Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1942

Наш сцяг
Не слава Краю, ўздым магутны, нат не шумелі мне сцягі... Заместа іх звінелі путы і цёмнай ноччу ланцугі. Заместа водгулля Пагоні яшчэ сягоння, як крумкач, у набалелым сэрцы звоне жанчыны беларускай плач. Дзявочы твар, бляды ад жалю, дзяцей спалоханы пагляд і кроў братоў, што бунтавалі, — я толькі гэткі знаю сцяг!.. За жар душы, што набалела, за сэрца зораны агонь я, Божа, чуць хоць раз хацела б шум сцягу вольнага свайго. Калі Крывіцкая Зямліца мне сэрца гордае саўе, а польны вецер расшуміцца, на развітанне запяе, — няхай разгорне свае крыллі, як стораж вечнага жыцця, хай зашуміць хоць на магіле мне бел-чырвона-белы сцяг.
Маё сэрца
Ці
мо сэрца малое маё?
Свет вялікі агнём не ахопіць — для тых ніў толькі горача б’е, што нам сёлы у золаце топяць.
Для тых ніў, для сасны у бары, для бярозы, што беллю лунае, яно толькі каханнем гарыць, ды каханне у чын расцвітае. Доля сотняў не нашых жанчын слязьмі сэрца майго не цярэбіць, як лёс той, што ад болю маўчыць, нахіліўшыся ў працы над зрэб’ем. Дзеці — ўсюды, здаецца, адно, іх галоўкі паўсюдна святыя, — ўсё ж хай тых пад падраным радном Бог цяплейшаю доляй прыкрые. Тым дзяўчатам, што ткуць дываны, што з калосся аб долі варожаць, — дай ім шчасце, як тыя ляны, дай ім долю яснейшую, Божа! Ці мо сэрца малое маё, ці мой дух неузлётны і вузкі? — Для Цябе толькі, Краю мой, б’е, для Цябе, мой Народ Беларускі!

1942

Як хмарны дзень
Як хмарны дзень — так маё сэрца сёння... Дождж з непагодных сыплецца вачэй... Гэта таму, што Край мой любы стогне, кроў Нёмну ў воды жыламі цячэ. Не счырванела зорана каліна, не мак цвіце, а Край наш, Край ў агні! — бы сцеле сонца ярым кармазынам, заходзячы за грыву спелых ніў. Уціш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, не лес стары гарыць! Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў, каб выпесціць і ўбачыць свет зары!..

1941

Скажы
Ой, дзяўчына, скажы — чаму смутак ляжыць, ды туга ўсё на твары прыгожым? Можа, месяц бляды, Мо, дзяцюк малады тваё сэрца так рана трывожаць? Табе ж родзяць ляны, ўзорам тчэш дываны, кужаль белы, як снег на паляне! Сама — быстры той птах, Нёман сіні ў вачах, засмяешся — як сонца прагляне! Чаму сумная ты? Быццам скарб залаты, табе косы на плечы апалі; твар твой — рожы лісткі, стан, як вербаў, гнуткі, і за працу усе цябе хваляць! — Глянь — там горад відно, я сумую даўно, ці ж, запраўду, ніколі не зналі, што ў дзявочых грудзёх жаль бязмерны залёг, як братоў ў кайданы закавалі? Глянь — там горад, а ў ём тужаць ноччу і днём сакалы нашай роднай Краіны... Май красуе, цвіце, а за кратамі цень, нават сонца там коскі не кіне! Там — дзе сосны, дзе дуб, там — дзе пушчы, дзе зубр, на магілах дзядоў, на курганах, у старых гарадох, нат на славы слядох — ўсюды вораг, усюды татарын! Калі хочаш любіць, калі хочаш здабыць беларускае сэрца дзяўчыны — дык жа мусіш устаць, памагчы разарваць кайданы наймілейшай Краіне!

1941

Беларуска
Калі цябе, мілы, Краіна пакліча за родны змагацца парог, то суму не будзе ў мяне на абліччы, і страху не будзе ў грудзёх. Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ніколі тады не здрыгне, а буду не менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе. Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім, як сэрца найлепшых сыноў, гарыць то ж каханнем да роднай старонкі і спадчыны нашых дзядоў. Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю,— і так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю. Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай, як сіняе сталі мяча, заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат.

1940

Спатканне
Калі тупат каня я пачую, і зазвоніць здалёк ужо стрэмя, — шчасцем сэрца ў грудзёх забушуе, з хаты выйду, цябе я сустрэну. Ды каханнем, як яснай зарою, напаю твае смелыя вочы, як з каня свайго быстрай стралою ты на рукі, на грудзі саскочыш. Пацалунку тады мо не прымеш, цяжка голаў адкінеш на плечы, — я расцвіўшай чырвонай юргіняй твае гордыя грудзі аквечу. А як больш не устанеш ад бою, і на твар ляжа ціхасць блядая, — буду думаць: імгла над ракою ці палотны бяліць рассцілаю. Буду думаць: не кроў гэта з раны — жменю пацерак нехта раскінуў; буду думаць: румяніцца ранне ды усходзіць зара над Краінай. Не скажу, што ты рана загінуў, не пажалюся людзям, ні Богу! Для каханае нашай Радзімы й найдарожшых ахвяр не замнога.

1941

Маладыя
крыллі
— Ужо сонца за морам ў пасьцельку лягло, і птушка заснула, прыкрыўшысь крылом, у норцы прыціхла ля мышанькі мыш — чаму ж ты, сыночку, так доўга не спіш? Ці ў ручкі малыя табе халадно? Ці ножанькі змёрзлі пад тонкім радном? Вось месяц заглянуў у нашу пасцель, і вугальчык зоркі уніз паляцеў, Не будзе ўжо болей начамі свяціць — пагас недзе сумна ў надрэчным трысці. Заплюшч свае вочкі — з-пад небных старон зляціць матылёчкам к табе ціхі сон! А я табе песню ціхенька спяю пад думкі, што голаў скружылі тваю... — Хачу я, матулька, вялікі расці, Малочнаю Сцежкай манлівай ісці! Хачу неба з шэрай зямлёю злучыць, Мядзведзіцу з зораў у Воз запрагчы, акелзаць на небе разгонены гром і сеяць на стрэхі праз Сітца дабро! Маланкай, як пуга, як востры бізун, гнаць хмары, што воўкам над вёскай паўзуць, вісяць па-над намі, як слёзы, як зло, закрыўшы для сонца дарогу ў сяло! Каб сівер у хаты крывыя не дзьмуў — сам ветравы лейцы я ў рукі вазьму; расплаўлю нат сэрцам на Нёмане лёд, я шчасцем сагрэю свой любы народ! Адвечныя слёзы братоў я збяру, дзірванную долю на поле згару... Усе нашы раны злічу ў рызманох і крыкну, што нават злітуецца Бог! Сын крозіць, ён целам дзяцінны, малы, а духам — як тыя пад небам арлы! За вокнамі вецер б’е ў бубен-страху, шапоча малітвы матуля ў страху, А сэрца б’е сілай пад тонкім радном, праз вокны шлях сіні, шлях ясны відно...

1941

Тры дарогі
Агарнуў хлапца раз такі сумлеў — прад сабою ён тры дарогі меў. Пойдзе па адной — стане важным ён ды нязнаціме невясёлых дзён. Ад курганаў тых, ад сяла далей, а найдалей — дык ад сваіх людзей. Будзе мець там моц, грошы звонкія, жаль часамі, мо, за старонкаю... А другая йдзе к шчасцю скораму, і ідуць па ёй нашы ворагі. Пашто крыллі мець, пашто вольным быць? Лепш за тую медзь ворагам служыць! Быццам недруг, жыць з яго платаю, ды не бачыць слёз тых за кратамі. Хай сабе ў сяле з плячоў згорбленых ападзе жыццё шэрай торбаю. Хай магілаў ля ног прыбаўляецца, хай браты свае адхіляюцца... Сцежка трэцяя йдзе, няроўная, праз бары, лугі, праз чароўныя. Паміж сёламі, паміж хатамі, паміж сэрцамі, паміж братнімі. Там не ворагі, не магутныя, а вітацімуць рукі скутыя. Рукі цвёрдыя ды мазольныя, сэрцы з крыўдаю паднявольнаю! Вочы з просьбамі, душы з ранамі ўсё пытацімуць свету ранняга. Пры дарозе той чабор сцелецца, узышло на ёй волі зелейца. Паліваць яго трэба з ласкаю, нат слязамі, нат кроўю ўласнаю. Каб расло яно, ды магутнае, красавалася, рвала путы нам. Гэй, зарэе там ранне светлае! Прывітанне шлюць дзеўкі ветліва... Гэй, лунае там даль бярозамі... Вораг вязніцай страшыць грознаю, гневам пеніцца, грозіць смерцяю, — ўсё ж пайшоў дзяцюк сцежкай трэцяю... Сонца лашчыла асалодаю, краскі сыпала зямля родная. Калыхаў вецер пахам ліпавым, на дарогу з ніў росы сыпалі.

1942

Моладзі
Гэй, збірайцесь, крывіцкія дзеці, пад народны, пад горды наш сцяг! Воля Краю нам зоркаю свеціць, яго шчасце — у нашых руках! Мы за волю крывіцкіх прастораў, мы за спадчыну нашых дзядоў аддамо, каб насыціўся вораг, жыццё наша і нашую кроў. Але Краю, што Нёман галубіць, гэтых сэрцаў, што воляй гараць, — ўжо не будзе арол крывадзюбы да крыві пазурамі здзіраць! Нам не страшны сібірскі больш холад, нам не страшны маскаль або лях, чужы серп непатрэбны, ні молат — мы разгорнем крывіцкі наш сцяг! Нашы сэрцы гімн родны зайграюць!.. Адгукнецеся, сёлы, ў адказ! Мы нясём жыццё наша для Краю, мы нясём жыццё наша для вас! Станем дружна ўсе брат каля брата, абаронім Краіну грудзьмі, воля будзе вялікай заплатай за нягоды цяжкой барацьбы!

1941

Ужо даволі
Ўжо даволі нам стагоддзі адну горыч піць! Боль і гора сваё годзе ў Нёмане тапіць! Ўстанем, крыўды нагародзім, запяём мы аб свабодзе, станем вольна жыць! Доўга мучыў вораг люты ў капцюрох сваіх... Голас волі ў сэрцах скутых ўсё ж ды не заціх! Ўжо мінае час пакуты, паржавелі нашы путы, сёння скінем іх! Гэй, паслухайце з курганаў, рыцары-браты! Ўжо не сцелюцца туманы палассём густым, — толькі сонца рве кайданы, асвячае, гоіць раны, залаціць куты! Што было — навукай будзе, мы ж пайдзём ўпярод! Нашых сэрцаў не астудзіць нат сібірскі лёд! Воля сілай б’е у грудзі, звонам веча кліча, будзіць цэлы наш народ! Хто з нас верным Краю сынам — кажны ўздыме сцяг! Для крывавых каляінаў мала пачуцця! — мы з узлётам сакаліным ахвяруем для Краіны дар свайго жыцця!
Поделиться:
Популярные книги

Инвестиго, из медика в маги 2

Рэд Илья
2. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Ненужная дочь

Брай Марьяна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Ненужная дочь

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3