брак, з маіх, болем заціснутых, вуснаў слова вырваць не ўдасца ніяк. Уздымаюцца брудныя хвалі. Неспакойны варожы бярлог. Хвалі тыя нейк пенай апалі ля маіх заняволеных ног. Не баюся няроўнасці бою, што адна супраць цемры стаю, што мне душу атрутаю пояць – разумею, за што яе п’ю! Я стрываю. Хай белыя восы тнуць пазёмкай, лятуць угару. Мне эстонка дае папяросу – дзякуй, мілая, я не куру. Недзе там, каля дрэваў кудлатых, дзе мая не пачуецца весць, ёсць старыя, каханыя хаты – вось бы там на хвіліну прысесць. I душою, параненай горам, праляцеўшы праз цемень і сінь, праз дзікія, чужыя прасторы, землю ўбачыць, дзе ходзіць мой сын... * * *
Гнаны холадам, гнаны ветрам, шляхам тундры, у ноч пустым, прабіраецца пяцьдзесят чацверты за наежаныя драты. У каго надзея жывая, хто застыў, але не на смерць, няхай верыць, няхай чакае, няхай выйдзе яго сустрэць. Толькі чаркі нашы пустыя, мы забыліся смак віна. Ну, а слёзы? — Нават і тыя ужо выпітыя да дна. Крочыць прывід, увесь з цярпення, пад канвоем гады прайшлі. А другія такія цені у гэту ноч устаюць з зямлі. Сорак першы, другі, сорак трэці, пяты, шосты, пяцьдзесят другі – дань для тундры, шахтаў, для смерці жывых душ. За чые даўгі? О, калі ж ты прыйдзеш, жаданы, залаты і шляхотны век, каб галінкай святое пальмы чалавека вітаў чалавек?! Дык смялей, браце, супраць ветру яшчэ доўга трэба стаяць, прыйдзе к нам пяцьдзесят чацверты, выйдзем, выйдзем яго спаткаць. Хай убачыць, няхай пачуе голас ценяў, учора нямых. А не — схопімся з ім уручную за жыццё для усіх жывых! * * *
Беларусь маю зноў закавалі, толькі путы навокал звіняць. Гіне юнасць на шэрым Урале, але праўды — яе не скаваць! Яе нельга апутаць дратамі, з цемры ў неба крыніцаю б’е, яна ў нас, яна з вернымі, з намі, верце ў праўду, будзіце яе! За яе непахісна і дружна рвіце жудасць кайданаў і крат, за яе падымайце аружжа, за свабоду, за сонца для хат! * * *
Перастань, не труці мяне ядам сваіх словаў, ад іх не памру. Захачу – і пасыплюцца градам твае слёзы на бель маіх рук. Не збірайся пісаць мадрыгалы, і ў магіле патраплю я жыць. Трэба тысячу кобравых джалаў, каб біццё майго сэрца спыніць. Больш цяпла, чымсьці яду у змея, ў маім сэрцы, што вораг не змог, абагрэць нават гада умею ласкай слоў на пяшчотных грудзёх. Зверу лютаму гледзячы ў вочы, я прамоўлю спакойна – жыві, ўсё ж да смерці ты піць не захочаш беларускай, нявіннай крыві. Я не раз ужо выпіла брагу у баі на жыццё і на смерць, мне шкада твае, вораг, адвагі, піць я ўмею, але й не п’янець. I таму не паі мяне ядам, іншым дай сваю ліру і спеў, дзе ты бачыў, каб ястраб ды радам з неспакойнай арліцай прысеў? * * *
Калі ноччу дарогай заснежанай пойдзеш шчасце Радзіме шукаць з грамадою адважных начлежнікаў,— я не
* * *
Трапечацца сэрца у путах. Падвойныя путы. Як жыць? Адны даны ворагам лютым, другія мне мілы ўзлажыў. Адны, як прачнецца Айчына, ападуць, бы ржавы абруч, другіх жа парваць немагчыма. — Мой мілы! Здымі іх, не муч. * * *
Адзінока іду ў нязнанае... Закружылі мяне вятры. Белай хусткай, рукой адданаю ты мне іней з чала сатры. А не можаш,— хоць словам ласкавым, словам цёплым, як месяц май, закалелую ў снежных насыпах, адагрэй мяне, падтрымай, Табун думаў шалёнай конніцай, дум, не знаўшых яшчэ ярма, — за Пагоняй адзінай гоніцца гэтай ноччу, але дарма. А так хочацца ў сцюжу белую, а так хочацца, быццам жыць, — глянуць рыцару ў вочы смелыя і каня за вузду схапіць. I вярнуць яго ў край дарованы,— хай заслоніць яго шчытом, скрышыць цяжкі ланцуг падковамі, абароніць народ мячом. Каб яшчэ размахнуцца крыллямі і ў лявонісе закружыць. Я хачу ў тваю руку сільную на хвіліну сваю ўлажыць. Грозіць Поўнач усімі смерцямі, ледзяную раскрыўшы пасць. Я хачу на цябе аперціся на хвілінку, каб не упасць. Шлях жыцця майго не дакончаны, не жанчына я, а паэт... І пайду я шляхамі творчымі да няздзейсненых сваіх мэт. I таму паднявольнымі ранкамі ты сваёю мяне не кліч; хоць заўсёды была крывічанкаю — не няволь мяне, мой крывіч. Я не шчасцем, а горам п’яная. Не трымай, толькі пот сатры. Гэта зноў на шляху ў нязнанае закружылі мяне вятры. * * *
Плача ноч сузор’ямi, з ёй — душа мая... Не для чорных воранаў песня салаўя! * * *
Ўставала сонца, як хвост паўліні, над мёртвым снегам тундры бясконцай, дзікім пажарам на небе сінім гарэла сонца. Гарэла сэрца, як зніч адвечны, ў дакор пагрозам белае смерці, сілай і вераю нечалавечай гарэла сэрца! * * *
Чуеш, браце, вецер дзіка вые? За плячамі сочыць аўтамат. А за дротам, быццам ноч, сумныя вочы тысячы зняволеных дзяўчат. Ім ад маршаў забалелі ногі, надаела, змораным, ісці. I скажы, чаму так гора многа нейк разом збярэцца у жыцці? Часта мне начамі тут здаецца, што за мною ціха ходзіць смерць. Я ж хачу сваім трывожным сэрцам не яе, але цябе сустрэць. Ты працягнеш рукі, безумоўна... Эх! далоні брацкія схавай,— сны адны прыходзяць сюды ў поўнач. Я ж не сон. Мяне ты не чакай. I калі пачуеш ты спрасоння мой зняволены ў тумане ўздох, абагрэй студзёныя далоні хоць у думках на маіх грудзёх. Дваццаць пяць год
Дваццаць пяць год — гэта многа і мала. Дваццаць пяць год — гэта лёгка і цяжка. Вось і злажыла я гэту сярмяжку са смехам бадзёрым і сілаў хапала. Ішла я праз тундру ў мароз, ў непагоду, глядзеў штык у плечы, чало мне пацела... Ці ж гэта так страшна? Для шчасця народу скрозь полымя ў ранах ісці б я хацела! Бы ў полі калоссе — ўсіх знішчылі каты. Бы камень ля межаў — адна засталася. I кінулі сына малога за краты, спыняючы крокі дзіцяці прадчасна. Я вынесу ўсё у цярпенні і сцюжы, ідучы ў лахмоцці ў прамоклую восень. Каб гора каханай Радзімы адужаць, мне сэрца жывое яшчэ засталося!
Поделиться:
Популярные книги
Последняя Арена 7
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Санек 4
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И вспыхнет пламя
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00