Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1940

На струнах Вэлтавы
На струнах хваль іграе вецер сімфоню ночы зорнае. Над глыбінёю дуб развесіў свой цень, бы крылы ворана. У сетку з ясных зор прыбралася ноч, у казачны ўбор, у залацісты дождж. Брыльянтамі на дно апалі, апалі зоры семенем. Калышуць іх на грыве хвалі, а ноч іх сыпле жменямі. Нават не маглі б вочы распазнаць — ці прад намі глыб, ці нябёсаў гладзь. Пад намі неба ўсхваляванае, над намі неба зорнае, сінь
золатам размаляваная
і тут, і там, узорная.
Верыць бы кожны мог, быццам стаўся цуд, быццам неба тут сцелецца ля ног.

Па-над Вэлтаваю

Па-над Вэлтаваю лётаюць, плаваюць кагаркі ў сонечны дзень. Статкамі белымі, быццам вясельнымі, вабяць на бераг людзей. Стрэламі лётнымі, ветру узлётамі ў сінюю шыбаюць высь. Неба ж пад дотыкам стройнае готыкі, пражскае неба дрыжыць. Быццам бы топалі ў сонцам растоплена нашае неба глядзяць. Цветам жа ў маі сады засыпаюць сіняга Нёмана гладзь. Так над Вэлтаваю кружаць і плаваюць кагарак белых віры... З чарам пагоднага неба, як роднага, ўспомніцца Нёман стары.
На могілках
Вецер ціха падняўся з палёў з родным пахам расцвіўшае ліпы; белы ўскружаны рой матылькоў — кволы мак маё сэрца асыпаў. Цішыня, цішыня над душой... Быццам раннем, блядым і нясмелым, нейк атуліцца рэчка імглой, лёгкім воблакам, вэлюмам белым. Ды таёмны, як быццам з магіл, што чыесьці тут тайны укрылі, ціхі жаль над крыжамі застыў, ціхі ўздох на забытай магіле. Белы ўскружаны рой матылькоў — мак расцвіўшы мне сэрца асыпаў... ці рамонак з далёкіх палёў, можа, мёдам пахучая ліпа...
Мяцеліца
Па палёх ды па загонах, па аселіцах, ой, сівая йдзе-гуляе к нам мяцеліца. Туманамі снег пушаны ўсё кудзеліцца, па дарогах, ля парогаў, мякка сцелецца. То жаночым жалем звонкім разгалосіцца, то аб шыбы б’е вузкія, ў хату просіцца. То вясёла адзавецца распяяная, то завабіць з сабой сэрца ў даль нязнаную. Пяе песню, зацягае ўсё тужлівую, чэша вецер, заплятае косы сівыя. Сцеле бурай, засыпае след завеяны, бы у маі матылькамі, снегам сеяным. Наракае, плача, тужыць ноччу цёмнаю, Б’е у вокны, злосна будзіць вёску сонную. Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагінаюцца, перад крыжам пры дарозе, быццам каюцца. Мо, за вёсны з маем тыя распяяныя, Мо, за песні маладыя, за вясняныя. Мо, за шэпты той мяцелі, ой, нязнаныя, за пяшчоты з ветрам кволым, ды за п’яныя.

1941

Вясна
Трэсне лёд пад напорам вады, раскаваныя рэкі, крыніцы зашумяць, быццам смех малады, што не можа, не хоча спыніцца. Птах ўзляціць на спатканне вясны, размахнецца ў блакіце крыламі, ўскружыць голаву запах сасны, быццам хмель яе кружыць часамі. Сонца сыпне касулькі шчырэй, вецер вып’е ваду з каляінаў, разаўецца сцяг доўгі гусей — сцяг вясны маладой над Краінай! Зашумяць на гары ручайкі, бы бурлівае сэрца паэты, праб’юць панцыр зімовы пучкі, стрэльнуць
лісцямі, казачным цветам.
О, вясняны, нястрыманы бег! Сонца люба, ласкава так грэе... Столькі сілы жывой у табе, столькі ясных, узорных надзеяў!

1941

Лятуць гусі
Лятуць гусі, лятуць шнурам, бы вясняны сцяг, праз туманы хмараў бурых, ў непагоду, праз віхуру, дзе радзімы шлях. Лятуць гусі, лятуць дружна, вернай грамадой, па тым Краі сэрцам тужаць, дзе дзяўчаты белы кужаль сцелюць над ракой. Сіні шлях вачыма мераць, рэжуць сталлю крыл і глыбока, цвёрда вераць, што убачыць родны бераг стане, стане сіл. Лятуць гусі ў Край Радзімы, бы вясна ляціць! Ўжо забыліся пра зіму — будуць днямі маладымі сабе гнёзды віць. Па-над Нёмна шляхам водным вольна пралятаць, у палёх, лясох свабодных свае дзеці ў Краі Родным будуць гадаваць.

1941

Нейк сумна
Нейк сумна дождж асенні звоніць аб сэрца шротам алавяным, ды з ветрам дужаюцца клёны і кружыць блудна ліст сарваны. I сумна дзень асенні плача, ды жаласна на небасхіле і хмары торбаю жабрачай павіслі, як вароны крыллі. Кудлатай, ўзвіхранай кудзеляй, жыццём абманутым, суровым, апалі неяк безнадзейна на душу статкам гругановым.

1942

Танцуе дождж
Танцуе дождж па дахах камяніцаў, танцуе дождж па лысіне брукоў; з дамоў замурзаных вада слязьмі струіцца, ў рыштоках пеніцца каскадай брудных слоў. Па вуліцах снуюцца парасоны, і людзі корчацца, змалелыя і так, а у вачох, заплесненых і сонных, блішчыць аднолькавы, слізкі каменны шлях. Ніколі, быццам, тут не ззяла сонца, вясною нат не лашчыла вачэй, і быццам хмары зрэбныя бясконца ўсё гасяць радасць, тушаць бляск надзей. Танцуе дождж па дахах камяніцаў, задорна-звонкі выбівае рытм... Вачыма хочацца праз цяжасць хмар прабіцца, дарогу сонцу яснаму раскрыць.
Астры
Расцвілі ужо астры на градах, ліст на дрэвах, бы мак той, адцвіў, так хацелася б верыць у радасць, калі б вецер так сумна не ныў. Каб не плакаў даўгімі начамі неабнятнай тугой за акном, цветам, мо, расцвілі б кучаравым астры белыя ў сэрцы маём. Можа, ў восені дні залатыя красавалі б у сэрцы вясной, пакуль раніцы нам ледзяныя не прыгоніць тут вецер з сабой. Так цвітуць, цвітуць белыя астры ды чаруюць на градах да слёз, душу толькі як быццам бы ястраб да ніў родных навекі аднёс.

1941

Хрызантэмы
За вокнамі вецер ў густую б’е цемень, згасіў нат у сэрцы гарачым агні — і толькі галоўкі блядых хрызантэмаў у вазе крыштальнай красуюць адны... Клён, што учора ў саду залаціўся — сёння ад слёзаў асенніх замок; сарванае ветрам узорнае лісце ціха ляжыць, як магільны вянок. З восенню шэрай змагацца дарэмна — згасіць усё, нат вясняныя сны; толькі галоўкі блядых хрызантэмаў сумнае сэрца ўцішаюць адны...
Поделиться:
Популярные книги

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Жангада. Кораблекрушение "Джонатана".

Верн Жюль Габриэль
9. Библиотека приключений
Приключения:
прочие приключения
путешествия и география
природа и животные
8.75
рейтинг книги
Жангада. Кораблекрушение Джонатана.

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6